КОЛЛЕДЖ

Материалы

ПОГЛЯД НА ЖЫЦЦЁ СКРОЗЬ ПРЫЗМУ КАЗКІ

Напэўна няма на свеце чалавека, які не любіў бы падарожнічаць. А калі да гэтага далучыць яшчэ цёплы прыём, добрыя зносіны з цікавымі людзьмі з розных краін, то гэта падарожжа застанецца ў памяці на ўсё жыццё. 
Маладыя выкладчыкі і навучэнцы УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага” прынялі ўдзел у міжнародным праекце пад назвай “Life through the eyes of a fairytale” (“Погляд на жыццё скрозь прызму казкі”). 
Арганізацыяй і фінансаваннем сустрэчы займалася некамерцыйная арганізацыя “Together Luxembourg” з дапамогай праграмы Еўрапейскай камісіі пад назвай “Erasmus +”. “Together” прадстаўляе сабой вялікую сетку маладзёжных арганізацый, якія аб’ядноўваюць людзей з дапамогай розных форм нефармальнай адукацыі. “Together” створана у многіх краінах ЕС, Гватэмале, краінах Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі. Кожны год міжнародная сетка “Together” аб’ядноўвае некалькі тысяч чалавек з краін з рознымі культурамі праз міжнародны маладзёжны абмен, валанцёрскую працу, семінары, навучальныя курсы і інш. Звыш за 3000 маладых людзей інтэгрыраваны ў дзейнасць “Together”. 

За гэтым разам праект пад назвай “Погляд на жыццё скрозь прызму казкі” меў месца ў горадзе Дзіфферданж (Люкембург) з 15 па 23 студзеня 2018 года. У праекце прынялі ўдзел людзі з шасці краін свету: Азербайджан, Беларусь, Балгарыя, Люксембург, Расія і Эстонія. 
7-мі дзенная праграма маладзёжнага абмена праходзіла ў скаўцкім цэнтры “Chalet Honsbësch” (Дзефферданж) і складалася з розных практычных семінараў, майстэрняў, прысвечаных шматлікім відам мастацтва: тэатру, жывапісу, фатаграфіі, музыцы і г.д. 
Удзельнікі праекта мелі магчымасць абмеркаваць важнасць захавання традыцыйнай культуры і асобую ролю казак у сучасным грамадстве. Практычныя семінары дапаўняліся дыскусіямі, пастановамі казак, выкананнем музыкі. Удзельнікі змаглі рэалізаваць свае ўласныя мэты, распрацаваць і стварыць тэатралізаваныя пастановы. У наш час традыцыйныя казкі не так папулярны, як новыя і сучасныя, таму гэты абмен – выдатная магчымасць даць новае жыццё старым казкам. 

Два дні моладзь праекта мела магчымасць правесці ў горадзе Люксембург. Пасля агляднай экскурсіі, удзельнікі наведалі Еўрапейскі цэнтр, Дзіцячы цэнтр “Maison relais-foyer Pinocchio”, Рускі цэнтр навукі і культуры і Падлеткавы цэнтр “Bonnevoie”. У гэтых цэнтрах удзельнікам была прадстаўлена магчымасць выступіць з музычнай і творчай праграмай. Цесная ўзаемасувязь з мясцовымі жыхарамі дазволіла яшчэ лепш пазнаёміцца з асаблівасцямі жыцця герцагства. 
Напачатку праекта прадстаўнікі ўсіх краін падрыхтавалі “міжкультурную вячэру”, дзе ўдзельнікі і мясцовае згуртаванне мелі магчымасць убачыць і паспрабаваць розныя тыповыя прадукты харчавання і напоі краін-удзельніц. Кожны вечар асобная група прадстаўляла сваю краіну з дапамогай розных інтэрактыўных сродкаў: прэзентацыі, відэа, фотаздымкі, гульні, традыцыйныя танцы, песні і г.д. Асаблівасцю беларускай групы стала вывучэнне традыцыйных танцаў “Верабей”, “Матлёт” і гульні шлюбнай накіраванасці “Цяцерка”. 

Падчас гэтага абмена, моладзь магла выявіць і параўнаць культурную спадчыну і мастацкія вобразы жыцця шасці краін. Маладзёжны абмен “Погляд на жыццё скрозь прызму казкі” аб’яднаў у сабе людзей з розных краін свету, каб з дапамогай традыцыйных казак, якія з’яўляюцца ўнікальнымі носьбітамі культурнай спадчыны, даследаваць асаблівасці краін-удзельніц. 
Сустрэчы такога кшталту – гэта захапляльны вопыт, дзякуючы якому чалавек здольны фармаваць свой уласны погляд і жыццёвую пазіцыю. Абмен вопытам і інфармацыяй прадстаўляе сабой незвычайнае багацце для кожнага ўдзельніка, асацыяцыі і групы. 
Наша супрацоўніцтва з некамерцыйнай арганізацыяй “Together Luxembourg” прадаўжаецца. У лютым і мае 2018 года на базе УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага” будуць праведзены два праекты. Асноўныя тэмы: “Глабальныя праблемы” і “Праблемы бяспекі”. Удзел у гэтых праектах будуць прымаць прадстаўнікі розных краін ЕС, Азербайджана, Украіны, Беларусі і Расіі.

Аўтары: Алеся КАРОЛІК, Руслан АПАНОВІЧ

Фота з уласнага архіва Руслана АПАНОВІЧА