Піянеры ў храме мастацтва

1 640x427 2

22 лістапада 2018 года Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя завітала ў музычны каледж імя М.К. Агінскага. У межах акцыі “Сустрэча на ўсе 100” была праведзена творчая імпрэза з дырэктарам навучальнай установы Рыгорам Сямёнавічам Сарока.

2 480x640

3 427x640

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік” на чале з Казулькай Наталляй Аляксандраўнай і наш каледж, у тым ліку ўдзельнікі грамадскага аб’яднання “БРСМ”.

4 640x427

5 640x427 2

Сярод гасцей былі вучні сярэдніх класаў школ і гімназій нашага горада. Агулам у вялікай зале сабралося каля 100 удзельнікаў.

Напачатку сустрэчы гледачам быў прадстаўлены відэафільм, прысвечаны 60-годдзю навучальнай установы, а пасля адбылася размова паміж дырэктарам і навучэнцамі.

6 640x427 1

Пытанні школьнікаў і гімназістаў закраналі розныя сферы жыцця Рыгора Сямёнавіча, пачынаючы ад яго ўлюблёных фільмаў, заканчваючы творчымі планамі на наступны год.

Дырэктар у сваю чаргу пажадаў маладым піянерам смела крочыць да сваёй мары, падарожнічаць, чытаць беларускія творы і не цурацца роднай мовы.

7 640x427

8 427x640

Аўтар тэкста: А. Каролік

Фота: І. Шабуневіч