КОЛЛЕДЖ

Материалы

Міжнацыянальны мастацкі праект

З 2 па 9 лістапада 2017г. навучэнцы аддзялення “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” на чале з выкладчыкамі  Валковіч-Борыс Людмілай Мікалаеўнай і Чырвонцавай Лізаветай Львоўнай наведвалі г.Мюнхен (Баварыя), дзе прымалі ўдзел у першым этапе міжнацыянальнага нямецка-польска-беларускага мастацкага  праекта. Гэты праект падрыхтаваў маладзёжны цэнтр Ам Таўер з Обершляйсхайма (Баварыя). Акрамя нас  да ўдзелу былі таксама запрошаны навучэнцы і выкладчыкі  дзяржаўнай прафесійнай профільнай школы з Аўгзбурга (Германія) і мастацкага ліцэя з г.Шчэцін (Польшча).

У час удзелу ў майстар-класах

Другі этап праекта  будзе праходзіць у пачатку красавіка 2018г. у Польшчы, а ў жніўні  прымаць удзельнікаў з іншых краін будзе аддзяленне ДПМ  Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага.

У музеі самалётаў (г.Мюнхен)

Па задумцы арганізатараў, гэты праект дае магчымасць маладым мастакам правесці крэатыўную работу майстар-класаў, улічваючы прыняцце сумесных незвычайных рашэнняў і поглядаў у той ці іншай сферы дзейнасці. Таксама плануецца вывучэнне, распрацоўка і замацаванне мастацкага майстэрства паміж рознымі нацыянальнымі групамі. У час гэтых сустрэч удзельнікі могуць  адкрыць для сябе новыя  магчымасці ўспрымання мастацкага майстэрства, невядомыя ім да гэтага часу, пазнаёміцца з работамі вядомых сучасных мастакоў  абстракцыяністаў, змогуць самі паспрабаваць новыя тэхнікі.

Удзельнікі праекта каля замка Шляйсхайма

Галоўная мэта сустрэч на праекце - аб’яднанне крэатыўнай моладзі з трох краін, стварэнне атмасферы даверу і паразумення, знаёмства з культурнымі і сацыяльнымі каштоўнасцямі гэтых краін і ўзаемнае духоўнае ўзбагачэнне,  пераадоленне  моўных бар’ераў сродкамі мастацтва.

Навучэнцы ЦК ДПМ у Баварыі (г.Тегернзее)

Цікавая і пазнавальная праграма была прапанавана ўдзельнікам праекта. Мы наведвалі старую пінакатэку, замак Шляйсхайм і палац  Шчэцлер,  школу мастацтваў у Аўгзбургу і музей самалётаў. Праводзіліся экскурсіі па гарадах  Мюнхен, Аўгзбург ,Тегернзее. Нямецкія выкладчыкі правялі разнастайныя майстар-класы.

Вельмі прыемныя  ўражанні засталіся пасля паездкі. Многае мы ўбачылі і шмат чаму навучыліся.

 

Аўтар - Людміла ВАЛКОВIЧ-БОРЫС

Фота