КОЛЛЕДЖ

Материалы

АДКРЫЦЦЁ СПАРТЫЎНАЙ ПЛЯЦОЎКІ

Напярэдадні 2017/2018 навучальнага года на “Музычным падвор’і” каледжа распачалася рэканструкцыя спартыўнай пляцоўкі. Быў зроблены гумавы насціл, усталяваны футбольныя вароты, колы для баскетбола і сетка для валейбола.

Калі на двары было спрыяючае надвор’е, навучэнцы  рабілі невялікія паузы паміж заняткамі і займаліся спортам.

І вось, нарэшце, 8 мая 2018 года адбылося ўрачыстае адкрыццё спартыўнай пляцоўкі. А самая лепшая форма для ўрачыстасці – гэта правядзенне “Дня здороўя”.

“Бойка паміж аркестравымі калектывамі. Сезон 1-шы” – менавіта такой была назва спартыўнай імпрэзы. Запрошанымі гасцямі сталі навучэнцы цыклавой камісіі “ДПМ”.

Усяго было арганізавана чатыры каманды: “Сімфа” (сімфанічны аркестр), “Лакаматыў” (духавы аркестр), “Колер настрою сіні” (аркестр народных інструментаў) і “Персікі” (ДПМ), а таксама групы падтрымкі. Разынкай спартландыі стала група чарлідзінгу “Dancing ladies”, у склад якой увайшлі навучэнкі ІІІ курса Х групы.

Напрацягу спартыўнай сустрэчы ўдзельнікаў каманд чакалі дзевяць выпрабаванняў на хуткасць, моц і каманднае супрацоўніцтва. Цягам спартландыі навучэнцы пераўтвараліся ў пінгвінаў, сараканожак і стваралі чалавечы тунэль. Фінальным конкурсам стала спраборніцтва паміж капітанамі каманд “Штрафны кідок”.

“Спартыўная пляцоўка – гэта завяршальны этап рэканструцыі ў межах 60-годдзя каледжа” – менавіта так падсумаваў дырэктар Рыгор Сямёнавіч Сарока.

 

Вынікі спартландыі:

Дыплом І ступені

Каманда “Колер настрою сіні”

(капітан – Назар Рындзевіч)

Дыплом ІІ ступені

Каманда “Сімфа”

(капітан – Уладзіслаў Гігала)

Дыплом ІІІ ступені

Каманда “Персікі”

(капітан – Крысціна Іл’іч)

Дыплом за актыўны ўдзел

Каманда “Лакаматыў”

(капітан – Аляксандр Дуровіч)

 Усе ўдзельнікі спартыўнага спаборніцтва атрымалі дыпломы, кубкі і фруктовыя падарункі ад прафкома навучэнцаў каледжа.

ІІ-м аддзяленнем “Дня здароўя” стаў сяброўскі футбольны матч паміж камандай выкладчыкаў і навучэнцаў. Перамогу атрымала каманда выкладчыкаў з лікам 7-2.

Аўтар артыкула: А. Каролік

Фота: Дз. Арцямёнак, Ул. Паўлюшчык