КОЛЛЕДЖ

Материалы

Творчы форум "Выцінаем разам"

Парадак  правядзення творчага форуму  “Выцінаем разам”

  1. Мэтамі форуму з’яўляюцца:

-         аб’яднанне майстроў выцінанкі з розных куткоў Беларусі;

-         знаёмства з новымі імёнамі;

-         падтрымка пачынаючых майстроў;

-         папулярызацыя мастацтва выразання з паперы;

-         абмен педагагічным вопытам.

  1. Арганізатарам творчага форуму з’яўляецца цыклавая камісія дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага.
  2. Тэрміны правядзення форуму 22-23 сакавіка 2019 года. Заезд і рэгістрацыя  22.03.19г. да 12.00
  3. У рамках форуму плануецца:

-         знаёмства з творчасцю  майстроў і новымі імёнамі выцінаншчыкаў;

-         творчае выразанне на тэму “Віншавальная паштоўка”;

-         адкрыццё выставы “Віртуозы паперы”;

-         абмеркаванне актуальных пытанняў выразання з паперы;

-         традыцыйныя беларускія спевы і танцы.

  1. Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца майстры і аматары выцінанкі ва ўзросце ад 18 гадоў з творчымі работамі для выставы “Віртуозы паперы”. Для экспазіцыі неабходна перадаць 2-3 аформленыя выцінанкі не пазней 04.03.19г. альбо прывезці з сабой (можна неаформленыя).
  2. Кожны ўдзельнік павінен падрыхтаваць творчую біяграфію альбо прэзентацыю.
  3. Заяўкі ўдзельнікаў дасылаюцца да 04.03.19г. на электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. або Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (узор заяўкі дадаецца)
  4. Удзельнікі маюць магчымасць засяліцца ў  інтэрнат, можна замовіць комплексны абед у кафэ каледжа.

Праезд, пражыванне і харчаванне за кошт удзельнікаў форума.

  1. Па завяршэнні форума выцінаншчыкі атрымаюць сертыфікат удзельніка.

10. Адрас і кантакты: 222310 горад Маладзечна,  вуліца Вялікі Гасцінец, 52 +375296976176 – Чырвонцава Лізавета Львоўна,                +375296138322, +375336302074 – Валковіч-Борыс Людміла Мікалаеўна Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. або Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Информация и заявка (скачать)