КОЛЛЕДЖ

Цыклавая камісія «Аркестравыя струнныя смычковыя інструменты»

 НЕДЕЛЯ ЦИКЛОВОЙ КОМИССИИ

"ОРКЕСТРОВЫЕ СТРУННЫЕ СМЫЧКОВЫЕ ИНСТРУМЕНТЫ"

Неделя цикловой комиссии "Оркестровые струнные смычковые инструменты" прошла в музыкальном колледже с 27 по 31 марта 2017 года. Неделю цикловой комиссии открыл концерт камерной музыки, на котором прозвучали произведения Э.Грига, Э.Лало, Ф.Шуберта, К.Сен-Санса, К.Хачатуряна. 29 марта состоялся методический семинар на тему "Штриховая техника - основа инструментального исполнительства", в котором приняли участие студенты IV курса. 30 марта открытый урок провел преподаватель Малицкий В.В., тема урока -  "Работа над произведением крупной формы". В качестве рабочего материала был выбран концерт для скрипки Б.Дварионаса. Завершил неделю отчетный концерт отделения под названием "Вдохновение весны". В концерте приняли участие студенты цикловой комиссии I-IV курсов: Стужинская Д, Малиновская В., Хамицевич В., Радевич Д., Хромец Ю. (класс преподавателя Обрампальской И.Л.), Ефимова Е. (класс преподавателя Швырева С.И.), Петровская С., Жук Д. (класс преподавателя Малицкого В.В.), Мозолевская К. (класс преподавателя Михаленок Е.К,), Гуща А., Мигель А. (класс преподавателя Филипповой Н.М.). В роли концертмейстеров выступили Прокопчик О.Ч., Кудрин С.Н., Януш И.В., Сердюк О.В., Медведева Ю.В.

Фотографии струнного отделения в фотогалерее...


ГІСТОРЫЯ ЦЫКЛАВОЙ КАМІСІІ


 Першы набор навучэнцаў па спецыяльнасці «Скрыпка» быў праведзены ў 1960 годзе (выкладчык – Г.Б.Мысліўчык). У 1963 годзе адкрыўся клас віяланчэлі. Цыклавая камісія струнных смычковых інструментаў пэўны час была ў складзе аркестравага аддзялення, а з 1967 года яна стала працаваць самастойна. У яе склад уваходзілі выкладчыкі А.А. Шклярава, А.І. Шкляраў, В.Г. Грыбкоў, В.І. Брэянкоў, А.А. Шамкін, В.І. Хазанаў, З.М. Сасім, Л.Л. Піліпоўскі, Т.В. Сухадолец, Л.Р. Жук, В.М. Хадыка, І.З. Багдановіч, Р.І. Целяпнёў, В.П. Кажура, У.Р. Ключнікаў, Т.М. Сянько, Ж.У. Дарашкова, Г.В. Гвоздзева, Т.А. Стральчэня, Э.М. Талькоўская.

1 640x546

Выкладчык В.П. Грыбкоў

2 640x491

Цыклавая камісія ў 1980 годзе

На базе цыклавой камісіі быў створаны сімфанічны аркестр; дзейнічалі ансамблі скрыпачоў (кіраўнікі – В.Г. Грыбкоў, Л.Р. Жук, Р.І. Целяпнёў, А.А. Баравік) і віяланчэлістаў (кіраўнік – Н.М. Філіпава); камерны аркестр (кіраўнікі – Т.М. Сянько, І.Л. Абрампальская); струнны ансамбль (кіраўнік – Т.М. Сянько). Яны прымалі актыўны ўдзел у музычным жыцці горада і раёна.

У розныя гады цыклавую камісію ўзначальвалі Т.В. Сухадолец, Л.Р. Жук, Н.І. Дабравольская, Р.І. Целяпнёў, У.Р. Ключнікаў, Н.М. Філіпава.

Наталля Міхайлаўна Філіпава працуе ў каледжы з 1985 г. і каля 16 гадоў з’яўляецца старшынёй цыклавой камісіі. Аўтарытэтны і вопытны педагог, яна падрыхтавала каля 40 спецыялістаў, 27 з  якіх паступілі ў ВНУ культуры і мастацтваў. За высокі прафесійны ўзровень была ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага аблвыканкама. Навучэнцы Н.М. Філіпавай С. Татарчанка і Д. Сарокіна сталі лаўрэатамі Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на аркестравых інструментах імя Я. Глебава (2000, 2011 гг.).

3 462x640

Лаўрэат Рэспубліканскага конкурса Д. Сарокіна

4 507x640

Лаўрэат Рэспубліканскага конкурса С. Татарчанка

5 640x427

Цыклавая камісія ў 2008 годзе

Старэйшым выкладчыкам аддзялення з’яўляецца Ніна Іванаўна Дабравольская, сапраўдны настаўнік для маладых калег. Працуючы з 1968 года, яна выпусціла каля 100 спецыялістаў, і амаль 40 з іх працягнулі сваё навучанне ў профільных ВНУ. Яе выпускнікі працуюць выкладчыкамі музычных навучальных устаноў, артыстамі айчынных і замежных аркестравых калектываў. За шматгадовую добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм Ніна Іванаўна неаднаразова атрымлівала Ганаровыя граматы Міністэрства культуры і Мінаблвыканкама.

Віктар Вітольдавіч Маліцкі працуе ў каледжы з 1991 г. Як выкладчык-метадыст, ён прапагандуе лепшыя традыцыі айчыннай выканальніцкай школы. Яго навучэнцы пасля заканчэння Акадэміі музыкі працуюць у Прэзідэнцкім аркестры Рэспублікі Беларусь (А. Грыц), ва ўстановах мастацтва і культуры Італіі (А. Борыс, Г. Кунцэвіч).

У 1996 г. на цыклавую камісію прыйшла працаваць былая выпускніца сектара практыкі Маладзечанскага музычнага каледжа Ірына Леанідаўна Абрампальская. Спачатку яна сумяшчала працу выкладчыка і канцэртмайстра, а ў апошнія гады кіруе на цыклавой камісіі  педагагічнай практыкай. Ірына Леанідаўна з вялікай любоўю і творчым падыходам выхоўвае падрастаючае пакаленне і адкрывае перад навучэнцамі-практыкантамі сакрэты музычнай педагогікі. Навучэнка класа І.Л.  Абрампальскай  Д. Саевіч (3 клас) стала лаўрэатам абласнога конкурса сярод ДШМ (2012 г.).

6 640x427

Ансамбль скрыпачоў . Кіраўнік - А.А.Баравік

У 1997 г., яшчэ будучы студэнтам БДАМ, пачаў сваю педагагічную дзейнасць у каледжы Аляксандр Аляксандравіч Баравік. Яркая творчая асоба, ён увесь гэты перыяд з’яўляецца салістам і канцэртмайстрам сімфанічнага аркестра каледжа, кіруе інструментальным ансамблем “Віртуозы” і Актэтам выкладчыкаў, а з 2011 года з’яўляецца мастацкім кіраўніком струннага квартэта “Алегрыя”, які з поспехам выступаў ў розных кутках Беларусі, Літвы і Расіі. У 2004 г. А.А. Баравік стаў лаўрэатам Рэспубліканскага конкурса метадычных і творчых работ выкладчыкаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва.

Паспяхова працуюць і назапашваюць педагагічны вопыт маладыя выкладчыкі цыклавой камісіі, выпускнік БДАМ С. Швыроў і  В.І. Сцяпанава.

Працяглы перыяд вельмі прадуктыўна ў калектыве працаваў Уладзімір Рыгоравіч Ключнікаў, які вёў клас кантрабаса. Ён добра вядомы і як майстар-рэстаўратар музычных інструментаў, член Асацыяцыі майстроў пры Таварыстве музычных дзеячоў Рэспублікі Беларусь. Яго працы адзначаны ўзнагародамі прэстыжных міжнародных конкурсаў. Ён стаў лаўрэатам III прэміі на ІІІ конкурсе скрыпічных майстроў імя Чайкоўскага, дыпламантам IV Усерасійскага конкурсу майстроў імя Батава. Вырабы У.Р. Ключнікава дэманстраваліся на выстаўцы струнных смычковых інструментаў у г. Мінску, а таксама падчас правядзення Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Выпускнікі Уладзіміра Рыгоравіча пасля заканчэння Акадэміі музыкі працуюць у аркестравых калектывах Белдзяржфілармоніі, тэлерадыёкампаніі РБ, у Вялікім сімфанічным аркесты г. Масквы. Работу У.Р. Ключнікава ў класе кантрабаса прадоўжылі Т.В. Гвоздзева і В.В. Сляпцоў.

7 640x424

Струнны квартэт " Алегрыя "

За гады існавання аддзялення струнных смычковых інструментаў яго скончыла больш за 400 навучэнцаў. Многія з іх закончылі профільныя ВНУ, працуюць у музычных школах і каледжах, з’яўляюцца артыстамі розных выканальніцкіх калектываў Беларусі і іншых краін. Плённа працуюць Р. Целяпнёў (ДМШ №1 г. Мінска); Л. Жук (Мінскі музычны каледж імя Глінкі); А. Целяпнёў, А. Ясюнас (Гродзенскі музычны каледж); В. Калініна (Баранавіцкі музычны каледж). Многія выпускнікі з’яўляюцца артыстамі вядучых аркестравых калектываў Беларусі і Расіі. Гэта – Б. Барысаў (Дзяржаўны філарманічны сімфанічны аркестр Расіі пад кіраўніцтвам У. Федасеева); У. Свірскі (Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь); Н. Самойленка, А. Грыц (Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь); А. Балыш, А. Клімовіч (Сімфанічны аркестр Дзяржаўнага музычнага тэатра Рэспублікі Беларусь); А. Семяновіч, Ю. Капуцкая (Сімфанічны аркестр беларускага тэлебачання і радыё); В. Філімонава, В. Савіцкая (Дзяржаўны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М. Фінберга); А. Архіпава (Дзяржаўны камерны аркестр БДФ), В. Хімарада з’яўляецца салістам струннага квартэта Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Р. Апановіч працуе выкладчыкам БДАМ.

Сярод выхаванцаў струннага аддзялення нямала выкладчыкаў і музыкантаў, якія распаўсюджваюць традыцыі беларускай выканальніцкай школы ў розных краінах замежжа (А. Ясюнас, А. Целяпнёў  (Польшча); Т. Сухадольская (Чэхія); В. Аксёнаў, С. Буглак, І. Марозаў (Германія); В. Церабун (Францыя); Е. Трыпуз (Іспанія); А. Борыс, Г. Кунцевіч (Італія); П. Комлева (Англія); А. Цырлін, (ЗША); А. Лур’е, В. Касцюкевіч (Канада); А. Свіркоў (Мексіка)).

Сёння цыклавая камісія струнных смычковых інструментаў жыве актыўным творчым жыццём. Сіламі выкладчыкаў і навучэнцаў рэгулярна ладзяцца справаздачныя канцэрты, тэматычныя вечарыны з удзелам сольных выканаўцаў, а таксама дуэтаў, трыо, квартэтаў, ансамбляў скрыпачоў; праводзяцца семінары для выкладчыкаў ДШМ.

Выкладчыкі цыклавой камісіі сумяшчаюць педагагічную дзейнасць з выканальніцкай. Н.М. Філіпава, А.А. Баравік, І.Л. Абрампальская, П.У. Шардыка, В.І. Сцяпанава, В.В. Сляпцоў з’яўляюцца канцартмайстрамі і артыстамі сімфанічнага аркестра каледжа. Удзельнікамі гэтага калектыва ў свой час былі таксама Р.І. Целяпнёў, Н.І. Дабравольская, Т.У. Сухадолец, В.В. Маліцкі, У.Р. Ключнікаў, В.П. Кажура, Т.М. Сянько. 

8 640x424

Цыклавая камісія ў 2013 годзе

Дзякуючы руплівай працы выкладчыкаў цыклавой камісіі струнных смычковых інструментаў выпускнікі аддзялення атрымліваюць выдатную прафесійную падрыхтоўку і заўсёды з вялікай удзячнасцю і цеплынёй успамінаюць гады, праведзеныя ў сценах Маладзечанскага музычнага каледжа.