КОЛЛЕДЖ

Вступительные требования

ВЫКАНАННЕ ПРАГРАМЫ

2-16 01 02 “Дырыжыраванне (па напрамках)”*

Паступаючыя па напрамку 2-16 01 02-02 “Дырыжыраванне (акадэмічны хор)” павінны:
– выканаць на фартэпіяна праграму з трох твораў розных жанраў: эцюд, паліфанія, п’еса;
– прачытаць з ліста на фартэпіяна нескладаную харавую партытуру ў простых памерах для жаночага або дзіцячага хору, двухрадковую, у скрыпічных ключах, 3-4-галосную, прасальфеджыраваць з тактыраваннем харавыя партыі гэтай партытуры;
– прадэманстраваць ўзровень прафесійных якасцяў: музычную памяць (кароткая вусная дыктоўка), рытм (паўтор рытмічнай паслядоўнасці), слыхавую культуру (інтэрвальныя і акордавыя ланцужкі: 6-8 звёнаў, двухразовае прайграванне);
– прадырыжыраваць нескладаны харавы твор з суправаджэннем ці без суправаджэння ў простых памерах, паказаўшы валоданне першапачатковымі элементамі дырыжорскай тэхнікі (аўфтакт, цэзура, здыманне), а таксама эмацыйны строй твора і яго характар;
– праспяваць два нескладаныя вакальныя творы (народная песня, раманс, аўтарская песня) у акадэмічнай манеры. Адзін з твораў без суправаджэння.
– прачытаць на памяць літаратурны твор (верш, урывак з прозы або байку), прадэманстраваўшы адсутнасць дэфектаў маўлення і разуменне мастацкага зместу твора.

2-16 01 31 “Інструментальнае выканальніцтва (па напрамках)”

Паступаючыя па напрамку 2-16 01 31-01 “Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)” павінны прайсці гутарку і выканаць:
– паліфанічны твор трохгалоснага складу («Трохгалосныя інвенцыі» І.С.Баха, «Добра тэмпераваны клавір»)
– твор буйной формы – Санатае allegro з класічнай санаты
– п’есу кантыленнага характару
– два эцюды на розныя віды тэхнікі
– гамы (дыезныя і бемольныя да 5 ключавых знакаў ўключна):
а) прамую, разыходную ў аб’ёме 4-х тактаў
б) у тэрцыі, дэцыму
в) храматычную – прамую і разыходную
– арпеджыо:
а) танічныя – кароткія, ламаныя, доўгія з абарачэннем
б) дамінантсэптакорд – кароткія, ламаныя, доўгія
в) зменшаны ўводны сэптакорд (аналагічна дамінантсэптакорду)
г) 4-х гуковыя акорды

Паступаючыя па напрамку 2-16 01 31-02 “Інструментальнае выканальніцтва (аркестровыя струнна-смычковыя інструменты)”

на інструмент “Скрыпка” павінны прайсці гутарку і выканаць:
– дзве трохактаўныя гамы (мажорную і мінорную) ва ўмераным тэмпе (па 4, 8, 12 і 24 гукі legato) і арпеджыо (па 3,9 гукаў legato);
– мажорныя і мінорныя гамы ў тэрцыю, сэксту і актаву ў межах першых трох пазіцый (па 1 і 2 інтэрвалы на адзін рух смычка) ва ўмераным тэмпе;
– два эцюды на розныя віды тэхнікі;
– твор буйной формы;
– п’есу (пажадана віртуознага характару).

на інструмент “Альт” павінны прайсці гутарку і выканаць:
– дзве трохактаўныя гамы (мажорную і мінорную) ва ўмераным тэмпе (па 4, 8, 12 і 24 гукі legato) і арпеджыо (па 3,9 гукаў legato);
– мажорныя і мінорныя гамы ў тэрцыю, сэксту і актаву ў межах першых трох пазіцый (па 1 і 2 інтэрвалы на адзін рух смычка) ва ўмераным тэмпе;
– два эцюды на розныя віды тэхнікі;
– твор буйной формы;
– п’есу (пажадана віртуознага характару).

на інструмент “Віяланчэль” павінны прайсці гутарку і выканаць:
– дзве трохактаўныя гамы (мажорную і мінорную) ва умераным тэмпе (па 4, 8, 16 гукаў legato), штрыхі (дэташе, мартле, стаката, спіката, саційе) ) і арпеджыо ва ўмераным тэмпе;
– мажорныя і мінорныя гамы ў тэрцыю, сэксту і актаву (па 1 і 2 інтэрвалы на адзін рух смычка) ва ўмераным тэмпе;
– два эцюды на розныя віды тэхнікі;
– твор буйной формы;
– п’есу.

на інструмент “Кантрабас” павінны прайсці гутарку і выканаць:
– гаму;
– эцюд;
– дзве рознахарактарныя п’есы ці нескладаны твор буйной формы.

Паступаючыя па напрамку 2-16 01 31-04 “Інструментальнае выканальніцтва (аркестровыя духавыя і ударныя інструменты)

на інструмент “Флейта”, “Габой”, “Кларнет”, “Фагот”, “Валторна”, “Туба”, “Трамбон”, “Труба”, “Барытон”, “Саксафон” павінны прайсці гутарку і выканаць:
– дзве гамы (мажорную і мінорную) да 4-х знакаў пры ключы staccato i legato ва ўмераным тэмпе арпеджыо;
– эцюд;
– дзве п’есы (у тым ліку кантыленнага характару) ці часткі цыклічнага твора.

на інструмент “Ударныя інструменты” павінны прайсці гутарку і выканаць:
на ксілафоне:
– дзве гамы (мажорную і мінорную) да 4-х знакаў пры ключы ва ўмераным тэмпе, арпеджыо;
– эцюд;
– дзве п’есы ці часткі цыклічнага твора.
на малым барабане:
– рытмічныя фігуры (“двойкі”, “тройкі”), рытмічныя камбінацыі;
– два эцюды.

Паступаючыя па напрамку 2-16 01 31-05 “Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра)»

на інструмент “Цымбалы”, “Балалайка”, “Домра”, “Мандаліна” павінны прайсці гутарку і выканаць:
– дзве гамы (мажорную і мінорную) у тры актавы і арпеджыо ва ўмераным тэмпе;
– эцюд;
– твор буйной формы;
– два рознахарактарныя творы.

на інструмент “Гітара” павінны прайсці гутарку і выканаць:
– дзве гамы (мажорную і мінорную) у дзве актавы і арпеджыо ва ўмераным тэмпе;
– эцюд;
– твор буйной формы;
– два рознахарактарныя творы (адзін з якіх – паліфанічнага складу або з элементамі паліфаніі 16-18 стагоддзяў).

на інструмент “Баян”, “Акардэон”
– дзве гамы (мажорную і мінорную) у 3-4 актавы і арпеджыо ва ўмераным тэмпе;
– эцюд;
– паліфанічны твор;
– твор буйной формы (саната, сонаціна, сюіта не менш 3-х частак);
– п’есу;
– апрацоўку народнай песні.

2-16 01 31 Спевы акадэмічныя

Паступаючыя на спецыяльнасць 2-16 01 31 “Спевы акадэмічныя”* павінны мець неабходныя вакальныя і музычныя здольнасці, сфарміраваны здаровы галасавы апарат, музычны слых, пачуццё рытму, музычную памяць.
У абітурыентаў не павінна быць устойлівых дэфектаў мовы, а таксама фізічных недахопаў, якія будуць перешкаджаць прафесійнай працы.
Паступаючыя павінны:
– выканаць на памяць два творы: народную песню і лёгкую арыю або раманс беларускіх, рускіх, заходніх кампазітараў;
– прачытаць на памяць літаратурны твор (верш, урывак з прозы або байку), прадэманстраваўшы адсутнасць дэфектаў маўлення і разуменне мастацкага зместу твора;
– выканаць танец (вальс ці польку);
– эцюд з уяўным прадметам;
– прайсці праверку дыяпазону голасу, музычных дадзеных.
* – усе паступаючыя на спецыяльнасць “Спевы акадэмічныя” да здачы экзаменаў праходзяць медыцынскі агляд урача-фаніатара.

САЛЬФЕДЖЫА

Экзаменацыйныя патрабаванні ўстанаўліваюцца ў аб’ёме праграмы па сальфеджыа дзіцячых музычных школ.

Паступаючыя па напрамку “Дырыжыраванне (акадэмічны хор)”, па напрамку “Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)”; па напрамку “Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя струнна-смычковыя інструменты)” на інструмент “Скрыпка”, “Альт”, Віяланчэль” павінны:
1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 25 хвілін у аб’ёме 8 тактаў у мажорных ці мінорных танальнасцях з нескладаным рытмам і храматызмамі (памеры: 2/4, 3/4, 4/4; дыктуецца 10 разоў). Рытмічныя цяжкасці: сінкопы, трыёлі, ноты з кропкай, шаснаццатыя.
2. Праспяваць гаму да 5-ці знакаў: мажорную (натуральную, гарманічную) і мінорную (натуральную, гарманічную і меладычную).
3. Праспяваць у танальнасці:
– ступені;
– інтэрвалы з вырашэннем (характэрныя, трытоны);
– акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх абарачэнні, дамінантсэптакорд і яго абарачэнні з вырашэннем, паменшаны сэптакорд VII ступені і малы сэптакорд VII з вырашэннем, сэптакорд ІІ ступені).
4. Праспяваць ад гука ўверх і ўніз асобныя інтэрвалы і акорды, (указаныя ў п.3); сэптакорды VII i II ступені – толькі ўверх; павялічанае і паменшанае трохгуччы – уверх і ўніз з вырашэннем.
5. Вызначыць на слых:
– інтэрвалы і акорды ад гука (адпаведна п.3);
– інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (7 інтэрвалаў, 7 акордаў).
6. Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у памерах 2/4, 3/4, 4/4 (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).

Паступаючыя па напрамку  “Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра)” на інструмент “Баян”, “Акардэон” павінны:
1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 25-30 хвілін у аб’ёме 8 тактаў, дыятанічны, у натуральным, гарманічным мажоры ці ў адным з відаў мінору; памеры: 2/4, 3/4, 4/4; дыктуецца 10 разоў. Рытмічныя цяжкасці: чвэрць з кропкай і восьмая, шаснаццатыя, пункцірны рытм, трыёль, сінкопы.
2. Праспяваць гаму: мажорную (натуральны від), мінорную (віды – натуральны, гарманічны, меладычны) да 4-х знакаў пры ключы.
3. Праспяваць у танальнасці:
– інтэрвалы з вырашэннем: трытоны (2 пары), характэрныя інтэрвалы (2 пары);
– акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх абарачэнні, дамінантсэптакорд і яго абарачэнні з вырашэннем, павялічанае і паменшанае трохгуччы з вырашэннем).
4. Праспяваць ад гука ўверх асобныя інтэрвалы і акорды, ўказаныя ў п.3.
5. Вызначыць на слых:
– інтэрвалы, акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (6 інтэрвалаў, 6 акордаў);
6. Праспяваць незнаёмую мелодыю з ліста з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у танальнасці да 4-х знакаў (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).

Паступаючыя па напрамку “Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя струнна-смычковыя інструменты)” на інструмент “Кантрабас”, па напрамку “Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя духавыя і ўдарныя інструменты) на інструмент “Флейта”, “Габой”, “Кларнет”, “Фагот”, “Валторна”, "Труба", “Туба”, “Трамбон”, “Ударныя інструменты” і па напрамку “Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра)” на інструмент “Гітара”, “Домра”, “Балалайка”, “Цымбалы” павінны:
1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 30 хвілін у аб’ёме 8 тактаў, дыятанічны, у натуральным мажоры ці ў адным з відаў мінору; памеры 2/4, 3/4; дыктуецца 10 разоў. Рытмічныя цяжкасці: чвэрць з кропкай і восьмая, шаснаццатыя, пункцірны рытм.
2. Праспяваць гаму: мажорную (натуральны від), мінорную (віды – натуральны, гарманічны, меладычны) да 4-х знакаў у ключы.
3. Праспяваць у танальнасці:
– павялічаную секунду, паменшаную сэптыму, трытоны з вырашэннем;
– акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх абарачэнні, дамінантсэптакорд і яго абарачэнні з вырашэннем).
4. Праспяваць ад гука ўверх асобныя інтэрвалы і акорды, указаныя ў п.3.
5. Вызначыць на слых:
– інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (5 інтэрвалаў, 5 акордаў).
6. Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у танальнасці да 3-х знакаў (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).

2-21 04 31 Музыказнаўства

Паступаючыя на спецыяльнасць “Музыказнаўства” здаюць устыпныя іспыты па сальфеджыа па двух раздзелах (пісьмовым і вусным), а таксама па музычнай літаратуры*.
Па сальфеджыа паступаючыя павінны:
1. Напісаць аднагалосны дыктант у аб’ёме 8-10 тактаў, які ўключае ў меладычны малюнак: скачкі, храматызмы, розныя рытмічныя складанасці (сінкопы, пункцірны рытм, трыёлі).
2. Праспяваць у танальнасці (да 6-ці знакаў пры ключы):
– гамы;
– простыя дыятанічныя інтэрвалы; трытоны, характэрныя інтэрвалы з вырашэннем;
– трохгуччы мажорныя і мінорныя, павялічанае і паменшанае трохгуччы з вырашэннем;
– дамінантсэптакорд і яго абарачэнні; сэптакорды ІІ ступені, уводны з вырашэннем;
– паслядоўнасці акордаў і інтэрвалаў з прасцейшымі адхіленнямі ў роднасныя танальнасці;
3. Праспяваць ад гука:
– простыя інтэрвалы, у тым ліку трытоны і характэрныя з наступным вырашэннем ва ўсе магчымыя танальнасці;
– трохгуччы мажорныя і мінорныя з абарачэннямі;
– дамінантсэптакорд і яго абарачэнні; сэптакорды ІІ ступені, уводны з вырашэннем;
– павялічанае і паменшанае трохгуччы – з вызначэннем танальнасці і вырашэннем.
4. Прачытаць з ліста аднагалосныя мелодыі з храматызмамі і мадуляцыямі ў роднасныя танальнасці.
5. Зрабіць слыхавы аналіз інтэрвалаў (7-8 аднатанальна) і акордаў, узятых ізалявана, а таксама ў паслядоўнасцях, з адхіленнямі ў роднасныя танальнасці.

Па музычнай літаратуры паступаючыя павінны:
– напісаць музычную віктарыну (10 урыўкаў з вывучаных твораў);
– расказаць аб творчым шляху кампазітара;
– зрабіць разбор музычнага твора.

Паступаючыя павінны паказаць сваю эрудыцыю ў галіне культуры і мастацтва, разбірацца ў асноўных гістарычных падзеях.

* – Экзаменацыйныя патрабаванні ўстанаўліваюцца ў аб’ёме праграм па сальфеджыа і музычнай літаратуры дзіцячых музычных школ.

2-15 02 01 ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА

МАЛЮНАК

Паступаючыя па напрамку 2-15 02 01 03 “Мастацкая апрацоўка дрэва” і 2-15 02 01 33 “Мастацкія вырабы з саломкі, льну, паперы” павінны:

- напісаць нацюрморт з 2-3 прадметаў простых па форме, лакальных па афарбоўцы, разнастайных па танальнасці і велічыніне фона драпіроўкі (адным з прадметаў нацюрморта можа быць просты гіпсавы арнамент невысокага рэльефу).

Асвятленне: кантраснае.

Матэрыял: аловак, папера.

Памер: 45 х 60 см.

Патрабаванні: абітурыенты павінны скампанаваць на аркушы паперы відарыс нацюрморта, дакладна перадаць узаемнае размяшчэнне прадметаў, іх прапорцыі, характар і форму ва ўмовах зададзенага асвятлення.

ЖЫВАПІС

Паступаючыя па напрамку 2-15 02 01 33 “Мастацкія вырабы з саломкі, льну, паперы” павінны:

- напісаць нацюрморт з 3-4 прадметаў побыту нескладанай формы, лакальных па колеры, разнастайных па матэрыяле, на фоне аднакаляровай драпіроўкі.

Асвятленне: дзённае.

Матэрыял: акварэль, гуаш, папера ці кардон.

Памер: не больш 60 см па большаму боку.

Патрабаванні: абітурыенты павінны дакладна адлюстраваць характар, форму, каляровыя і тонавыя суадносіны прадметаў у прасторы.

СКУЛЬПТУРА

Паступаючыя па напрамку 2-15 02 01 03 “Мастацкая апрацоўка дрэва” павінны:

- зрабіць копію барэльефнага арнаменту простай формы: разетка, лотас і г.д.

Памер: не больш 50 х 50 см.

Матэрыял: гліна.

Патрабаванні: абітурыенты павінны дакладна адлюстраваць прапорцыі, характар і форму барэльефу.

КАМПАЗІЦЫЯ

Паступаючыя па напрамку 2-15 02 01 03 “Мастацкая апрацоўка дрэва” і 2-15 02 01 33 “Мастацкія вырабы з саломкі, льну, паперы” павінны:

-выконваецца эскіз арнаменту ці фрыза з прапанаваных асобных, не звязаных паміж сабой прадметаў.

Матэрыял: на выбар абітурыента – акварэль, гуаш, папера, кардон.

Памер: не больш за 50 см па большаму боку. 

Патрабаванні: абітурыенты павінны ў сваім эскізе выявіць рытмічную пабудову арнаменту або фрыза, прадэманстраваць разуменне структурных прынцыпаў арнаментальна-дэкаратыўнай кампмзіцыі.