КОЛЛЕДЖ

Цыклавыя камісіі “Баян-акардэон” і “Народныя струнныя шчыпкова-ўдарныя інструменты”

 НЕДЕЛЯ ЦИКЛОВЫХ КОМИССИЙ «БАЯН-АККОРДЕОН» И «НАРОДНЫЕ СТРУННЫЕ ЩИПКОВО-УДАРНЫЕ ИНСТРУМЕНТЫ»

Неделя цикловых комиссий «Баян-аккордеон» и «Народные струнные щипково-ударные инструменты» прошла в УО «Молодечненский государственный музыкальный колледж им.М.К.Огинского» 5-12 апреля 2017 года.

5 апреля мастер-класс «Подготовка ученика к конкурсу» и концерт студентов класса провела доцент БГАМ Подойницына Р.В. (цимбалы).

6 апреля состоялся концерт класса старшего преподавателя БГАМ Дарагановой А.С. (аккордеон).

7 апреля методический доклад на тему «Становление баянного и оркестрового исполнительства в Беларуси» представил Шелег И.Е. Также в этот день состоялся открытый урок преподавателя Гордей О.Е. (цимбалы) на тему «Развитие чувства ритма на уроке по специальности».

11 апреля открытый урок провела преподаватель Войтешонок Т.Е. (аккордеон), тема урока – «Туше как средство музыкальной выразительности». Методический доклад на тему «Лютня -  королевы Боны» подготовил Шкет Н.Ф.

Завершилась неделя цикловой комиссии 12 апреля отчетным концертом учащихся народного отделения.

Фотографии в фотогалерее...  


ГІСТОРЫЯ ЦЫКЛАВЫХ КАМІСІЙ


 

 1 326x338  2 331x432  3 279x412

Выкладчыкі 

А.Г. Пыжык і У.П. Сычоў

Выкладчык І.І. Дрыждзь

 

Выкладчык А.П. Хакін

 

 4 465x640  5 596x589

Выкладчык В.І. Башура

Выкладчык К.К. Пагоцкі

Аддзяленне народных інструментаў пачынае сваю гісторыю ў 1958 годзе. Першымі выкладчыкамі па класе баяна былі Р.М. Грышаеў (першы дырэктар вучылішча), У.П. Скляраў, У.П. Сычоў. Пазней прыйшлі на аддзяленне К.К. Пагоцкі, Ю.Ф. Шпадарук, І.І. Фалькоўскі, І.С. Харытановіч. Пэўны час на аддзяленні працавалі У.Е. Свішчаў, С.К. Рымкевіч, А.С. Польшчыкаў, В.С. Лапардзін, Г.Р. Махмуранц, В.Р. Раманцоў, І.А. Севярынчык, В.Р. Шчэрба, М.У. Фіясь, В.Р. Зубкоў, В.І. Башура, Я.С. Стасёнак, М.М. Зайцаў, А.В. Блінкоў, Л.С. Краўцоў, Б.П. Харэвіч, Р.Л. Фрыдман, Э.В. Кірыленка, А.М. Дудко, М.А. Таўгень, С.Б. Вальковіч, Л.С. Балаш, Т.Д. Дубіна, С.М. Жук, А.М. Нікуліна, Т.М. Шэлег, Ю.Л. Грабёнка, Н.М. Рабініна, В.С. Адзінцоў, Г.А.Батвінёнак.

Якасная работа выкладчыкаў знаходзіла пацвярджэнне ў выступленнях навучэнцаў. Так, у 1961 годзе на Рэспубліканскім конкурсе выканаўцаў на народных інструментах М. Шамлі (клас К.К. Пагоцкага) заняў ІІІ месца, што было вельмі значнай падзеяй для станаўлення аўтарытэту аддзялення. У 1963 годзе па спецыяльнасці акардэон (клас К.К. Пагоцкага) скончыў вучылішча Ю. Антонаў, вядомы кампазітар-песеннік, народны артыст Расіі.

6 427x640

Выпускнік вучылішча, народны артыст Расіі Юрый Антонаў

У сярэдзіне 1960-х гадоў цыклавую камісію ўзначаліў Юльян Фёдаравіч Шпадарук. Многія яго навучэнцы закончылі Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. Сярод іх – А.А. Камінскі, Р.С. Сарока. У 1969 годзе яны пачалі выкладчыцкую дзейнасць у вучылішчы.

У 1970-я гады адбыўся падзел цыклавой камісіі народных інструментаў на дзве: баян-акардэон і народныя струнныя інструменты. Пэўны час аддзяленне «Баян-акардэон» узначальваў Рыгор Сямёнавіч Сарока. На рэспубліканскіх конкурсах яго навучэнцы В. Адзінцоў і І. Шэлег занялі ІІ і ІІІ месцы. Пазней, падчас вучобы ў кансерваторыі, І. Шэлег стаў лаўрэатам конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча, а ў 1990 г., выкладаючы ў каледжы стаў дыпламантам міжнароднага конкурсу баяністаў і акардыяністаў “Дні гармонікі” ў г. Клінгенталі (Германія).

 7 485x640  8 450x640

Ігар Шэлег, лаўрэат і дыпламант рэспубліканскага і міжнароднага конкурсаў.

Васіль Адзінцоў,

лаўрэат рэспубліканскага конкурсу.

У гэты час быў арганізаваны студэнцкі баянны аркестр пад кіраўніцтвам Р.С. Сарокі. Дзейнасць калектыву стала прыкметнай з’явай у музычным жыцці г. Маладзечна, істотна паўплывала на музычную культуру гараджан. Аркестр часта выступаў на разнастайных канцэртных пляцоўках, выконваў творы рускіх і замежных кампазітараў, а таксама асабістыя творы і апрацоўкі свайго кіраўніка. На Рэспубліканскім конкурсе творчых калектываў ССНУ баянны аркестр вучылішча заняў ІІ месца.

У пачатку 1976 года быў створаны камерны аркестр рускіх народных інструментаў. Яго актыўная творчая дзейнасць на працягу 20 гадоў пакінула яскравы след у гісторыі вучылішча.

На пасадзе старшыні цыклавой камісіі пэўны час працавала выпускніца Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Тамара Уладзіміраўна Бялькова. З яе класа выйшла шмат спецыялістаў, якія паспяхова закончылі профільныя ВНУ і працуюць у розных кутках Беларусі. Сапраўднай творчай дзейнасцю для Т.У. Бяльковай стала кіраўніцтва аркестрам рускіх народных інструментаў. Для гэтага калектыву ёю зроблена звыш 100 інструментовак, лепшыя з якіх адзначаны дыпломамі Рэспубліканскага конкурсу метадычных і творчых работ. За высокапрафесійную плённую працу Т.У. Бялькова была ўзнагароджана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За ўклад у выхаванне творчай моладзі» (2003), а таксама Ганаровымі граматамі Савета Міністраў і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У 1991 годзе цыклавую камісію ўзначаліў Анатоль Аляксеевіч Камінскі. Яго праца была скіравана на папулярызацыю выканальніцтва на баяне і акардэоне. Гэтаму садзейнічалі шматлікія выязныя канцэрты аддзялення, метадычна-практычныя канферэнцыі для выкладчыкаў дзіцячых музычных школ. А.А. Камінскі праводзіў конкурсы імя Ю.Ф. Шпадарука сярод вучняў ДМШ і ДШМ

 9 517x640  10 405x388

Юрый Тарасёнак, лаўрэат і дыпламант рэспубліканскага і міжнародных конкурсаў.

Максім Фралоў, лаўрэат міжнароднага конкурсу.

рэгіёна і вобласці. На Рэспубліканскім конкурсе выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча яго навучэнец Ю. Тарасёнак заняў ІІІ месца. Пазней, будучы студэнтам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, ён стаў дыпламантам двух міжнародных конкурсаў. Вучань А.А. Камінскага М. Фралоў стаў лаўрэатам ІІ прэміі Міжнароднага конкурсу «Сіняя птушка» (Украіна) сярод выканаўцаў на баяне і акардэоне. М. Фралоў быў удзельнікам выканальніцкага трыо (кіраўнік – А.А. Камінскі). Гэты ансамбль падрыхтаваў вялікую праграму і з’яўляўся пастаянным удзельнікам вучылішчных і гарадскіх мерапрыемстваў. Навучэнка А.А.Камінскага В.Іода стала лаўрэатам ІІІ прэміі міжнароднага конкурса (2007 г.). Анатоль Аляксеевіч выхаваў шмат высокапрафесійных спецыялістаў, якія працуюць сёння выкладчыкамі, выканаўцамі, кіраўнікамі творчых калектываў і навучальных устаноў.

12 640x416Выпуск навучэнцаў цыклавой камісіі “Баян-акардэон” (1994 г.)

11 391x504

С. Дрозд, лаўрэат рэспубліканскага конкурсу

Плённа працуе на аддзяленні Леанід Мікалаевіч Алейнік. Сярод вучняў яго класа – лаўрэаты ІІ прэміі Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча (1990) А. Капцелаў (баян) і С.Дрозд (акардэон). Праз 3 гады С. Дрозд стаў лаўрэатам ІІІ прэміі гэтага ж конкурсу. Пазней ён паспяхова скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю і асістэнтуру-стажыроўку. У 2011 г. выпускнік Л.М.Алейніка А.Клокель, студэнт І курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, стаў лаўрэатам міжнароднага конкурса.

У 2007 годзе старшынёй цыклавой камісіі «Баян-акардэон» быў прызначаны выпускнік сектара практыкі Маладзечанскага музычнага вучылішча Юрый Іванавіч Каламіец, лаўрэат ІІІ прэміі Рэспубліканскага конкурсу метадычных і творчых работ. Ю.І. Каламіец быў адным з арганізатараў інструментальнага ансамбля выкладчыкаў вучылішча «Віртуозы». Па яго ініцыятыве былі праведзены рэгіянальны (2007) і абласны (2008) конкурсы юных акардэаністаў і баяністаў; творчая сустрэча з заслужаным дзеячам мастацтва Расіі, лаўрэатам міжнароднага конкурса, прафесарам Белгародскага універсітэта культуры Я.П. Дзярбенка.

Працяглы час працаваў на аддзяленні Георгій Аркадзьевіч Батвінёнак, які выкладаў клас спецыяльнага інструмента, ансамбля і акампаніятарскай практыкі.

13 640x426

Цыклавая камісія “Баян-акардэон” у 2008 г.

14 640x424

Цыклавая камісія “Баян-акардэон” у 2013 г.

З 2011 года цыклавую камісію ўзначальвае выпускнік Маладзечанскага музычнага вучылішча Ігар Яўгенавіч Шэлег. Лаўрэат рэспубліканскага і дыпламант міжнароднага конкурсаў, ён заўсёды сумяшчаў педагагічную дзейнасць з выканальніцкай. Выступаў з сольнымі канцэртамі, працаваў у складзе аркестра рускіх народных інструментаў, камернага аркестра рускіх народных інструментаў. Сёння І.Я. Шэлег з’яўляецца адным з удзельнікаў трыо баяністаў, выступае з цымбальным аркестрам, у якасці саліста якога прымаў удзел у фестывалі ў французскім горадзе Белфор. Як выкладчык І.Я. Шэлег працуе 18 гадоў. Яго выпускнікі выкладаюць сёння ў многіх ДШМ Беларусі.

Цыклавая камісія народных струнных шчыпкова-ўдарных інструментаў функцыяніруе з 1978 года. За гэты час на аддзяленні працавалі К.К. Пагоцкі, А.В. Шафер (старшыня цыклавой камісіі з 1978 па 1992 год), Л.Г. Пакроўская, К.І. Бржазоўская, А.С. Сакалоўская, М.В. Ільіна, Н.Г. Малажавы, С.М. Жук, Я.М. Грыдзюшка, П.З. Траццяк.

Амаль 40 гадоў свайго жыцця прысвяціў рабоце ў вучылішчы Карл Карлавіч Пагоцкі (1960 – 1998). Гэта быў таленавіты музыкант і выкладчык, які вёў класы баяна, балалайкі і гітары. К.К. Пагоцкі выхаваў чатырох лаўрэатаў рэспубліканскіх конкурсаў. Многія яго вучні атрымалі вышэйшую музычную адукацыю і працуюць зараз у розных кутках краіны. К.К. Пагоцкі быў узнагароджаны Ганаровым знакам Міністэрства культуры СССР «За выдатную работу».

Адным з першых педагогаў цыклавой камісіі была Лілія Георгіеўна Пакроўская, выпускніца Мінскага музычнага вучылішча. Яна адкрыла клас цымбалаў у вучылішчы і ў ДМШ г. Маладзечна. Вучань Л.Г. Пакроўскай Ю.В. Церабун стаў вядомым у рэгіёне выкладчыкам і кіраўніком аркестра цымбалістаў ДМШ; выпускнікі Г. Гембіцкая, Р. Лукашэвіч, В. Дубіцкі, Т. Лях (Запіляй) прадоўжылі музычную адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі.

15 427x640Выкладчыца К.І. Бржазоўская

З 1971 па 1984 год на цыклавой камісіі працавала Ксенія Іосіфаўна Бржазоўская – выхаванка І. Жыновіча, вопытны выкладчык і таленавіты выканаўца. Яна шмат гадоў была артысткай Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра імя І. Жыновіча.

Сёння вядучым выкладчыкам па класе цымбалаў з’яўляецца Тамара Міхайлаўна Лях, выпускніца Маладзечанскага музычнага вучылішча і Белдзяржкансерваторыі. Яна – старшыня цыклавой камісіі з 1992 года. Т.М. Лях падрыхтавала больш за 60 спецыялістаў, якія працуюць у розных кутках рэспублікі і па-за яе межамі. Вучні Тамары Міхайлаўны неаднаразова ўдзельнічалі ў Рэспубліканскім конкурсе выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча. Н. Дзенісевіч стала лаўрэатам гэтага конкурсу; дыпломы атрымалі А. Мігура, Л. Пашкоўская, А. Яцун, Н. Сліжова, В. Гардзей. У 2012 годзе К. Гарашчанка на ХІІІ Міжнародным конкурсе “Сіняя птушка”

16 640x407Ансамбль цымбалістаў. Кіраўнік Т.М. Лях.

(Сімферопаль) стала лаўрэатам. Навучэнцы класа Т.М. Лях з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі Рэспубліканскага фестывалю «Сярэбраны звон цымбалаў», які праводзіцца на базе каледжа. Выпускніца Т.М. Лях – лаўрэат і дыпламант міжнародных конкурсаў Вольга Яўгенаўна Гардзей зараз працуе ў каледжы побач са сваім настаўнікам.

Клас цымбалаў выкладала і Людміла Фёдараўна Сільчанка, яна працавала ў навучальнай установе з 1977 па 2009 год. Акрамя спецыяльнага інструмента, яна вяла заняткі па педагагічнай практыцы, методыцы навучання ігры на інструменце, дырыжыраванню.

Станаўленне і развіццё класа домры ў Маладзечанскім музычным вучылішчы звязана ў першую чаргу з дзейнасцю Анатоля Пятровіча Хакіна, які працаваў тут з 1958 па 1970 гг. Сярод вучняў А.П.Хакіна – Арон Уладзіміравіч Шафер, які шмат гадоў (з 1964 па 1993) працаваў у вучылішчы. Яркі выканаўца-віртуоз, ён выхаваў нямала таленавітых музыкантаў і настаўнікаў музыкі. Побач з А.У. Шаферам (з 1980 па 1993 год) выкладала ў вучылішчы яго выпускніца А.С. Сакалоўская, якая стала дыпламантам Рэспубліканскага агляду-конкурсу выканаўцаў на народных інструментах (1987).

17 640x572Выкладчык А.У. Шафер

18 2 640x499Выкладчыкі А.С. Сакалоўская і А.У. Шафер

У 1991 годзе на цыклавую камісію прыйшла працаваць вучаніца А.С. Сакалоўскай – Святлана Генадзьеўна Карэўка, лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу імя І. Жыновіча. Яе навучэнцы Д. Шкет і Г. Міхейка атрымалі званне лаўрэата і дыпламанта конкурсу імя І. Жыновіча і Міжнароднагаконкурсу «Славянскія пераборы» (г. Бранск, Расія, 1996). Дыпламантам конкурсу імя І. Жыновіча стала і М. Дончанка (выпускніца БДАМ, цяпер – выкладчык Маладзечанскага музычнага каледжа). Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі скончылі выпускнікі Святланы Генадзьеўны А.Зіноўеў і Ю.Каламіец.

З 1985 года клас домры выкладае Галіна Сяргееўна Кажура, якая спачатку працавала ў сектары педагагічнай практыкі, а пазней стала весці спецыяльны інструмент, дырыжыраванне, методыку навучання ігры на інструменце, гісторыю выканальніцтва. У 1987 годзе ў складзе дуэта домраў  (Г.С. Кажура – А.С. Сакалоўская) яна стала дыпламантам Рэспубліканскага агляду-конкурсу выканаўцаў на народных інструментах. Некаторыя выпускнікі Г.С. Кажура прадоўжылі сваю адукацыю ва ўніверсітэце культуры і мастацтва. Яе вучаніца В. Рагалевіч стала лаўрэатам VIII Рэспубліканскага конкурсу імя І. Жыновіча.

18 454x640Д. Шкет, лаўрэат і дыпламант рэспубліканскага і міжнароднага конкурсаў19 429x640Г. Міхейка, лаўрэат і дыпламант рэспубліканскага і міжнароднага конкурсаў20 416x640

В. Рагалевіч, лаўрэат рэспубліканскага конкурсу

Фарміраванне і развіццё класа балалайкі ў вучылішчы звязана з імем К.К. Пагоцкага. У 1980-90-я гг. разам з ім працавалі яго маладыя калегі М.Г. Малажавы, С.М. Жук, дыпламант міжнародных конкурсаў М.В. Ільіна, якая выхавала шэраг яркіх музыкантаў. Пасля заканчэння вучылішча яе вучні атрымалі вышэйшую адукацыю і зараз вядуць актыўную педагагічную і выканальніцкую дзейнасць.

21 427x640Д. Стрэж, лаўрэат міжнародных конкурсаў

У 1999 годзе на цыклавую камісію прыйшоў працаваць выпускнік вучылішча, лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу імя І. Жыновіча Мікалай Фёдаравіч Шкет. Яго добрасумленная і скрупулёзная праца з кожным навучэнцам (у яго класе – вучні сектара практыкі і навучэнцы каледжа) дае станоўчыя вынікі. Многія выпускнікі М.Ф. Шкета прадоўжылі адукацыю ў акадэміі музыкі і яе філіялах, а таксама ва ўніверсітэце культуры і мастацтва (С. Ярошына, В. Карпанаў, Ж. Багданёнак, Н. Качур, Т. Жукоўская). М.Ф. Шкет шмат гадоў з’яўляўся канцэртмайстрам групы балалаек аркестра рускіх народных інструментаў вучылішча. Яго метадычная распрацоўка была адзначана граматай Рэспубліканскага конкурсу метадычных і творчых работ.

Паспяхова працуюць выкладчыкі-гітарысты. У розныя гады клас гітары вялі К.К. Пагоцкі, Я.М. Грыдзюшка, П.З. Траццяк, Я.В. Дзыгун, М.Ф. Шкет, В.Г. Тарлецкі. З 2009 года клас гітары выкладае Ганна Віктараўна Сянцюрына.

22 2 429x640

І. Дзедусенка, лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі

Гонар і слава цыклавой камісіі – лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу імя І. Жыновіча І. Клячын, а таксама неаднаразовы стыпендыят і ўладальнік Гранд-прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі І. Дзедусенка. Ён з’яўляецца пастаянным пераможцам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў гітарыстаў. Гэта такія прэстыжныя форумы, як Рэспубліканскі конкурс імя І.Жыновіча, IV Міжнародны конкурс гітарыстаў (г. Элк, Польшча), XIII і XIV Міжнародныя конкурсы (г. Санок, Польшча), Міжнародны фестываль-конкурс (г. Гіралтовец, Славакія), VI Міжнародны конкурс «Ступень да майстэрства»  (г. Элк, Польшча), X Міжнародны конкурс імя Ч. Драздзевіча (г. Крыніца, Польшча), XII Міжнародны конкурс (г. Кутна Гора, Чэхія), І Міжнародны фестываль-конкурс гітарнага мастацтва «ГітАс» (г. Кіеў, Украіна), «XV Міжнародныя гітарныя сустрэчы» (г. Санок, Польшча), І Міжнародны конкурс «Зруч над Сазавай» (г. Зруч, Чэхія), Міжнародны конкурс «Віртуозы гітары» (г. Санкт-Пецярбург, Расія), Міжнародны конкурс «Сегед – 2006» (г. Сегед, Венгрыя), Міжнародны конкурс імя А. Сеговіі (г. Вельберт, Германія), Міжнародны фестываль-конкурс «Дняпроўскія сузор’і» (Украіна).

Добрая прафесійная база, атрыманая навучэнцамі аддзялення ў вучылішчы, дапамагла многім з іх дабіцца вялікіх поспехаў. А.Мігура стала лаўрэатам Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на шматструнных інструментах «Настаўнік і вучань» (г. Масква); В. Гардзей –  лаўрэат Міжнароднага конкурсу імя В. Гарадоўскай (г. Масква); С.Сальнік – дыпламант Міжнароднага конкурсу «Кубак поўначы» (г. Чарапавец); В. Рагалевіч – уладальніца Гран-пры і залатога кавалерскага знака «ЮЭС» на Міжнародным тэлевізійным конкурсе маладых выканаўцаў «Паўднёвы экспрэс» (г. Ялта, Украіна), а Ю. Каламіец – лаўрэат гэтага конкурсу.

Выпускнікі цыклавой камісіі народных струнных шчыпкова-ўдарных інструментаў паспяхова працуюць у навучальных установах і музычных калектывах Беларусі і па-за яе межамі.

22 640x509

Цыклавая камісія ў 2008 г.

23 640x554

Цыклавая камісія ў 2013 г.

DSCN083717 547x640

Цыклавая камісія ў 2015 г.