КОЛЛЕДЖ

Устав

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ.

Установа адукацыі “Маладзечанскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.К.Агінскага” (у далейшым “вучылішча”) з'яўляецца навучальнай установай у сістэме бесперапыннай прафесійнай адукацыі, якая забяспечвае грамадзян Рэспублікі Беларусь правам на адукацыю, рэалізацыю патрэб асобы, грамадства і дзяржавы ў сярэдней спецыяльнай адукацыі ў адпаведнасці з інтарэсамі і здольнасцямі кожнага.

Вучылішча заснавана распараджэннем Савета Міністраў СССР ад 26.06.1958г. №918 г.Мінск і з’яўляецца маемасцю Мінскай вобласці. Органам па кіраванню і распараджэнню маемасцю вучылішча з’яўляецца Мінскі аблвыканкам. Паасобныя паўнамоцтвы па кіраванню маемасцю вучылішча ажыццяўляюцца Упраўленнем культуры Мінаблвыканкама. Статут установы адукацыі “Маладзечанскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.К.Агінскага” з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута Дзяржаўнай установы “Маладзечанскае музычнае вучылішча імя М.К.Агінскага”, зарэгістраваны рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 23 ліпеня 2002 г № 503.

Вучылішча ставіць перад сабой мэту падрыхтаваць спецыялістаў сярэдняга звяна пэўнай кваліфікацыі для ўстаноў культуры і мастацтва.

Змест сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўзгадняецца з агульнаадукацыйнай падрыхтоўкай, духоўным і фізічным развіццем асобы навучэнца. Сярэдняя спецыяльная адукацыя завяршаецца выпускнымі кваліфікацыйнымі экзаменамі. Асобам, якія паспяхова закончылі вучылішча, прысвойваецца адпаведная кваліфікацыя і выдаецца дыплом устаноўленага ўзору.

Вучылішча з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае самастойны баланс і пячатку з адлюстраваннем Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і сваей назвы.

Поўная назва:

Установа адукацыі “Маладзечанскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.К.Агінскага”.

Учреждение образования «Молодечненское государственное музыкальное училище имени М.К.Огинского».

Скарочаная назва:

“Маладзечанскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.К.Агінскага”

“Молодечненское государственное музыкальное училище имени М.К.Огинского».

Месца знаходжання:222310 г.Маладзечна, В.Гасцінец,52

Маемасць вучылішча замацавана за ім на правах аператыўнага кіравання.

Вучылішча не мае права без згоды ўладальніка адчужаць або іншым чынам распараджацца яго маемасцю, а таксама маемасцю, якая набыта за кошт сродкаў, якія выдзелены яму па каштарысу.

Вучылішча не мае права выступаць перад банкамі-крэдыторамі гарантам або паручыцелем юрыдычных асоб недзяржаўнай формы уласнасці і фізічных асоб па выкананню гэтымі асобамі сваіх абавязкаў па вяртанню атрыманых крэдытаў (апроч крэдытаў, якія выдзелены на будаўніцтва жылых памяшканняў у памеры, які прадугледжаны дзеючым заканадаўствам).

 ГАЛОЎНЫМІ МЭТАМІ І ЗАДАЧАМІ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧЫЛІШЧА З’ЯЎЛЯЕЦЦА:

- задавальненне патрэб устаноў культуры і мастацтва Рэспублікі

Беларусь у спецыялістах з сярэдняй спецыяльнай музычнай адукацыяй, падрыхтоўка найбольш здольных з іх да паступлення ў профільныя вышэйшыя навучальныя ўстановы;

-садзейнічанне гарманічнаму развіццю асобы навучэнца, поўнай

рэалізацыі яго здольнасцей, спалучэнню высокай маральнасці і культуры з пачуццем прафесійнай адказнасці за якасць і вынікі сваей працы;

-фарміраванне нацыянальнай свядомасці грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, пачуцця павагі да іншых дзяржаў і народаў свету;

-авалодванне дзяржаўнымі мовамі, як галоўным сродкам зносін паміж грамадзянамі Рэспублікі Беларусь;

-павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка выкладчыкаў і

супрацоўнікаў па новых напрамках развіцця навукі, адукацыі і культуры;

-павышэнне агульнаадукацыйнага і інтэлектуальнага ўзроўню навучэнцаў.

 

ІІ. УДЗЕЛЬНІКІ АДУКАЦЫЙНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ

І АДНОСІНЫ ПАМІЖ ІМІ.

 Правам на навучанне ў вучылішчы карыстаюцца ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і маюць адукацыю ў аб’ёме базавай або сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, а таксама навыкі і веды у аб’ёме дзіцячай музычнай школы і школы мастацтваў.

Парадак прыему навучэнцаў у вучылішча вызначаецца Правіламі прыему навучэнцаў у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь, якія зацверджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 НАВУЧЭНЦЫ ВУЧЫЛІШЧА МАЮЦЬ ПРАВА:

-выбару профілю і форм навучання, уключаючы навучанне па індывідуальных планах;

-здачы экзаменаў экстэрнам;

-бясплатнага карыстання ў працэсе навучання вучэбнай і культурна-спартыўнай базай вучылішча;

-на бяспечныя ўмовы і ахову здароўя ў працэссе навучання;

-на ўдзел у органах самакіравання навучальнай установы;

-на ўдзел у рашэнні пытанняў дзейнасці вучылішча;

-на заахвочванне і ўзнагароду за поспехі ў вучобе, канцэртна-выканальніцкай,творчай дзейнасці, на ільготы на працягу адукацыі;

-на атрыманне работы па спецыяльнасці пасля заканчэння вучылішча ў адпаведнасці з заключаным дагаворам, накіраваннем навучальнай установы.НАВУЧЭНЦЫ ВУЧЫЛІШЧА АБАВЯЗАНЫ:

-грунтоўна авалодаць тэарэтычнымі ведамі і практычнымі навыкамі па

-спецыяльнасці ў адпаведнасці з устаноўленымі патрабаваннямі;

-выконваць у вызначаныя тэрміны ўсе віды заданняў, прадугледжаных вучэбнымі планамі і праграмамі;

-імкнуцца да духоўнай і фізічнай дасканаласці;

-паважаць асабістую годнасць выкладчыкаў і супрацоўнікаў вучылішча;

-выконваць правілы ўнутранага распарадку, іншыя патрабаванні, якія прадугледжаны статутам вучылішча.

ПАРАДАК І ПАДСТАВЫ АДЛІЧЭННЯ.

 НАВУЧЭНЕЦ МОЖА БЫЦЬ АДЛІЧАНЫ З ВУЧЫЛІШЧА:

- па ўласнаму жаданню;

- у сувязі з пераводам у іншую навучальную ўстанову;

- па стану здароўя на падставе даведкі УКК;

- за акадэмічную запазычанасць;

- за сістэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны, правілаў

унутранага распарадку вучэбнай установы;

Адлічэнне навучэнца ажыццяўляецца адміністрацыяй на падставе інструкцыі “Аб парадку пераводу, аднаўлення і адлічэння навучэнцаў дзяржаўных сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў”

ІІІ. ПАРАДАК КАМПЛЕКТАВАННЯ ВУЧЫЛІШЧА РАБОТНІКАМІ.

Камплектаванне вучылішча выкладчыкамі на вакантныя месцы ажыццяўляецца з ліку асоб, якія маюць адпаведную адукацыю, прафесійна-педагагічную падрыхтоўку, маральныя якасці.

Прыём на працу ў вучылішча іншых работнікаў ажыццяўляецца на вакантныя месцы ў адпаведнасці з працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ РАБОТНІКАЎ.

  ВЫКЛАДЧЫКІ І ІНШЫЯ РАБОТНІКІ ВУЧЫЛІШЧА МАЮЦЬ ПРАВА НА:

- творчую ініцыятыву; - абарону гонару і прафесійнай прыгоднасці; - удзел у органах кіравання навучальнай установы і ў грамадскіхорганах кіраўніцтва адукацыяй;

- самастойнае вызначэнне форм правядзення вучэбных заняткаў, сродкаў

і метадаў навучання і выхавання навучэнцаў, выкарыстанне

эксперэментальных методык (выкладчыкі);

-аплату працы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам;

-матэрыяльнае і маральнае заахвочванне за поспехі ў працы, на ўзнагароду ардэнамі і медалямі, на прысваенне ганаровых званняў.ВЫКЛАДЧЫКІ І ІНШЫЯ РАБОТНІКІ ВУЧЫЛІШЧА АБАВЯЗАНЫ:

- пастаянна ўдасканальваць прафесійнае майстэрства;

- ажыццяўляць навучанне і выхаванне будучых спецыялістаў на

высокім прафесійным узроўні, у духу нацыянальных традыцый

беларускага народа, выхоўваць павагу да іншых народаў;- спрыяць уключэнню навучэнцаў у канцэртна-выканальніцкую,

навукова- эксперэментальную і іншыя віды работ, якія садзйнічаюць развіццю творчых здольнасцей будучых спецыялістаў;

- паважаць гонар і годнасць навучэнцаў, выхоўваць іх у духу гуманізму,

грамадзянства і павагі да працы і закону;

- валодаць высокімі маральнымі якасцямі;

- стрымлівацца ад выкарыстання ў вучэбным працэсе, свайго становішча ў адносінах да навучэнцаў у палітычных мэтах або для пабуджэння да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь;

- выконваць статут навучальнай установы.

IV. ПАРАДАК РЭГЛАМЕНТАЦЫІ І АФАРМЛЕННЯ

АДНОСІН ВУЧЫЛІШЧА З НАВУЧЭНЦАМІ І ІХ

БАЦЬКАМІ (асобамі, якія іх замяняюць).

НАВУЧЭНЦЫ, БАЦЬКІ (АСОБЫ, ЯКІЯ ІХ ЗАМЯНЯЮЦЬ) МАЮЦЬ ПРАВА:

- патрабаваць ад кіраўніцтва, педагагічных работнікаў паўнацэннай

адукацыі і выхавання ў адпаведнасці з індывідуальнымі асаблівасцямі

і здольнасцямі кожнага навучэнца, паважлівых адносін да іх асобы;

- прымаць удзел у абмеркаванні пытанняў навучання і выхавання,

правядзенні пазакласнай выхаваўчай работы.

БАЦЬКІ (АСОБЫ, ЯКІЯ ІХ ЗАМЯНЯЮЦЬ) АБАВЯЗАНЫ:- паважаць годнасць выкладчыкаў і іншых работнікаў вучылішча;- дапамагаць навучальнай установе ў справе паўнацэннага развіцця навучэнца;- ствараць неабходныя ўмовы для вучобы і адпачынку, умацоўваць здароўе навучэнцаў.

V. АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА І ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ.

 Навучанне і выхаванне вядзецца на беларускай і рускай мовах.

Форма, працягласць навучання і выхавання на кожным яго этапе, асноўныя віды вучэбных заняткаў вызначаюцца вучэбнымі планамі і праграмамі, планамі выхаваўчай работы. Сістэма адзнак пры прамежкавай і выніковай атэстацыі, яе формы, парадак, веды, уменні і навыкі навучэнцаў ацэньваюцца ў балах:1 (адзін), 2 (два), 3(тры), 4 (чатыры), 5 (пяць), 6 (шэсць), 7 (сем), 8 (восем), 9 (дзевяць), 10 (дзесяць) у адпаведнасці з Палажэннем аб бягучай і выніковай атэстацыі навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй адукацыі, зацверджанай Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2002 г. №58.

Выніковая адзнака за семестр можа быць выстаўлена навучэнцу на экзамене ці пасля заканчэння вывучэння ім прадмета на аснове выніку бягучага кантролю ведаў. Бягучы кантроль ведаў навучэнцаў ажыццяўляецца праз кожныя два месяцы вучобы, вынікі яго падводзяцца на пасяджэнні педсавета. Навучэнцы, якія не згодны з адзнакай, выстаўленай па выніках бягучай паспяховасці, семестра, даецца права здачы экзаменаў па вывучаемаму матэрыялу пэўнага прадмета.

ФОРМЫ КАНТРОЛЮ ВУЧЭБНАЙ РАБОТЫ НАВУЧЭНЦА

 залікі, экзамены, акадэмічныя канцэрты, бягучы кантроль ведаў.

РЭЖЫМ ЗАНЯТКАЎ

 Пачатак навучальнага года па дзённай форме навучання ўстанаўліваецца з 1 верасня, канец навучальнага года – адпаведна з вучэбным планам.

Працягласць канікулаў за поўны вучэбны год – 10 тыдняў, у тым ліку ў летні перыяд – 6 тыдняў. Тыднёвая нагрузка навучэнцаў абавязковымі вучэбнымі заняткамі не павінна перавышаць 36 вучэбных гадзін. Тэрміны правядзення экзаменацыйных сесій, час і працягласць канікулаў, віды практычнага навучання вызначаюцца вучэбнымі планамі.

Працягласць вучэбнага тыдня – 6 дзён. Колькасць і паслядоўнасць вучэбных заняткаў вызначаюцца раскладам. Працягласць адной вучэбнай гадзіны – 45 хвілін.

  АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ І НАВУКОВАЙ РАБОТЫ СКІРАВАНА НА:

- метадычнае забеспячэнне вучэбнага працэсу, удасканаленне вучэбна-праграмнай дакументацыі і вучэбнай літаратуры, выпрацоўку норм і патрабаванняў да ведаў і навыкаў навучэнцаў;

- пабудову вучэбна-выхаваўчага працэсу на педагагічна абгрунтаваным выбары сродкаў і метадаў навучання і выхавання;

- забеспячэнне тэхналогіі навучання, дазваляючай пры неабходнасці ўносіць абгрунтаваныя змяненні ў змест падрыхтоўкі спецыялістаў, пераразмяркоўваць адведзеныя вучэбнымі планамі часы па вывучаемых прадметах у семестрах, змяняць суадносіны паміж тэарэтычнымі і практычнымі відамі вучэбных заняткаў;

- удасканаленне педагагічнага і метадычнага майстэрства, сістэматызаванае папаўненне прафесійных, псіхолага-педагагічных ведаў выкладчыкаў і канцэртмайстраў, аказанне метадычнай дапамогі пачынаючым выкладчыкам і канцэртмайстрам, развіццё прынцыпаў педагогікі супрацоўніцтва;

- вывучэнне і абагульненне перадавога вопыту вучэбна-выканаўчай, творчай і іншай дзейнасці;

- разгляд і рэцэнзаванне дзеючай вучэбна-метадычнай літаратуры, аудыёвізуальных і іншых дапаможнікаў, матэрыялаў, ужываемых у працэсе навучання;

- стварэнне часовых творчых калектываў па падрыхтоўцы праектаў праграм, вучэбных дапаможнікаў, іншай метадычнай літаратуры.

Галоўнае звяно ў арганізацыі і правядзенні метадычнай і навуковай работы – прадметна-цыклавая камісія. Вынікі метадычнай і навуковай работы праводзяцца на пасяджэнні педсавета. Вучылішча ў інтарэсах ажыццяўлення пастаўленых задач мае права прымаць неабходныя абгрунтаваныя рашэнні, якія не супярэчаць дзеючаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь, адказвае за вынікі сваёй дзейнасці перад вышэйстаячымі органамі кіравання, мясцовымі ўладамі, а таксама ў адпаведнасці з законамі Рэспублікі Беларусь.

 АКРАМЯ ТАГО ВУЧЫЛІШЧА МАЕ ПРАВА:

- распрацоўваць абгрунтаваныя прапановы па ўдасканаленню вучэбна-выхаваўчай і метадычнай работы, сярэднеспецыяльнай адукацыі і ўносіць іх на разгляд вышэйстаячых органаў кіравання;

- праводзіць ва ўстаноўленым парадку педагагічныя і метадычныя эксперыменты;

- абменьвацца вопытам вучэбна-выхаваўчай, творчай і метадычнай работы з іншымі сярэднімі спецыяльнымі навучальнымі ўстановамі;

- ва ўстаноўленым парадку накіроўваць выкладчыкаў, іншых работнікаў на павышэнні кваліфікацыі пры ВНУ, стажыроўку;

- арганізоўваць ва ўстаноўленым парадку курсы па падрыхтоўцы абітурыентаў да паступлення ў вучылішча;

- распрацоўваць і выдаваць тэксты лекцый, вучэбныя праграмы, малатыражныя вучэбныя дапаможнікі па прадметах спецыялізацыі, а таксама іншую вучэбна-метадычную дакументацыю;

- ажыццяўляць прамыя міжнародныя сувязі на падставе самастойна заключаемых пагадненняў, забяспечваючых вывучэнне замежнага вопыту работы, павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў і іншых супрацоўнікаў, абмен творчымі групамі;

- за кошт выдзеленых і ўласных сродкаў набываць, арэндаваць неабходнае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы, карыстацца паслугамі любога прадпрыемства, установы, арганізацыі або прыватных асоб, якія займаюцца індывідуальнай працоўнай дзейнасць з аплатай па безнаяўнаму разліку або па дагаворам.

Установа адукацыі “Маладзечанскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.К.Агінскага” ажыццяўляе наступную дзейнасць: адукацыйная дзейнасць, зкабяспячэнне бяспекі юрыдычных і фізічных асоб.

VI. СТРУКТУРА ВУЧЫЛІШЧА.

 Маладзечанскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.К. Агінскага мае ў сваёй структуры:

а) спецыяльнасць 2-16 01 31 - інструментальнае выканальніцтва;

спецыялізацыя 2-16 01 31 01 - фартэпіяна;

спецыялізацыя 2-1601 31 02 - аркестравыя струнныя інструменты (па відах інструментаў);

спецыялізацыя 2-16 01 31 04 - аркестравыя духавыя і ўдарныя інструменты (па відах інструментаў);

спецыялізацыя 2-16 01 31 05 - інструменты народнага аркестра (па відах інструментаў);

спецыяльнасць 2-16 01 10 - спевы (па напрамках), напрамак спецыяльнасці 2-16 01 10-01 -спевы (акадэмічныя);

спецыяльнасць 2-16 01 02 - дырыжыраванне (па напрамках), напрамак спецыяльнасці 2-1601 02-02 - дырыжыраванне (акадэмічны хор);

спецыяльнасць 2-21 04 31 - музыказнаўства;

спецыяльнасць 2-15 02 01 - дэкаратыўна-прыкладное мастацтва;

спецыялізацыя 2-15 02 01 03 - мастацкая апрацоўка дрэва;

спецыялізацыя 2-15 02 01 33- мастацкія вырабы з саломкі, льну, паперы;

б) вучэбныя кабінеты, лабараторыі, прадугледжаныя вучэбнымі планамі;

в) майстэрні;

г) бібліятэку;

д) малую і вялікую канцэртныя залы.

Структура вучылішча фарміруецца навучальнай установай самастойна.

Структурныя падраздзяленні ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове адпаведных палажэнняў, распрацаваных ва ўстаноўленым парадку.

СІСТЭМА КІРАЎНІЦТВА ВУЧЫЛІШЧА (СТРУКТУРА, ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ, КАМПЕТЭНЦЫЯ, АРГАНІЗАЦЫЯ ДЗЕЙНАСЦІ)

 Кіраўніцтва дзейнасці вучылішча ажыццяўляе дырэктар, які назначаецца Мінаблвыканкамам з ліку спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю па профілю навучальнай установы і вопыт педагагічнай працы.

Дырэктар вучылішча ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ад імя навучальнай установы прадстаўляе яе ва ўсіх арганізацыях, распараджаецца яе маёмасцю і сродкамі, заключае дагаворы, выдае даручэнні, складае штатны расклад, выдае ў межах кампетэнцыі навучальнай установы загады і дае ўказанні, абавязковыя для ўсіх работнікаў і навучэнцаў.

Дырэктар у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь назначае і вызваляе з пасады сваіх намеснікаў па узгадненні з старшынёй Мінаблвыканкама, намесніка старшыні Мінаблвыканкама, начальніка галоўнага упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінаблвыканкама, кіраўніка апарата галоўных саветнікаў – інспектараў старшыні Мінаблвыканкама, райгарвыканкама і пісьмовай згоды старшыні Мінаблвыканкама. Дырэктар у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь назначае і вызваляе з пасады загадчыкаў структурных

падраздзяленняў, выкладчыкаў і іншых работнікаў вучылішча, вызначае службовыя абавязкі ўсіх работнікаў.

Навучальная ўстанова ажыццяўляе свае задачы ў цесным узаемадзеянні з установамі, арганізацыямі-заказчыкамі кадраў.

У вучылішчы ствараецца Савет навучальнай установы, асноўныя напрамкі дзейнасці якога вызначаюцца “Палажэннем аб Савеце сярэдней спецыяльнай навучальнай установы”.

У мэтах удасканалення якасці выкладання і выхавання навучэнцаў, павышэння педагагічнага майстэрства выкладчыкаў у вучылішчы ствараецца педагагічны Савет, які аб’ядноўвае педагагічных і іншых работнікаў, што непасрэдна ўдзельнічаюць у працэсе навучання і выхавання.

Склад, функцыі і парадак работы педагагічнага Савета вызначаюцца Палажэннем аб педагагічным Савеце сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы. Склад педагагічнага Савета зацвярджаецца загадам дырэктара вучылішча.”

УП. ФІНАНСАВАННЕ І ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ.

 

Матэрыяльную базу вучылішча складаюць 3 будынкі, 2 грузавых аўтамашыны, абсталяванне, музычныя інструменты, тэхнічныя сродкі навучання, спартыўны інвентар, мэбля і іншая маемасць, якая выкарыстоўваецца для навучання і аздараўлення, рашэння іншых задач у сферы адукацыі. Дырэкцыя забяспечвае сістэматычнае аднаўленне, папаўненне і развіцце матэрыяльнай базы з улікам узросшых патрабаванняў да ўзроўню і якасці адукацыі. З гэтай мэтай навучальнай установе могуць выдзяляцца матэрыяльныя рэсурсы і капітальныя ўкладанні, перадавацца абсталяванне. Вучылішча выкарыстоўвае маючую матэрыяльна-тэхнічную базу і забяспечвае неабходныя ўмовы для творчай працы і адпачынку навучэнцаў, выкладчыкаў і іншых работнікаў.

Навучэнцы і супрацоўнікі вучылішча абавязаны беражліва адносіцца да маемасці, правільна выкарыстоўваць абсталяванне, эканомна расходваць матэрыяльныя і грашовыя сродкі.

У адпаведнасці з мэтамі дзейнасці і заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, прадметам дзейнасці вучылішча з’яўляецца ажыццяўленне наступных відаў эканамічнай дзейнасці:

Асноўная віды эканамічнай дзейнасці:

80 — Адукацыя;

8022 — Тэхнічная і прафесійная сярэдняя адукацыя;

80222 — Сярэдняя спецыяльная адукацыя.

Дадатковыя віды эканамічнай дзейнасці:

70200 — Здача ўнаём уласнай нерухомай маёмасці;

71330 — Арэнда офісных машын і абсталявання, уключаючы вылічальную тэхніку;

71400 — Пракат іншых бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання;

925 — Іншая дзейнасць у галіне культуры;

9251 — Дзейнасць бібліятэк і архіваў;

92511 — Паслугі фільма- і фанатэк;

92512 — Дзейнасць бібліятэк.

УШ. РЭКВІЗІТЫ РАХУНКАЎ ВА УСТАНОВАХ БАНКА.

 Бюджэтнае фінансаванне навучальнай установы ажыццяўляецца на разліковы рахунак 3710900600024 філіял № 601 Беларусбанк г.Маладзечна. Спецыяльны рахунак вучылішча 3712900600035 філіял № 601 Беларусбанк г.Маладзечна.

IХ. МІЖНАРОДНЫЯ СУВЯЗІ.

 Вучылішча мае права прымаць удзел у міжнародным супрацоўніцтве па праблемах адукацыі і культуры, падрыхтоўкі навучэнцаў і выкладчыкаў, устанаўліваць прамыя сувязі з замежнымі і міжнароднымі ўстановамі і арганізацыямі адукацыі і культуры, уключаючы накіраванні да іх (на аснове ўзаемных пагадненняў), навучэнцаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў для навучэння і стажыроўкі.

 Х. ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦІ, КУДЫ ПРАДСТАЎЛЯЮЦЦА.

Вучылішча ў адпаведныя тэрміны і адрасы прадстаўляе Дзяржаўную статыстычную справаздачу па зацверджаным формам сваей вышэйстаячай арганізацыі.

 Х1. ПАРАДАК РЭАРГАНІЗАЦЫІ І ЛІКВІДАЦЫІ

Вучылішча лічыцца ліквідаваным ці рэарганізаваным з моманту ўключэння адпаведнага запісу ў Адзіны дзяржаўны рэгістар юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрыймальнікаў.

d