КОЛЛЕДЖ

Цыклавая камісія «Музыказнаўства»

 III МЕЖДУНАРОДНЫЙ СИМФОНИЧЕСКИЙ СЕМИНАР-ФОРУМ

С 25 сентября по 1 октября в Молодечненском государственном музыкальном колледже им.М.К.Огинского прошёл III Международный симфонический семинар-форум для молодых композиторов, исполнителей и музыковедов.

Учредителями семинара-форума являются: Российский музыкальный союз; Международная ассоциация молодых композиторов, исполнителей и музыковедов "МеждународМолОт" Российского музыкального союза; Молодечненский государственный музыкальный колледж им.М.К.Огинского. Читать далее...


ОБЛАСТНАЯ МУЗЫКАЛЬНО-ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ ОЛИМПИАДА

5 апреля в УО «Молодечненский государственный музыкальный колледж прошла Областная музыкально-теоретическая олимпиада. В ней приняли участие 16 выпускников детских школ искусств гг. Молодечно, Вилейка, Жодино, Слуцк, д. Деревное.

Самые высокие результаты в группе участников 7-милетнего срока обучения по специальностям «Фортепиано», «Струнные смычковые инструменты», «Хоровое дирижирование» показали учащиеся Молодечненской и Слуцкой ДШИ:

Самаль Мария (г.Молодечно) – Диплом 1 степени;

Башура Яна (г.Слуцк) – Диплом 2 степени;

Антонова Мария (г.Молодечно) – Диплом 3 степени;

Лихоткина Анастасия (г.Молодечно) – Диплом 3 степени.

Среди учащихся 5-тилетнего срока обучения по специальностям «Народные инструменты», «Духовые и ударные инструменты» ярко выступила и с большим отрывом в баллах завоевала Диплом 1 степени Лазовская Диана из Жодинской ДШИ.

 


ГІСТОРЫЯ ЦЫКЛАВОЙ КАМІСІІ

1 352x492

2 441x569

3 341x500

4 504x640

Выкладчык

Л.Я. Школьнікаў

Выкладчыца

Т.П. Чалоўская

Выкладчыца

Л.Ц. Ярмаль

Выкладчык

Л.Я. Немзер

5 640x456

Першы выпуск музыказнаўцаў;

выкладчык Ю.В. Кудрашоў (1965 г.)

Аддзяленне музыказнаўства (раней – тэорыі музыкі) было створана ў 1962 годзе. Значную ролю ў яго адкрыцці адыграў тагачасны дырэктар вучылішча Л.Я. Школьнікаў, бліскучы выкладчык-тэарэтык. З самага пачатку заснавання і на працягу 18 гадоў аддзяленне ўзначальвала Т.П. Чалоўская – выдатны педагог і арганізатар навучальнага працэсу. Поплеч з імі працавалі Ю.В. Кудрашоў і Л.Я. Свердаль. Вялікі ўклад у станаўленне аддзялення ўнеслі старэйшыя выкладчыкі каледжа Л.Я. Немзер – тэарэтык энцыклапедычных ведаў і Л.Ц. Ярмаль – сапраўдны фанат сваёй справы. Кожны з гэтых таленавітых педагогаў стаў сапраўдным настаўнікам для сваіх вучняў. Дзякуючы іх педагагічнаму таленту многія выпускнікі пазней сталі прафесійнымі музыказнаўцамі. Сярод іх – А.У. Валадковіч, Т.Г. Мдывані, С.А. Калчанава, Н. Кузняцова, Н.А. Кулікова, Н. Усцінава, Р.М. Каразеева, Л.В. Ляшчэвіч, Б.А. Двілянская, З.Ф. Русэль, Н.В. Шут, В.М. Хоціна, а пазней – І.А. Цыркунова, А.А. Доніна, Л.А. Бабровіч, Т.М. Абрамовіч, К.У. Шасцілоўская.

Шэраг выкладчыкаў, якія пачыналі сваю дзейнасць у складзе цыклавой камісіі, цяпер з’яўляюцца супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору пры Акадэміі навук Беларусі, Беларускага радыё, выкладчыкамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і рэспубліканскіх ССНУ культуры і мастацтва. Гэта Т.А. Цітова, А.У. Валадковіч, І.П. Мільто, Т.Г. Мдывані, А.М. Гарахавік, А.В. Атрашкевіч, І.А. Цыркунова, Р.Ф. Галеева, М.П. Маголіна і іншыя.

6 640x280

Сустрэча выкладчыкаў з вядомым беларускім фалькларыстам Г.І. Цітовічам.

7 640x453

Цыклавая камісія ў канцы 60-х гадоў.

Гонарам аддзялення з’яўляюцца выпускнікі – члены Беларускага саюза кампазітараў Н. Усцінава, А. Елісеенкаў, В. Казелька і кандыдаты мастацтвазнаўства В. Вярышка, М. Маголіна (Мрачко), А. Хананава (Гіпіч).

У розныя гады цыклавую камісію ўзначальвалі І.П. Мільто, Л.Я. Немзер, Н.А. Кулікова, Л.В. Ляшчэвіч, В.М. Хоціна, А.А. Доніна, І.А. Цыркунова, К.У. Шасцілоўская, А.В. Атрашкевіч, Р.Ф. Галеева. Прафесійна і творча на аддзяленні працавалі выкладчыкі-кампазітары Е.Г. Дзягцярык, Л.М. Гуцін, В.І. Карэтнікаў, В.К. Іваноў, А.В. Атрашкевіч, А.У. Цішына, музыказнаўцы В.Я. Зінькевіч, С.У. Тамаргаева, І. Палей, Е.Г. Бернштэйн, Т.А. Цітова, Р.М. Каразеева, Л.В. Ляшчэвіч, І.А. Цыркунова, А.М. Гарахавік, Л.П. Яўменчык, М.В. Капцюг, Т.І. Александровіч, А.У. Шалагіна, А.М. Дабравольская, І.І. Піневіч, В.Р. Гудзей-Каштальян, Л.Ф. Шамсутдзінава, Т.Я. Протас, С.У. Філатава, В.К. Курачкіна і іншыя.

Сёння цыклавую камісію “Музыказнаўства” складаюць выпускнікі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (зараз – Акадэміі музыкі) і музычна-педагагічнага інстытута імя Гнесіных (зараз – Расійскай акадэміі музыкі). Гэта З.Ф. Русэль, Н.А. Кулікова, Н.В. Шут, В.М. Хоціна, А.А. Доніна, Л.А. Бабровіч, Т.М. Абрамовіч, К.У. Шасцілоўская, В.І. Кажухар, Я.М. Мацкевіч, С.Ю. Жыдаловіч, В.А. Еўдакімава, А.С. Еўдакімаў. Большасць з іх з’яўляюцца выпускнікамі Маладзечанскага музычнага каледжа. Узначальвае камісію малады, яркі музыказнаўца і таленавіты арганізатар навучальнага працэсу – В.С. Царык (выпускніца Маладзечанскага музычнага каледжа, Інстытута сучасных ведаў імя Шырокава, аспірантуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі).

8 640x490

Цыклавая камісія ў 1996 годзе.

Дзейнасць цыклавой камісіі вядзецца па розных напрамках. Перш за ўсё – гэта карпатлівая штодзённая праца ў класах музычна-тэарэтычных дысцыплін з навучэнцамі выканальніцкіх аддзяленняў і музыказнаўцамі. Вынікам гэтага з’яўляюцца паступленне выпускнікоў у вядучыя ВНУ Беларусі і Расіі, а таксама перамогі нашых навучэнцаў на рэспубліканскіх музычна-тэарэтычных алімпіядах. На кожнай з трох алімпіяд 2007-2012 гадоў вучні К.У. Шасцілоўскай станавіліся пераможцамі, а ў 2012 годзе яе навучэнка заняла І местца на VI Міжрэгіянальным конкурсе курсавых работ  студэнтаў-тэарэтыкаў 3-4 курсаў ССНУ (г. Тамбоў, Расія); перамагалі на рэспубліканскіх алімпіядах і навучэнцы А.В. Атрашкевіч, Р.Ф. Галеевай, С.Ю. Жыдаловіч, В.С. Царык, В.І. Кажухара, А.А. Донінай (яе навучэнка таксама была сярод пераможцаў на Ўсесаюзнай алімпіядзе 1993 года ў Маскве).

8 640x393

Цыклавая камісія ў 2008 годзе.

На працягу ўсяго перыяду існавання выкладчыкі цыклавой камісіі вялі актыўную навукова-метыдычную і асветніцкую работу, якая сёння ўмела і прафесійна напраўляецца і актывізуецца загадчыцай аддзялення па метадычным забеспячэнні К.У. Шасцілоўскай (у яе каля 10 навуковых публікацый) і старшынёй цыклавой камісіі В.С. Царык (яна толькі за 2011 – 2013 гады прыняла ўдзел больш чым у 10 навукова-практычных канферэнцыях, 9 з якіх – міжнароднага ўзроўню). Намаганнямі Л.В Ляшчэвіч, Л.А. Бабровіч, Н.А. Куліковай, Р.Ф. Галеевай, А.В. Атрашкевіч, В.І. Кажухара падрыхтаваны шэраг вучэбных праграм, якія выкарыстоўваюцца выкладчыкамі ДШМ і ССНУ Беларусі. Член Саюза кампазітараў Беларусі В.І. Кажухар з’яўляецца аўтарам мультыпрэзентацый і вучэбнага дапаможніка па інструментазнаўству (выданні 2009-2010 гг. у Санкт-Пецярбургу і Мінску).

Традыцыйнымі на аддзяленні сталі метадычныя семінары і чытанні для выкладчыкаў ДШМ Мінскай вобласці, а таксама навукова-практычныя канферэнцыі (у тым ліку – рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню) з удзелам навучэнцаў і выкладчыкаў (Л.Ц. Ярмаль, Н.В. Шут, З.Ф. Русэль, Н.А. Кулікова, А.А. Доніна, Р.Ф. Галеева, В.М. Хоціна, К.У. Шасцілоўская, В.В. Вярышка, Я.М. Мацкевіч, В.С. Царык, С.Ю. Жыдаловіч, В.А. Еўдакімава). На працягу многіх гадоў выкладчыкі цыклавой камісіі праводзяць абласныя тэарэтычныя алімпіяды для выпускнікоў ДШМ Мінскай вобласці, пераможцамі на якіх неаднаразова станавіліся вучні сектара практыкі выкладчыцы В.М. Хоцінай, ініцыятара і арганізатара першай абласной алімпіяды. У 2000 годзе на базе каледжа была праведзена і Рэспубліканская алімпіяда, сярод пераможцаў якой зноў быў навучэнец В.М. Хоцінай.

Трэба адзначыць, што ўзровень выкладання музычна-тэарэтычных дысцыплін у школах рэгіёна значна ўзрос у апошнія гады. І ў гэтым несумненна заслуга нашых метадыстаў. В.М. Хоціна на працягу 30 гадоў з’яўляецца выкладчыкам-метадыстам па сальфеджыа ў сектары практыкі і на вышэйшым прафесійным узроўні выкладае методыку гэтага прадмета.

Амаль што 20 гадоў добрасумленна і адказна працуе на гэтай ніве Л.А. Бабровіч. Дзякуючы педагагічнаму майстэрству і адказнасці гэтых выкладчыкаў, навучэнцы (тэарэтыкі і харавікі) набываюць глыбокія веды і навыкі, неабходныя для іх будучай працы.

За гады свайго існавання наша навучальная ўстанова стала сапраўдным музычна-асветніцкім цэнтрам. Сумесная канцэртная дзейнасць выкладчыкаў і навучэнцаў спрыяла прафесійнаму росту маладых выканаўцаў і лектараў. Асабліва важна, што акцэнт у гэтай рабоце быў зроблены на эстэтычнае выхаванне юных жыхароў горада і станаўленне слухацкай аўдыторыі. Цудоўным прафесійным лектарам была Р.М. Каразеева. Вельмі глыбока і цікава выстройвае свае лекцыі Н.А. Кулікова. Умела валодае ўвагай слухачоў Н.В. Шут.

9 379x572

Выкладчыца Н.В. Шут 

10 542x640

Народная артыстка Беларусі М. Захарэвіч і А. Доніна, вядучая рэспубліканскага тэатральнага фестываля “Маладзечанская сакавіца”

Незабыўнае ўражанне пакідаюць выступленні А.А. Донінай, заўсёды яркія і артыстычныя (на працягу амаль 30 гадоў яна з’яўлялася пастаяннай вядучай, а яшчэ – сцэнарыстам і рэжысёрам вялікай колькасці канцэртаў, сустрэч, вечарын, юбілеяў, конкурсаў, фестываляў, прэзентацый гарадскога, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню). А.А. Доніна – неаднаразовы лаўрэат рэспубліканскіх і ўсесаюзных аглядаў мастацкай творчасці. Сярод яе ўзнагарод – Ганаровы знак Міністэрства культуры СССР “За выдатную працу”. 

Заслугоўвае ўвагі работа Я.М. Мацкевіч па арганізацыі і правядзенні разнастайных мерапрыемстваў, якія ладзяцца на базе нашага каледжа. Прафесіяналізмам і глыбінёй вызначаецца праца К.У. Шасцілоўскай у ролі вядучай канцэртных праграм. 

11 424x640

Выкладчыца Н.А. Кулікова

Лекцыі-канцэрты для навучэнцаў школ і ССНУ горада, якія арганізавала  Н.А. Кулікова сумесна з цэнтрам дзіцячага эстэтычнага выхавання сталі традыцыйнымі ў музычным жыцці горада. Актыўная дапамога і ўдзел у гэтай справе лепшых навучэнцаў і выкладчыкаў выканальніцкіх цыклавых камісій каледжа былі і застаюцца важнай прафесійнай місіяй у асветніцкай дзейнасці навучальнай установы як культурнага цэнтра рэгіёна. Прафесійная дзейнасць Н.А. Куліковай, якая на працягу 30 гадоў спалучала яе з актыўнай метадычнай і асветніцкай, адзначаны адміністрацыяй Маладзечанскага каледжа, гарадскім аддзелам культуры і Міністэрствам культуры Беларусі.

12 479x640 13 640x381

З.Ф. Русэль

Фальклорны ансамбль “Калядкі”.

Актыўнае канцэртнае жыццё каледжа рэгулярна асвятляецца ў рэспубліканскай прэсе навучэнцамі і выкладчыкамі аддзялення (газеты “ЛіМ”, “Беларуская ніва”, “Культура”, “Рэгіянальная”, “Маладзечанская”, часопісы “Мастацтва” і “Беларусь”). Актыўна і творча працавала ў гэтым накірунку Л.В. Ляшчэвіч (яна доўгі час сумяшчала работу ў вучылішчы з працай у Беларускай акадэміі музыкі, дзе выкладала музычную крытыку). Зараз эстафету прыняла Я.М. Мацкевіч, якая супрацоўнічае з рэгіянальнымі і рэспубліканскімі выданнямі (у 2005-2006 гг. ёю падрыхтаваны шэраг біяграфічных публікацый у выданнях “Юныя таленты Міншчыны” і “Шлях да майстэрства”. Выкладчыца Т.М. Абрамовіч з’яўляецца аўтарам і вядучай тэматычнай праграмы “Паланэз” на радыё “Маладзечна”.

У гісторыю Маладзечанскага музычнага каледжа ўвайшоў ансамбль народнай музыкі “Калядкі” (1981—1999 гг.), які быў арганізаваны выкладчыкам аддзялення, былой яго выпускніцай, сапраўднай энтузіясткай і знаўцам беларускага фальклору З.Ф. Русэль (яна больш за 30 гадоў выкладае гісторыю беларускай музыкі, музычны фальклор, прывівае навучэнцам любоў да гісторыі і культуры беларускага народа). Мэта стварэння ансамбля – захаванне і прапаганда беларускага фальклору, а таксама далучэнне сучаснай моладзі да беларускай народнай спадчыны. За васямнаццаць гадоў існавання ансамбль «Калядкі» даў вялікую колькасць канцэртаў у горадзе і раёне. Неаднаразова ён прымаў удзел у навуковых канферэнцыях, якія ладзіліся кафедрай музыказнаўства Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Яркай запамінальнай старонкай у гісторыі калектыву стаў удзел у фестывалі-конкурсе «Рождественские каникулы» (г. Масква). Ансамбль «Калядкі» – лаўрэат гэтага фестывалю ў 1993 і 1998 гг. – выступіў у яго заключным канцэрце, які адбыўся ў знакамітай канцэртнай зале «Расія». У склад калектыву ўваходзілі навучэнцы розных спецыяльнасцей. Некаторыя з іх сёння працуюць у вядомых фальклорных калектывах Беларусі: Г. Карасік – у ансамблі «Крупіцкія музыкі»; С. Сарока – у Дзяржаўным ансамблі «Свята», Л. Іўчанка – у ансамблі «Неруш», Дз. Стрэж, І. Тоўсты, В. Саўчук – артысты Дзяржаўнага народнага хору Беларусі імя Г. Цітовіча.

14 583x640

Выступленне хору музыказнаўцаў на з’ездзе Беларускага саюза кампазітараў. Кіраўнік -  Л.Д. Камінская (2003 г.)

Па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам выкладчыка цыклавой камісіі “Харавое дырыжыраванне” Л.Д. Камінскай на аддзяленні з’явіўся хор музыказнаўцаў. Ён быў творчай лабараторыяй для навучэнцаў-тэарэтыкаў, якія не толькі авалодвалі навыкамі харавых спеваў і дырыжыравання, але і спрабавалі свае сілы ў кампазіцыі. Хор выканаў шмат твораў навучэнцаў, а таксама стаў першым выканаўцам некаторых харавых партытур беларускіх кампазітараў В. Кузняцова, А. Атрашкевіч, В. Кажухара. Калектыў выступаў на розных канцэртных пляцоўках, неаднаразова ўдзельнічаў як ілюстратар у міжнародным конкурсе маладых кампазітараў у г. Гродна, выступаў у канцэртных праграмах Беларускага саюза кампазітараў. Сёння калектывам кіруе В.Л. Сарока. У яго гісторыі пачынаецца новая старонка.

15 640x460

Хор музыказнаўцаў у 2013 г. Кіраўнік – Сарока В.Л.

16 619x640

Дзіцячая эстрадная студыя Палаца культуры г. Маладзечна «Спяваем разам». Кіраўнік – А.В. Атрашкевіч

Безумоўна, незвычайная падзея – нараджэнне эстраднай студыі «Спяваем разам» Палаца культуры г. Маладзечна, якая вырасла з эстраднага класа, створанага на базе каледжа былым выкладчыкам цыклавой камісіі, членам Саюза кампазітараў Беларусі А.В. Атрашкевіч. Юныя артысты студыі прымаюць актыўны ўдзел у культурным жыцці горада, раёна, рэспублікі. Салісты студыі (сярод іх – навучэнцы і выпускнік каледжа) з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, фестываляў «Спяваем з аркестрам», «Тэлебом», «Рождественские каникулы» (г. Масква), «Дзень нараджэння» (г. Санкт-Пецярбург).

Выкладчыкі цыклавой камісіі “Музыказнаўства” на працягу ўсяго перыяду існавання заслужана маюць давер і павагу адміністрацыі. Ім даручаюцца адказныя ўчасткі працы. І.А. Цыркунова займала пасаду намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце. Я.М. Мацкевіч – загадчык практычнага навучання, К.У. Шасцілоўская – загадчык аддзялення па метадычным забеспячэнні. Т.М. Абрамовіч больш за 16 гадоў з’яўляецца старшынёй прафкама навучэнцаў.

17 640x424

Цыклавая камісія ў 2013 годзе

Цыклавая камісія “Музыказнаўства” прымае актыўны ўдзел у жыцці каледжа, горада і вобласці. Гэта распрацоўка сцэнарыяў гарадскіх і абласных мерапрыемстваў (А.А. Доніна, В.С. Царык), стварэнне буклетаў, брашур і кніг, прысвечаных гісторыі каледжа і яго калектываў (Л.В. Ляшчэвіч, К.У. Шасцілоўская, Я.М. Мацкевіч, В.С. Царык), фільмаў (А.А. Доніна, В.С. Царык). В.І. Кажухаром створаны цыкл п’ес для навучэнцаў розных спецыяльнасцяў, шэраг апрацовак для калектываў каледжа, напісаны вакальныя творы, якія выконваюць салісты і хоры Мінска і вобласці. А.А. Доніна з’яўляецца шматразовым лаўрэатам міжнародных конкурсаў песні як аўтар паэтычных тэкстаў.

Новае пакаленне выкладчыкаў: В.А. Еўдакімава – былая выпускніца Маладзечанскага музычнага вучылішча – і А.С. Еўдакімаў творча, з вялікай адказнасцю ўключаюцца ў працу цыклавой камісіі, якая па-ранейшаму вядзе актыўную педагагічную, навукова-метадычную і асветніцкую работу. 

Дзякуючы карпатлівай працы кожнага выкладчыка навучэнцы музыказнаўчага і выканальніцкіх аддзяленняў атрымліваюць вялікі багаж тэарэтычных і практычных ведаў. У гэтым – залог поспеху іх будучай прафесійнай дзейнасці.