КОЛЛЕДЖ

Цыклавыя камісіі «Фартэпіяна» і «Канцэртмайстарскае мастацтва»

  НЕДЕЛЯ ЦИКЛОВОЙ КОМИССИИ "ФОРТЕПИАНО"

IMG 3597 640x427

Уже традицией стало на цикловой комиссии «Фортепиано» ежегодно проводить «Неделю цикловой комиссии». «Неделя» этого учебного года (24-31 марта 2015г.) была насыщенной и разнообразной.

Открыл «Неделю» фортепианный дуэт – Т.Мурзина и М.Елецкий. Они показали ансамбли советско-ленинградского композитора В.Гаврилина, рассказали о творческом пути этого композитора, жизнь которого была связана с войной.

70-ти летию Великой Победы посвящена викторина, в вопросы которой входило: кто из известных пианистов и вокалистов выступали на фронтах, кто из белорусских композиторов обращались к теме партизанского движения, когда и где состоялось первое исполнение 7 симфонии Д.Шостаковича и другие вопросы, связанные с Великой Отечественной войной. Победители викторины будут награждены. Читать далее...


СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ


 

   

Выкладчыца В.К. Жыдкова

Выкладчыца Ю.Я. Ледзер

Выкладчыца Т.М. Хрупала

   

Выкладчыца А.А. Таўгень

Выкладчыкі Т.І. Мурзіна і У.А. Мурзін

У гісторыі цыклавой камісіі “Фартэпіяна” засталіся імёны педагогаў, якія доўгі час выкладалі прадмет «Фартэпіяна» ў навучэнцаў музыказнаўчага, харавога і выканальніцкіх аддзяленняў. Гэта В.К. Жыдкова, А.І. Антонава, Ю.Я. Ледзер, Т.М. Хрупала. У розныя перыяды на цыклавой камісіі працавалі Л.Д. Захарава, А.А. Таўгень, К.А. Вараўка. Амаль з першых гадоў існавання навучальнай установы і да нядаўняга часу тут працавала Г.А. Дрыждзь.

Многія педагогі сённяшнга складу цыклавой камісіі – выпускнікі Маладзечанскага музычнага вучылішча (Т.І. Мурзіна, У.А. Мурзін, Л.М. Кавалеўская, М.Л. Пазнякоў, Ж.В. Апановіч, В.Р. Корсак).

Апошнія 20 год (з 1992 г.) гэты невялікі калектыў узначальвае Таццяна Іванаўна Мурзіна. Пад яе кіраўніцтвам выкладчыкі працуюць творча, пашыраюць прафесійны кругагляд навучэнцаў, развіваюць іх эстэтычны густ; імкнуцца не толькі дапамагчы навучэнцам розных спецыяльнасцей авалодаць навыкамі ігры на інструменце, але зрабіць гэты працэс цікавым і захапляльным. Менавіта таму ў планах работы цыклавой камісіі разам з традыцыйнымі акадэмічнымі праслухоўваннямі і кантрольнымі ўрокамі значнае месца займаюць творчыя мерапрыемствы рознага кшталту. Гэта – канцэрты, прысвечаныя юбілеям славутых кампазітараў; конкурсы на лепшае выкананне п’ес і эцюдаў, ансамбляў, акампанементаў. Пазнавальнымі для навучэнцаў і выкладчыкаў сталі вечары-канцэрты з твораў беларускіх кампазітараў, сучаснай класічнай і джазавай музыкі (выкладчык Пракопчык А.В.). Слухачам і выканаўцам надоўга запомніліся канцэрт-лекцыя, прысвечаная 100-годдзю М. Ракава; канцэрт з відэаматэрыяламі па старонках “Альбома для юнацтва” Р. Шумана (выкладчык С.В. Пазняк). Традыцыйнымі сталі юбілейныя канцэрты класаў, падрыхтаваныя навучэнцамі пад кіраўніцтвам Т.І. Мурзіной, М.Л. Пазнякова, Л.М. Кавалеўскай, У.А. Мурзіна. З поспехам прайшлі прэзентацыі цікавых аўтарскіх зборнікаў “Забытыя мелодыі” (Т.І. Мурзіна, У.А. Мурзін), “Танц-вдохновенье, творчество и наслажденье” (М. Чэрвоная). Для шырокай дзіцячай аўдыторыі, навучэнцаў цэнтра эстэтычнага выхавання горада былі выкананы фартэпіянныя ансамблі з цыкла “10 фей” беларускага кампазітара Г. Гарэлавай (выканаўцы – Т.І. Мурзіна і У.А. Мурзін).

 

Цыклавая камісія “Фартэпіяна” у 2008 годзе.

Выкладчыкамі цыклавой камісіі шмат увагі ўдзяляецца метадычнай рабоце. Рэгулярна праводзяцца адкрытыя ўрокі, рыхтуюцца метадычныя паведамленні. Надзвычай цікавым і карысным было мерапрыемства, прысвечанае 250-гадоваму юбілею В.А. Моцарта, якое падрыхтаваў адзін з найбольш вопытных педагогаў цыклавой камісіі У.А. Мурзін. Уладзімір Аляксеевіч выканаў усе фартэпіянныя санаты вялікага кампазітара і даў падрабязны метадычны каментарый да работы над імі. Выкладчыкі Т.І. Мурзіна і У.А. Мурзін двойчы былі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу метадычных і творчых работ (1985 і 1999 гг.). Метадычную капілку каледжа актыўна папаўняюць і іншыя выкладчыкі-піяністы.

Цыклавая камісія “Фартэпіяна” у 2013 годзе.

Сустрэча з Іва Залускім,

нашчадкам М.К. Агінскага

Пра высокі ўзровень працы выкладчыкаў цыклавой камісіі «Фартэпіяна» сведчаць поспехі іх вучняў. Навучэнцы класа У.А. Мурзіна сталі дыпламантамі рэспубліканскіх конкурсаў па фартэпіяна сярод навучэнцаў харавога і тэарэтычнага аддзяленняў ССНУ. Работа іх педагога таксама была адзначана дыпломам за прафесійную падрыхтоўку вучняў. У 2011-2012 навучальным годзе дыпламантам Рэспубліканскага конкурсу па фартэпіяна стала А. Сычова, выхаванка класа Т.І. Мурзіной.

Менавіта на цыклавой каміссіі “Фартэпіяна” у 2009 годзе нарадзіўся цікавы творчы праект, які атрымаў назву “Музычная гасцёўня”. Яе арганізатарам стала Т.І. Мурзіна. Мэта праекта – музычнае асветніцтва, выхаванне мастацкага густу ў навучэнцаў і жыхароў горада. 

 
 
 

Удзельнікі  “Музычнай гасцёўні”

Афішы канцэртаў “Музычнай гасцёўні”.

У сувязі з гэтым тэматыка творчых вечароў гасцёўні вельмі разнастайная: 300-годдзе раяля, юбілеі класікаў еўрапейскай музыкі, творчыя партрэты знакамітых прадстаўнікоў беларускай музычнай культуры, Сусветны дзень музыкі, Дзень настаўніка і г. д. Удзел у мерапрыемствах “Музычнай гасцёўні” дае магчымасць выкладчыкам удасканаліць сваё прафесійнае майстэрства. Таму кожны канцэрт збірае шэраг пастаянных удзельнікаў, сапраўдных энтузіястаў сваёй справы, сярод якіх не толькі выкладчыкі-піяністы (Л.М. Кавалеўская, Т. І. і У.А. Мурзіны, А.У Матвеенка, М.Л. Пазнякоў, В.П. Жданюк, С.М. Кудрын, М.А. Дзяруга),  але і прадстаўнікі іншых цыклавых камісій (Г.А. Ключнікава, В.Я. Гардзей, В.А. Кохан, К.М. Дабравольская, А. Саўчанка і інш.). Разам з салістамі ў канцэртах прымаюць удзел невялікія калектывы: трыа баяністаў (І.Я. Шэлег, Л.М. Алейнік, Ю.І. Каламіец), вакальны ансамбль “Аnіmа” (кір. В.М. Каханоўская), фальклорны ансамбль пад кіраўніцтвам З.Ф. Русэль.

 

Цыклавая камісія канцэртмайстраў існуе ў каледжы больш за 30 гадоў. Неабходнасць у кваліфікаваных канцэртмайстарскіх кадрах узнікла адразу ж пасля адкрыцця навучальнай установы. Доўгі час функцыі канцэртмайстраў выконвалі навучэнцы і выкладчыкі аддзялення спецыяльнага фартэпіяна, якія сумяшчалі педагагічную дзейнасць з акампаніятарскай. Аднак з цягам часу з’явіліся спецыялісты, якія цалкам прысвяцілі сябе канцэртмайстарскай справе і стварылі аснову будучай цыклавой камісіі.

 Цыклавая камісія канцэртмайстраў у 2008 годзе.

Цыклавая камісія канцэртмайстраў у 2013 годзе.

Сёння цыклавая камісія аб’ядноўвае сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы. Гэта М.А. Дзяруга, Л.М. Кавалеўская, С.М. Кудрын, Г.М. Алейнік, Т.В. Сівец, С.В. Пазняк, І.В. Януш, В.Б. Канапелька, А.Э. Арцямёнак, Ю.У. Мядзведзева, і іх маладыя калегі М.П. Аўчыннікава, Н.Г. Наумец, Т.Г. Наумец, Р.І. Апановіч, Ю.В. Счасная, В.Д. Скопінава, Т.В. Кекер, А.С. Ляпеша.

За раялем – Л.М. Кавалеўская

З 1989 года цыклавую камісію ўзначальвае Л.М. Кавалеўская – дасведчаны музыкант і творчы чалавек. За высокае канцэртмайстарскае майстэрства яна неаднаразова ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі і дыпломамі. Прадстаўнічае журы розных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў адзначала ўзнагародамі работу і іншых канцэртмайстраў навучальнай установы. Сярод іх – С.Ю. Шпадарук, Г.В. Спяранская, С.М. Кудрын, А.У. Матвеенка, І.В. Януш, Э.В. Станевіч, Т.Г.Наумец, Р.І. Апановіч.