КОЛЛЕДЖ

Материалы

Інтэлектуальнае спаборніцтва сярод навучэнцаў “МАЗГАбойКа”

 

12 снежня 2018 года ў музычным каледжы адбылося інтэлектуальнае змаганне паміж навучэнцамі “МАЗГАбойКа”. Ідэйнымі натхняльнікамі і арганізатарамі мерапрыемства выступілі выкладчык агульнаадукацыйных дысцыплін Аляксандра Віктараўна Грыбовіч і педагог-арганізатар Алеся Святаславаўна Каролік.

Напярэдадні спаборніцтва было арганізавана 5 каманд: каманда народнага аркестра “Синий иней” – капітан каманды Вольга Перац; каманда ДПМ “Тутти-ФруттиХХХ.com” – капітан каманды Эмілі Флейта; каманда духавога аркестра “Дети капитана Андреева” – капітан каманды Ілля Рагальчук; каманда харавога калектыва “Эрудированная интеллигенция” – капітан каманды Аляксей Новік і каманда сімфанічнага аркестра “Могучая кучка” – капітан каманды Мікіта Літвінка.

Экспазіцыйную частку гульні стварыў творчы нумар каманды “Могучая кучка”.

На працягу змагання навучэнцы давалі адказы на розныя тэматычныя пытанні. Былі пытанні па агульнаадукацыйных дысцыплiнах, музычны тур, тур малюнкаў, тур “Год малой Радзімы”, пытанні звязаныя з роднай мовай і літаратурай і бліц-тур. 

Пілотную гульню “МАЗГАбойКа” перамагла каманда харавога калектыву “Эрудированная интеллигенция”.

ІІ-е месца

Каманда “Дети капитана Андреева”

ІІІ-е месца

Каманда “Синий иней”

IV-е месца

Каманда “Могучая кучка”

V-е месца

Каманда “Тутти-ФруттиХХХ.com”

 

Усе ўдзельнікі гульні атрымалі падарункі, спонсарамі якіх выступілі грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі”, прафком навучэнцаў каледжа і грамадскае аб’яднанне “БРСМ”.

Аўтар тэкста: А.Каролік

Фота: І.Шабуневіч, Дз.Арцямёнак