Цикловая комиссия сегодня

1 800x512

Цыклавая камiciя «Спевы акадэмiчныя», 2021 г.

Сёння цыклавая камiсiя укамплектавана высокапрафесiйнымi выкладчыкамi. Усе яны з҆ яўляюцца выпускнiкамi каледжа. Гэта Шыбко Наталля Георгiеўна (старшыня цыклавой камiсii), заслужаны дзеяч культуры РБ Юрэвiч Георгiй Iларыёнавiч, Баян-Ключнiкава Галiна Андрэеўна, Васiлевiч Маргарыта Пятроўна, Карпiевiч Мiкалай Аляксандравiч.

 2 588x800

Старшыня цыклавой камiсii Шыбко Наталля Георгiеу́на

У 2004 годзе на працу у́ каледж прыйшла Наталля Георгiеу́на Шыбко, былая выпускніца Маладечанскага музычнага каледжу. Скончыла БДАМ і асістэнтуру-стажыроу́ку пры ёй (клас прафессара Л.Я. Колас). У 2010 г. яна прызначана старшынёй цыклавой камiсіі. Вядзе плённую педагагічную і канцэртную дзейнасць. У яе класе шмат лау́рэатау́ рэспубліканскіх і міжнародных конкурсау́. Многiя з iх працягваюць музычную адукацыю ў вышэйшых навучальных установах. Наталля Георгiеу́на з’яўляецца выкладчыкам дысцыплiн: «Сольныя спевы», «Вакальны ансамбль», «Пастаноўка голасу».

Большая колькасць навучэнцаў аддзялення вядзе актыўную канцэртную дзейнасць з сiмфанiчным аркестрам каледжа i струнным ансамблем «Амелiя». Некаторыя з iх прымаюць удзел у рэcпублiканскiх i мiжнародных конкурсах. Так, Iгнат Данько атрымаў залаты медаль конкурсу iмя А. Абразцовай (г. Санкт-Пецярбург, 2019 г.), з҆ яўляецца дыпламантам VI Мiжнароднага конкурсу iмя Ф. Шапэна, лаўрэатам II ступенi II Рэспублiканскага адкрытага конкурсу вакалiстаў iмя С. Манюшкi, лаўрэатам III ступенi Другога мiжнароднага конкурсу юных вакалicтаў iмя Ф. Шаляпiна.

3 534x800

 Старшыня цыклавой камiсii Шыбко Наталля Георгiеу́на разам з Iгнатам Данько

4 800x533 Канцэрт класа Шыбко Наталлi Георгiеўны

 5 800x534

Канцэрт с Заслужаным калектывам РБ сiмфанiчным аркестрам пад кiраўнiцтвам Рыгора Сарокi

6 657x800

Заслужаны дзеяч культуры РБ Г.I. Юрэвiч

Высокія вынікі дасягнуты былым старшынёй цыклавой камісіі Георгіем Іларыёнавічам Юрэвічам, выпускніком вучылішча, які валодае высокім прафесіяналізмам і несупыннай энергіяй. Г.І. Юрэвіч закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (клас прафесара Івашкова Леанiда Пятровiча) і асістэнтуру-стажыроўку (клас прафесара Т.М. Ніжнікавай). Ён падрыхтаваў шэраг лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Выпускнікі                Г.І. Юрэвіча скончылі музычныя ВНУ Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Саратава, Ніжняга Ноўгарада, гарадоў Еўропы і зараз працуюць у вядучых музычных тэатрах Беларусі і Расіі.  Аляксандр Лукашэвіч – салiст ансамбля МУС; Уладзicлау́ Сулімскі – саліст Марыінскага тэатра оперы і балета (г. Санкт-Пецярбург), Вялікага тэатра Расіі (г. Масква); Дзiмiтрый Дзямідчык – саліст Марыінскага тэатра оперы і балета (г. Санкт-Пецярбург); Раман  Завадскі – саліст Навасiбiрскага тэатра оперы i балета; Барыс Рудак – саліст Вялікага тэатра Расіі (г. Масква), запрошаны салicт Пермскага тэатра оперы i балета; Андрэй Хамячонак – саліст Дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Беларусі              (г. Мінск); Павел Валужын - саліст Вялікага тэатра Расіі (г. Масква); Андрэй Саўчанка працуе ў Кiтаi. Анатоль Сiўко - салicт оперных тэатраў, Андрэй Мацюшонак - салiст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы i балета Рэспублікі  Беларусь; Дзмiтрый Лагун працягвае навучанне у БДАМ. Усе яны з'яўляюцца пераможцамi шматлiкiх рэспублiканскiх i мiжнародных конкурсаў.

Да 2020 г. Георгій Іларыёнавіч сумяшчаў педагагічную і творчую працу з не менш адказнай і складанай – адміністрацыйнай. Ён з’яўляўся намеснікам дырэктара па вучэбнай працы.

У 2007 годзе Г.І. Юрэвіч прыняў актыўны ўдзел у стварэнні Маладзечанскага маладзёжнага музычнага тэатра. Ва ўсіх пастаноўках тэатра яго навучэнцы выконвалi вядучыя партыі на высокім прафесійным узроўні.

Шматгадовая плённая праца Г.І. Юрэвіча адзначана шматлiкiмi ганаровымi граматамi, а 15 студзеня 2018 года ўказам Прэзiдэнта РБ  А.Р. Лукашэнка Георгiю Iларыёнавiчу прысвоена званне Заслужанага дзеяча культуры РБ.

7 565x800

Баян-Ключнiкава Галiна Андрэеўна

У 1986 годзе на цыклавую камiсiю прыйшла працаваць Галiна Андрэеу́на Баян-Ключнiкава - выпускнiца аддзялення "харавое дырыжыраванне"  (пастаноу́ка голасу Р.А. Зяблiкава), выпускнiца БДАМ (клас Т.М. Нiжнiкавай). Яна вядзе педагагічную дзейнасць, плённа працуе на творчым небасхіле, праводзiць метадычную працу з навучэнцамі. Выпускнiца яе класа       А. Камiнская працягвае навучанне ў БДАМ.

8 566x800

Васiлевiч Маргарыта Пятроўна

Васілевіч Маргарыта Пятроу́на - былая выпускніца музычнага каледжу. Пачала працоу́ную дзейнасць у  каледжы у́ 1992 пасля заканчэння БДАМ (класс прафесара Л.Я. Колас). М.П. Васілевiч – дыпламант міжнароднага конкурсу, лау́рэат агляду-конкурсу метадычных і творчых работ сярод выкладчыкау́ ССНУ РБ. Вядзе плённую педагагічную дзейнасць. Яе навучэнцы з'яу́ляюцца пераможцамi міжнародных і рэспубліканскіх конкурсау́. Сярод яе былых выпускнiкоу́ шмат салістау́ оперных таэтрау́: В.Дзмітрук, саліст опернай трупы музычнага тэатру імя Станіслау́скага і Неміровіча-Данчанка; Е. Золава – салістка Нацыянальнага тэатра оперы і балета РБ; В. Шыцько – запрошаная салістка опернага тэатра Вендзіта Васса г.Асколі-Пічэна у́ Італіі, выкладчык кансерваторыі у Італьянскім горадзе Бары. К. Духцік прымае у́дзел як запрошаная салістка у́ тэатральных пастаноу́ках у г. Санкт-Пецярбурге.

9 533x800

Карпiевiч Мiкалай Аляксандравiч

У  2014 годзе у́ творчы калектыу́ улiу́ся былы выпускнiк музычнага каледжу Мiкалай Аляксандравiч Карпiевiч, якi скончыу́ Санкт-Пецярбургскую кансверваторыю. У навучальнай установе працуе не толькi як выкладчык, але i з'яуляецца салiстам Маладзечанскага маладзёжнага музычнага тэатру, таксама вядзе плённую канцэртную дзейнасць. Яго выпускнiк Р. Анташкевiч працягвае навучанне у́ Саратау́скай кансерваторыi.