КОЛЛЕДЖ

Материалы

РАЁННЫ КОНКУРС «BATTLEDJ»

1 сакавіка 2018 года ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага  раёна” і грамадскае аб’яднанне “БРСМ” правялі раённы конкурс “Battle DJ”.

 

Нашу ўстанову адукацыі прадстаўляў навучэнец 2-га курса “вакальнага аддзялення” Яўген Сініковіч пад нікам DJ-Siniy.

Цягам месяца ўдзельнікі самастойна рыхтаваліся да конкурснага вечара. Пляцоўкай для правядзенне батла стаў клуб Red Bar. За 20-25 хвілін кожнаму DJ неабходна было прадэманстраваць сваю музычную праграму, у якую ўваходзіў інтэрактыў з гледачамі, песні, танцы і іншыя жанры мастацтва. Акрамя гэтага ўдзельнікаў чакалі творчыя заданні, за якія яны атрымлівалі дадатковыя балы.

 

Пакуль члены журы вырашалі, хто будзе пераможцам, перад гледачамі выступілі харэограф Павел Бажко і навучэнка 3 курса нашага каледжа Наталля Шырко.

Усе ўдзельнікі “Battle DJ” атрымалі падарункі, дыпломы і серціфікаты на бясплатны ўрок па DJ-майстэрству. Яўген Сініковіч перамог у намінацыі “DJ Style”, меў перамогу па выніках галасавання ў Інтэрнэце (53,6% з апрошаных), а таксама атрымаў серціфікат на прафесійную фотасесію.

Віншуем нашага навучэнца з перамогай!

 

Аўтар артыкула: Алеся Каролік

Фота: Сяргей Аруцюнян