КОЛЛЕДЖ

Материалы

НАСУСТРАЧ 60-годдзю!

 

Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага ў 60 юбілейны раз раскрыў свае дзверы навучэнцам і выкладчыкам установы.

З прывітальным словам і творчымі планамі на навучальны год выступіў дырэктар каледжа – Рыгор Сямёнавіч Сарока.

 

Спецыяльным госцем урачыстасці стаў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Маладзечанскага РАУС, маёр Міліцыі Аляксей Іванавіч Посах. Прадстаўнік праваахоўчых органаў пажадаў навучэнцам плённай працы і нагадаў пра выкананне правіл паводзін у грамадскіх месцах.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай працы – Дзмітрый Уладзіслававіч Арцямёнак – павітаў навучэнцаў і выкладчыкаў каледжа, а таксама ўручыў журналы і білеты навучэнцаў куратарам 1-га курса.

 

Творчую частку адкрыцця юбілейнага года стваралі навучэнцы 1-4х курсаў: Данько Ігнат, Дарашэнка Іван, Блакітная Настасся.

Вядучыя канцэрта: Літвінка Мікіта, Ляшкевіч Яўгенія.

 

Аўтар: Алеся КАРОЛІК

Фота: Руслан АПАНОВІЧ