КОЛЛЕДЖ

Цыклавая камісія «Аркестравыя духавыя і ўдарныя інструменты»

I ОТКРЫТЫЙ КОНКУРС МОЛОДЫХ ИСПОЛНИТЕЛЕЙ НА ДУХОВЫХ И УДАРНЫХ ИНСТРУМЕНТАХ им. М.К.ОГИНСКОГО

 

I Открытый конкурс молодых исполнителей на духовых и ударных инструментах им.М.К.Огинского состоялся на базе УО "Молодечненский государственный музыкальный колледж им.М.К.Огинского" 8 апреля 2017 года.

Учредителями, партнерами и организаторами конкурса являются управление идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Минского облисполкома, отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Молодечненского райисполкома, ОО «Белорусский союз музыкальных деятелей», учреждение образования «Молодечненский государственный музыкальный колледж им. М.К. Огинского», фонд «Спадчына роду Aгінскix», Молодечненское районное отделение ОО «Белорусский Фонд Мира». Читать далее...

 РЕЗУЛЬТАТЫ КОНКУРСА

Младшая группа

Старшая группа (деревянные духовые инструменты), младшая группа (саксофон)

Старшая группа (медные духовые и ударные инструменты), младшая группа (ударные инструменты)


ПОЗДРАВЛЯЕМ УЧАЩИХСЯ ОТДЕЛЕНИЯ

«ДУХОВЫЕ И УДАРНЫЕ ИНСТРУМЕНТЫ»

С ПОБЕДОЙ НА I ОТКРЫТОМ КОНКУРСЕ ИСПОЛНИТЕЛЕЙ НА ДУХОВЫХ И УДАРНЫХ ИНСТРУМЕНТАХ ИМ. М.К. ОГИНСКОГО

Гран-при (старшая группа, медные духовые инструменты). Ковалевский Владимир - учащийся 4 курса. Класс преподавателя Андреева Алексея Васильевича, концертмейстер - Апанович Руслан Иосифович.

1 место (старшая группа, номинация "Тромбон"). Павлов Максим  - учащийся 4 курса. Класс преподавателя Андреева Алексея Васильевича, концертмейстер - Апанович Руслан Иосифович.

 

1 место (старшая группа, номинация "Валторна"). Ключник Елисей - учащийся 1 курса. Класс преподавателя Царика Александра Антоновича, концертмейстер - Жданюк Вероника Павловна.

 

 

 

3 место (старшая группа, номинация "Труба")Рогальчук Илья - учащийся 2 курса. Класс преподавателя Добровольского Марцелина Иосифовича, концертмейстер - Михайловская Татьяна Геннадьевна.

 

 

 

3 место (старшая группа, номинация "Гобой, кларнет")Буславский Антон - учащийся 3 курса. Класс преподавателя Бирюковой Елены Анатольевны, концертмейстер - Сердюк Оксана Викторовна.

 

 

 

 

3 место (старшая группа, номинация "Гобой, кларнет")Дорошенко Иван - учащийся 1 курса. Класс преподавателя Артемёнка Дмитрия Владиславовича, концертмейстер Овчинникова Мария Павловна.

 

 

 

3 место (старшая группа, номинация "Флейта")Кулёмина Марина - учащаяся 2 курса. Класс преподавателя Шкурской Анны Станиславовны, концертмейстер - Канапелько Ольга Борисовна.

 

 

 

 

3 место (младшая группа, номинация "Флейта"). Венгловский Данила - учащийся сектора практики. Класс преподавателя Шкурской Анны Станиславовны, концертмейстер - Канапелько Ольга Борисовна. 

 

 

 


ГІСТОРЫЯ ЦЫКЛАВОЙ КАМІСІІ

Сваю гісторыю цыклавая камісія духавых і ўдарных інструментаў пачынае з 1959 года, калі на аддзяленне былі залічаны 7 навучэнцаў па трох спецыяльнасцях: валторна, труба і кларнет. Першым выкладчыкам па класе трубы і трамбона быў Аляксандр Міхайлавіч Канеўцаў, які працаваў у вучылішчы да 1965 года. Першы выпуск навучэнцаў аддзялення адбыўся ў 1963 годзе (А. Корзун – трамбон, Ф. Цар і В. Шусцер – труба).

Амаль 50 гадоў адпрацаваў з навучэнцамі старэйшы выкладчык аддзялення – Іван Сцяпанавіч Сушкевіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, кавалер двух ордэнаў ВАВ 1 і 2 ступені. Яго працоўны стаж у вучылішчы адлічваецца з 1960 года. Некалькі гадоў Іван Сцяпанавіч узначальваў навучальную ўстанову; больш за 20 гадоў працаваў старшынёй цыклавой камісіі. За 47 гадоў працы І.С.Сушкевіч падрыхтаваў каля 40 спецыялістаў па класе валторны. Сярод яго выпускнікоў артысты вядучых музычных калектываў краіны (М. Чубін), выкладчыкі музычных школ і вучылішч (А. Царык, С. Мікуліч), лаўрэаты і дыпламанты розных выканальніцкіх конкурсаў (А. Царык, А. Сахацкі, П. Паўкалас, А. Вайцюк). За творчую і паспяховую працу І.С. Сушкевіч узнагароджаны Ганаровай граматай і Ганаровым знакам Міністэртва культуры Рэспублікі Беларусь.

1 640x412

Цыклавая камісія ў 1980-м годзе.

З 1960 па 2014 год на цыклавой камісіі працаваў выдатны музыкант, выпускнік Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Юлій Паўлавіч Дзмітрэнка, з якім звязана гісторыя класа кларнета ў Маладзечанскім музычным каледжы. Больш за 80 кларнетыстаў і саксафаністаў падрыхтаваў Ю.П. Дзмітрэнка. Многія яго выпускнікі прадоўжылі сваё навучанне ў ВНУ Мінска, Масквы, Петразаводска, Астрахані (М. Дробыш, М. Капцюг, Ю. Сянько, А. Кукель, А. Важнік, А. Тышук, А. Загоранка). Юлій Паўлавіч узначальваў цыклавую камісію, кіраваў духавым аркестрам вучылішча, які тройчы станавіўся лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў. Шматгадовая і плённая праца Ю.П. Дзмітрэнка адзначана шматлікімі ўзнагародамі.

З 1963 па 2005 год на духавым аддзяленні працаваў выкладчык па класе трамбона і тубы Эдуард Канстанцінавіч Красніцкі – педагог і музыкант, імя якога добра ведаюць у Беларусі і далёка па-за межамі нашай краіны, якога паважалі і любілі яго шматлікія навучэнцы, а іх – больш за 100. Сярод вучняў Э.К. Красніцкага народны артыст Рэспублікі Беларусь А. Ціхановіч; саліст аркестра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь А. Белановіч; саліст Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, лаўрэат рэспубліканскага конкурсу А. Рубанец; лаўрэаты выканальніцкіх конкурсаў А. Гамановіч, І. Апановіч, А. Жаўнерчык і інш. Э.К. Красніцкі – гэта, безумоўна, асоба легендарная. Яго апантаная творчая праца пакінула яскравы след у гісторыі цыклавой камісіі.

2 413x640

Першы склад ансамбля "Верасы". У першым радзе злева - выпускнік каледжа  А.Ціхановіч, справа - выкладчык вучылішча А.Чыжыкаў

З 1964 года на духавым аддзяленні працуе выпускнік Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Марцалін Іосіфавіч Дабравольскі. Ён 22 гады ўзначальваў цыклавую камісію духавых і ўдарных інструментаў, падрыхтаваў больш за 100 спецыялістаў па класе трубы і барытона. Вучні Марцаліна Іосіфавіча – С. Бернштэйн і А. Гарыновіч – з’яўляюцца салістамі аркестра Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы; В.Несялоўскі працуе ў аркестры нацыянальнай тэлерадыёкампаніі; К. Сцяпанаў – былы дырэктар Лідскага музычнага вучылішча. М.І. Дабравольскі выхаваў шмат лаўрэатаў і дыпламантаў розных конкурсаў. Сярод іх – К. Сцяпанаў, У. Сяроў, Ю. Фарына, А. Адамскі, А. Альфер, М. Янчэўскі, К. Смятаннікаў, Я. Заяц, А.Алісевіч. З 1993 па 2014 год М.І. Дабравольскі кіраваў духавым аркестрам каледжа. За гэты час калектыў атрымаў званне народнага, стаў лаўрэатам рэгіянальных і рэспубліканскіх конкурсаў, а таксама – лаўрэатам І прэміі ІХ Міжнароднага фестывалю духавых аркестраў “Кубак Масковіі”, які адбыўся ў 2009 годзе ў г.Істра (Расія). За асабісты ўклад у развіццё музычнай культуры М.І. Дабравольскі ўзнагароджаны Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Побач са сваім настаўнікам працуе выпускнік вучылішча і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Валерый Канстанцінавіч Дзыгун. Ён сумяшчае выкладчыцкую і выканальніцкую дзейнасць. З 2010 па 2014 год В.К. Дзыгун з'яўляўся дырэктарам дзіцячай школы мастацтваў духавых інструментаў г.Маладзечна. Як выкладчык В.К. Дзыгун падрыхтаваў шэраг спецыялістаў, многія з якіх прадоўжылі сваё навучанне ў ВНУ. Гэта Б. Кабанаў, Ю. Жданаў, Ю. Навінскі, А. Сіманаў, А. Бініл, Д. Наварыч, А. Белкін, І. Кісель, А. Рыжанкоў, К. Бельскі.

3 640x500

Цыклавая камісія ў 2003 г. 

З 1977 года на цыклавой камісіі працуе выпускніца вучылішча і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Ганна Станіславаўна Шкурская. За 35 гадоў добрасумленнай працы яна падрыхтавала больш за 60 флейтыстаў, 13 з іх прадоўжылі вучобу ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, гэта С.Сокал, С.Пачкоўская, С.Шувалава, Д.Стрэльчык, Н.Невяровіч, І.Сахацкая, А.Несялоўская, К.Шынеліна, А.Ліхалап, В.Ярута, Н.Кісель, А.Станкевіч. Некаторыя вучні класа Г.С. Шкурскай сталі лаўрэатамі розных выканальніцкіх конкурсаў (Д. Стрэльчык, Н. Невяровіч, Н.Кісель). Доўгія гады Г.С.Шкурская паспяхова працавала ў ДМШ г.Маладзечна, цяпер станоўчыя вынікі дае яе выкладчыцкая праца ў г.Заслаўлі. Г.С. Шкурская добра вядома як таленавіты выканаўца. Яна неаднаразова выступала з сольнымі канцэртамі на сцэне Вялікай залы каледжа. На працягу ўсяго перыяду працы ў навучальнай установе Ганна Станіславаўна з’яўляецца салісткай сімфанічнага аркестра. За добрасумленную працу яна ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

4 640x410

Ансамбль флейтыстаў. Кіраўнік Г.С. Шкурская

У 1979 годзе пасля заканчэння кансерваторыі прыйшоў працаваць выпускнік вучылішча Юрый Мікалаевіч Чычоў (клас фагота). Вынікі яго працы даволі значныя. Сярод яго выпускнікоў – дыпламанты рэспубліканскіх конкурсаў (С. Шыман, А. Абрамовіч); некалькі выхаванцаў Ю.М. Чычова скончылі БДАМ (І. Рубацкі, Д. Іванушкін, С. Карбаінаў, С. Маркоўскі). Юрый Мікалаевіч доўгі час сумяшчаў выкладчыцкую і выканальніцкую дзейнасць, ён быў салістам сімфанічнага і духавога аркестраў каледжа, актэта драўляных духавых інструментаў. Ю.М. Чычоў пэўны час узначальваў цыклавую камісію духавых і ўдарных інструментаў. Больш за 20 гадоў плённа і добрасумленна Юрый Мікалаевіч перадаваў свае веды маладым музыкантам у важным тэарэтычным курсе методыкі навучання ігры на духавых і ўдарных інструментах.

З 1981 года працаваў ў навучальнай установе выкладчык па класе габоя і саксафона Уладзімір Паўлавіч Яцыновіч, выпускнік вучылішча і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Некаторыя вучні яго класа сталі лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў (У. Радзевіч, С. Дзідэнка, К. Леановіч, С. Навакоўская, А. Куцкевіч). Многія вучні У.П. Яцыновіча паступілі ў профільныя ВНУ (У. Радзевіч, В. Кохан, С. Дзідэнка, Ю. Крывенькі, С. Сарока, А. Ляшкова, А. Аўсеева, К.Леановіч, І.Мучынская, С. Навакоўская і інш.). Уладзімір Паўлавіч доўгі час з’яўляўся салістам сімфанічнага аркестра каледжа. Ён супрацоўнічаў з музыкантамі далёкага замежжа (у 2003 годзе У.П. Яцыновіч разам з нямецкім арганістам Х.Хукам запісалі дыск, падрыхтавалі аўдыёзапісы на нямецкім радыё (г. Гановер, Берлін)). За якасную падрыхтоўку маладых музыкантаў У.П. Яцыновіч узнагароджаны граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. З 1 верасня 2007 года ён узначаліў цыклавую камісію духавых і ўдарных інструментаў, а таксама стаў ставаральнікам і кіраўніком біг-бэнда каледжа “ByBlues”, які выступае з канцэртнымі праграмамі на розных пляцоўках горада і рэгіёна. За 5 год калектыў здейсніў вялікую колькасць паездак па Беларусі, яго рэгулярна запрашаюць на адказныя мерапрыемствы (так – у 2013 г. у Нясвіжы адбыўся сольны канцэрт калектыву, прысвечаны Дню работнікаў культуры, а ў Слуцку калектыў прымаў удзел ва ўрачыстым канцэрце абласнога конкурса “Чалавек года – 2013”. З 2010 года Ўладзімір Паўлавіч прызначаны дырэктарам дзіцячай школы мастацтваў г.Маладзечна. 

5 640x350

6 640x374

Біг-бэнд “ByBlues”. Кіраўнік – У.П. Яцыновіч.

З 1989 года свой працоўны шлях пачынае выпускнік вучылішча і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Аляксандр Антонавіч Царык у якасці саліста сімфанічнага аркестра, а з 1993 года ў якасці выкладчыка па класе валторны на аддзяленні "Духавыя і ўдарныя інструменты". Ён выкладае такія прадметы як спецыяльнасць (валторна, барытон), выканальніцкі аналіз, клас ансамбля, а таксама кіруе духавым аркестрам малодшых курсаў, з’яўляецца салістам сімфанічнага аркестра каледжа, узначальвае цыклавую камісію "Духавыя і ўдарныя інструменты". Вучні Аляксандра Антонавіча ўдзельнічаюць у абласных і рэспубліканскіх конкурсах выканаўцаў на духавых інструментах (так, яго вучань В. Кот у 2004 г. стаў дыпламантам абласнога конкурса юных выканаўцаў на духавых інструментах, а ў 2011 годзе – рэспубліканскага конкурса імя Я.А. Глебава), з'яўляюцца ўдзельнікамі творчых калектываў музычнага каледжа – сімфанічнага і духавога аркестраў. Выпускнікі А.А. Царыка працягваюць навучанне ў аўтарытэтных музычных ВНУ краіны – Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (В. Кот, Ф. Мікуліч), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры (А. Іванчын), з'яўляюцца ўдзельнікамі вядучых калектываў Рэспублікі Беларусь (аркестра Белдзяржфілармоніі, ваенных аркестраў рэспублікі).

 7 640x391

Цыклавая камісія ў 2008 г. 

З 1997 года плённа працуе выпускнік Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Дзмітрый Уладзіслававіч Арцямёнак (клас кларнета і саксафона). За гэты час ён падрыхтаваў да паступлення ў ВНУ шэраг навучэнцаў (Ю. Мацук – БДАМ; В. Дземідовіч, Д. Буры, С. Ярук, П. Кавальчук - БДУКІ). У 2001 годзе Д.У. Арцямёнак прызначаны намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце. На працягу 15 гадоў ён з’яўляецца артыстам сімфанічнага аркестра каледжа, прымаў удзел у дзейнасці актэта драўляных духавых інструментаў, камернага ансамбля выкладчыкаў каледжа.

На аддзяленні працуюць маладыя музыканты, былыя выпускнікі Маладзечанскага музычнага вучылішча і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: з 2005 г. – Наталля Віктараўна Таўгень (клас флейты, яе выпускніца Пасярэніна Ю. стала студэнткай БДАМ); з 2009 г. – Алена Анатольеўна Бірукова (клас габоя) і Аляксей Васільевіч Андрэеў (клас трамбона і тубы, канцэртмайстар групы трамбонаў сімфанічнага аркестра каледжа, дырыжор духавога аркестра). З 2007 па 2013 год выкладчыцкую і выканальніцкую дзейнасць у якасці салісткі духавога аркестра каледжа вяла Кацярына Марцалінаўна Дабравольская (клас трубы).

На розных гістарычных этапах выкладчыкамі аддзялення былі І.П. Чухман, У.С. Мішула, М.А. Машкоў (габой); В.І. Грыгарук, І.І. Шпанькоў, П.І. Кляпацкі, В.В. Філіпаў, А.С. Бухціяраў, Н.А. Наталевіч, В.С. Кадука, А.М. Дамарацкі, Л.М. Тунчык (ударныя інструменты); А.А. Емяльянаў (фагот); М.М. Капцюг, А.М. Важнік, А.В.Ляпеша (кларнэт, саксафон); І.М. Пляшкевіч (флейта); А.А. Чыжыкаў (труба); М.Б. Гарэлік, С.М.Шчэбет (трамбон), В.С. Владыка (ударныя інструменты).

Выпускнікі аддзялення духавых і ўдарных інструментаў Маладзечанскага музычнага каледжа працуюць сёння ў навучальных установах і выканальніцкіх калектывах Рэспублікі Беларусь і па-за яе межамі. Добрасумленнай і творчай працай яны памнажаюць аўтарытэт сваёй альма-матэр.

8 640x514

Цыклавая камісія ў 2013 г.