КОЛЛЕДЖ

Материалы

ЗОРКІ МАЛАДЗЕЧНА-2018

У сонечны дзень 20 красавіка навучэнцы музычнага каледжа Цітавец Наталля, Альфер Аляксандр і Шырко Наталля выправіліся ў дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна, каб прайсці праслухоўванне на раённы конкурс дзіцячай і моладзевай творчасці “Зоркі Маладзечна-2018”.       

Пакуль члены камісіі збіраліся ў зале, навучэнцы, не губляючы дарма час, заспявалі пад гукі раяля.

На конкурсе наша ўстанова будзе прымаць удзел у намінацыі “Спевы (сола)”. У 4-й узроставай катэгорыі за прызавыя месцы пазмагаецца навучэнка 3-га курса Наталля Шырко.

Фінал конкурса дзіцячай і моладзевай творчасці “Зоркі Маладзечна-2018” адбудзецца 6 мая 2018 года а 15 гадзіне на базе ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна”.

Аўтар артыкула і фота: А. Каролік