Адкрыты дыялог “Роля моладзі ў ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міншчыны”

1 640x427 1

27 лістапада 2018 года старажытны горад Заслаўе стаў месцам сустрэчы ўдзельнікаў праекта Мінскага абласнога камітэта Грамадскага аб’яднання “БРСМ” “Адкрыты дыялог”.

Напачатку імпрэзы гасцей правялі па залах выставачнага комплекса гісторыка-культурнага музея-запаведніка, завялі на этнаграфічны комплекс “Млын”, дзе кожны жадаючы мог паспрабаваць сябе ў справе па вырабу мукі, а таксама пачаставалі гарбатай з зёлак.

2 531x640

3 569x640

4 594x640

Залю для “Адкрытага дыялогу” прадставіў Заслаўскі гарадскі выканаўчы камітэт. Тэма сустрэчы: “Роля моладзі ў ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міншчыны” – актуальна, як ніколі.

Сярод экспертаў былі: Юркевіч В.М. (галоўны спецыяліст аддзела культуры Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама),  Волкаў М.А. (Кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік аддзела гiсторыi Беларусi Сярэднiх вякоў i пачатку Новага часу ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі), Плавінскі М.А. (Кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры СКД і ўстолівага развіцця МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ), Сцяпанава М.І. (загадчык студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі па вывучэнню і выкарыстанню турыстычнай дзейнасці аб’ектаў гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны ў мэтах устройлівага развіцця кафедры СКД і ўстолівага развіцця МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ) і наш педагог-арганізатар і дырэктар фонда “Спадчына М.К. Агінскага” Каролік А.С. Мадэратарам дыялога выступаў першы сакратар Мінскай абласной арганізацыі ГА “БРСМ” Шык К.І.

5 640x427 1

6 640x378

Падчас сустрэчы ўздымаліся пытанні адносна таго, што такое “гісторыка-культурная спадчына” і што з гэтым рабіць, наколькі даступны помнікі архітэктуры, а таксама як выкарыстоўваць рэгіянальныя асаблівасці гістарычнай спадчыны для прыцягнення патэнцыйных турыстаў і інвестараў.

Напрыканцы дыскусіі ўсім экспертам і самым актыўным удзельнікам былі ўручаны падарункі ад Мінскага АК ГА “БРСМ”.

7 640x567

8 640x427

Аўтар: А.Каролік

Фота: аўтара артыкула і Т. Глушко