КОЛЛЕДЖ

Материалы

Музычная гасцёўня “Новый год у ворот”

Напярэдадні сустрэчы Новага года ўсе наваколіцы пагрузіліся ў атмасферу радасці, неверагодных прыгод і цудаў.

Маладзечанскі музычны каледж імя М.К. Агінскага не стаў выключэннем і таксама далучыўся да сусветнага святкавання Новага года.

Цыкл навагодніх сустрэч распачала Музычная гасцёўня “Новый год у ворот”. Ініцыятарам  гэтага праекта стала Таццяна Іванаўна Мурзіна (загадчык цыклавой камісіі “Фартэпіяна”) яшчэ 9 гадоў таму назад.

Напачатку святочнага канцэрта гледачоў сустрэлі Калядоўшчыкі, якія павіталі ўсіх прысутных каляднымі спевамі, а таксама прадэманстравалі майстэрства танца Казы. У выніку чаго, вядучая адарыла Калядоўшчыкаў добрымі прысмакамі.

Навагодні настрой падтрымалі музычныя калектывы каледжа: аркестр рускіх народных інструментаў  пад кіраўніцтвам Тарамы Уладзіміраўны Бяльковай і хор вакалістаў (кіраўнік – Вераніка Сяргееўна Чарапанава). 

На вялікай сцэне паказалі сваё майстэрства не толькі навучэнцы, але і выкладчыкі, і супрацоўнікі каледжа. Рамансы, інструментальныя музыка, тэатральныя пастановы, вершы пра каханне – усё гэта спрыяла добраму і вясёламу настрою гледачоў і ўдзельнікаў. “Разынкамі” навагодняга прадстаўлення сталі цыганскія танцы ад харавога аддзялення і частушкі-пацешкі ад лясных жыхароў.

Галоўнымі гасцямі сустрэчы былі Дзед Мароз і Снягурка, якіх гледачы гучна зазывалі ў вялікую залю. Абраўшы сабе яшчэ адну Снягурку, Дзед Мароз разам з вядучай правялі віктарыну і самых актыўных адарылі салодкімі падарункамі.

 

Аўтар: Алеся КАРОЛIК

Фота: Дзмiтрый АРЦЯМЕНАК