КОЛЛЕДЖ

Цыклавая камісія «Спевы»

 НЕДЕЛЯ ЦИКЛОВОЙ КОМИССИИ "ПЕНИЕ АКАДЕМИЧЕСКОЕ"

Неделя цикловой комиссии "Пение академическое" прошла в УО "Молодечненский государственный музыкальный колледж им.М.К.Огинского" 18-21 апреля 2017 года.

18 апреля состоялся открытый урок по всемирной истории вокального исполнительства на тему "Тенденции развития современного вокального искусства", который провел преподаватель П.П.Туронок.

19 апреля на концерте "Музыкальная гостиная" выступили учащиеся отделения "Пение академическое".

20 апреля состоялся концерт учащихся вокального отделения, в программу которого были включены произведения русских и зарубежных композиторов.

21 апреля методическое сообщение на тему "Жизненный и творческий путь Марии Биешу" представила преподаватель Г.А.Баян-Ключникова".

 Фотографии в фотогалерее...


 СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ


 

     

Г.В. Пратасава, першы загадчык цыклавой камісіі “Спевы”.

Выкладчыца Р.А.Зяблікава.

Л.М. Іванова, загадчык цыклавой камісіі “Спевы” з 1968 па 1984 г.

Цыклавая камісія «Спевы» была адразу ўкамплектавана выкладчыкамі высокай прафесійнай падрыхтоўкі. Першым загадчыкам цыклавой камісіі была выпускніца Маскоўскай кансерваторыі Ганна Васільеўна Пратасава. Разам з ёй працавалі педагогі В.Я. Бяклемешаў, Р.А. Зяблікава, Л.М.Іванова.

Першы выпуск вакалістаў адбыўся ў 1962 годзе. Гэта – М. Жураўлёва, Л. Хрысталюбава.

У 1964 годзе склад цыклавой камісіі значна папаўняецца. У якасці  выкладчыкаў і ілюстратараў працуюць І.Ф. Дзетачкін, Ю.М. Шаўрук, А.А. Мурзіч, В.І. Маліноўская, В.І. Малькова, В.І. Шляхавец, І.П. Фіндзікаці, С.В. Дзмітрэнка.

1968 г. – год аднаўлення цыклавой камісіі. У гэты час яе ўзначальвае Людміла Міхайлаўна Іванова, выпускніца Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, вучаніца выдатнай беларускай спявачкі, народнай артысткі СССР, прафесара Т.М. Ніжнікавай. Пад кіраўніцтвам Л.М. Івановай на цыклавой камісіі склаўся калектыў высокапрафесійных выкладчыкаў. У яго ўвайшлі В.М. Васільчанка, В.І.Валгін, Г.І. Юрэвіч, Л.Р. Кяркуцьева, Г.В. Шчэрбіч. 

          Цыклавая камісія ў 1980 годзе.

   

В. Пралат, саліст Пражскага нацыянальнага опернага тэатра

С. Зубкевіч, саліст оперы г. Астрава (Чэхія)

У перыяд з 1968 па 1984 год аддзяленне «Сольныя спевы» скончыла каля 100 чалавек. Многія з гэтых навучэнцаў прадоўжылі адукацыю ў вядучых кансерваторыях былога СССР і сталі салістамі вядомых оперных тэатраў краін СНД і Еўропы, выкладчыкамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і іншых навучальных устаноў. Сярод іх – дацэнт кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі В. Раговіч; саліст Пражскага нацыянальнага опернага тэатра В. Пралат; саліст оперы г. Астрава (Чэхія) С. Зубкевіч; салістка Адэскага опернага тэатра Д. Емяльян; салісткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь Л. Крывёнак (Шчарбакова), Т.Глаголева, Т. Кнутовіч; салістка Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь Л.Станевіч.

Высокія вынікі дасягнуты былым старшынёй цыклавой камісіі Георгіем Іларыёнавічам Юрэвічам, выпускніком вучылішча, які валодае высокім прафесіяналізмам і несупыннай энергіяй. Г.І. Юрэвіч закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (клас прафесара Івашкова Л.П.) і асістэнтуру-стажыроўку (клас прафесара Т.М. Ніжнікавай). Ён падрыхтаваў шэраг лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Выпускнікі Г.І. Юрэвіча 1984 – 2013 гг. скончылі музычныя ВНУ Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Саратава, Ніжняга Ноўгарада, гарадоў Еўропы і зараз працуюць у вядучых музычных тэатрах Беларусі і Расіі. А. Лукашэвіч, А. Сычоў – салісты тэатра «Новая опера» (г. Масква); В. Сулімскі – саліст Марыінскага тэатра оперы і балета (г. Санкт-Пецярбург), Вялікага тэатра Расіі (г. Масква), Шведскай Каралеўскай оперы; Д. Дзямідчык – саліст Марыінскага тэатра оперы і балета (г. Санкт-Пецярбург); Р. Завадскі – саліст Акадэміі Марыінскага тэатра (г. Санкт-Пецярбург); Б. Рудак – саліст Вялікага тэатра Расіі (г. Масква); А. Хамячонак – саліст Дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Беларусі (г. Мінск); М. Сняжко, В. Страх – артысты хору тэатра оперы і балета Беларусі і Марыінскага тэатра оперы і балета (г. Санкт-Пецярбург); С. Дзярбун – саліст Арт-групы “Федэрацыя”.

 

А. Лукашэвіч, саліст тэатра “Новая опера” (г. Масква)

 

У. Сулімскі, саліст Марыінскага тэатра оперы і балета (г. Санкт-Пецярбург), Вялікага тэатра Расіі (г.Масква), Шведскай Каралеўскай оперы

Д. Дзямідчык, саліст Марыінскага тэатра оперы і балета (г. Санкт-Пецярбург)

   

Б. Рудак, саліст Вялікага тэатра Расіі (г.Масква)

А. Хамячонак, саліст Дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Беларусі (г. Мінск)


     

А. Сіўко, лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў

А. Саўчанка, лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў

А. Мацюшонак, лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі працягваюць навучанне лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў А. Сіўко і А. Саўчанка, а таксама А. Воранаў, І. Канапелька.  П. Валужын з’яўляецца студэнтам Санкт-Пецярбурскай кансерваторыі, М. Асвяцімскі працягвае сваю адукацыю ў Берлінскай музычнай акадэміі.

На працягу ўсяго перыяду працы Г.І. Юрэвіч актыўна займаўся выканальніцтвам. Неаднаразова ён выступаў у якасці саліста аркестравых калектываў нашай навучальнай установы. З яго ўдзелам быў створаны вакальны ансамбль «Аnіmа», які стаў лаўрэатам ІІ ступені Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў). Як саліст гэтага ансамбля Г.І. Юрэвіч прымаў удзел у шматлікіх конкурсах і фестывалях у Беларусі і па-за яе межамі.

Больш за 15 гадоў Георгій Іларыёнавіч сумяшчае педагагічную і творчую працу з не менш адказнай і складанай – адміністрацыйнай. Ён з’яўляецца намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце і, па сутнасці, кіруе ўсім навучальным працэсам.

У 2007 годзе Г.І. Юрэвіч прыняў актыўны ўдзел у стварэнні Маладзечанскага маладзёжнага музычнага тэатра. Ва ўсіх пастаноўках тэатра яго навучэнцы выконваюць вядучыя партыі на высокім прафесійным узроўні.

Шматгадовая плённая праца Г.І. Юрэвіча адзначана Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры БССР, прафсаюза работнікаў культуры БССР, ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта; Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, знакам «За выдатную працу»; дыпломамі міжнародных конкурсаў (Эстонія, Украіна, 2008 г.).

У 1980 – 90-я гг. на цыклавую камісію прыйшлі працаваць Г.А. Баян-Ключнікава, П.П. Туронак, М.П. Васілевіч. Многія з іх выхаванцаў працягваюць прафесійна ўдасканальвацца і дасягаюць значных вяршынь.

   

Ю. Манчак, саліст Міхайлаўскага тэатра (г. Санкт-Пецярбург)

Д. Акраперыдзэ, саліст опернага тэатра горада Растова-на-Доне

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У класе П.П. Туронка займаліся саліст опернага тэатра горада Растова-на-Доне Д. Акраперыдзэ, саліст Міхайлаўскага тэатра (г. Санкт-Пецярбург)

Г. Пісарава, салістка Рэгензбургскага опернага тэатра  (Германія)

Ю. Манчак, саліст тэатра оперы «Зазеркалье» (г. Санкт-Пецярбург) У. Александровіч, саліст міжнароднай оперы «Паўночная Венецыя» (г. Санкт-Пецярбург) М. Карпіевіч, салістка Нацыянальнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь А. Таболіч, салістка Рэгензбургскага опернага тэатра  (Германія) Г. Пісарава, саліст Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М.Фінберга А. Салаўёў, саліст Опернага тэатра ў г. Біль (Швейцарыя) Д. Янцэвіч. Выпускнік Пятра Пятровіча А. Кліпа працягвае навучанне ў Беларускаяй дзяржаўнай акадэміі музыкі,  а Г. Чарняўскі – у Бярлінскай вышэйшай акадэміі. З 2007 года П.П. Туронак з’яўляецца артыстам Маладзечанскага маладзёжнага музычнага тэатра.

Маргарыта Пятроўна Васілевіч працоўную дзейнасць пачынала ў каледжы ў 1992 годзе пасля заканчэння Беларускай акадэміі музыкі (клас прафесара Н.Я.Колас).

М.П. Васілевіч – лаўрэат міжнародных фестываляў, дыпламат Міжнароднага конкурсу, лаўрэат 1 ступені агляду-конкурсу метадычных і творчых работ сярод выкладчыкаў ССНУ Рэспублікі Беларусь.

Сярод выпускнікоў М.П. Васілевіч – шэраг пераможцаў міжнародных конкурсаў і фестываляў:

 

Е. Золава – салістка Нацыянальнага тэатра оперы і балета  Республікі Беларусь, лаўрэат міжнародных конкурсаў.

В. Дзмітрук – Лаўрэат 1 прэміі Міжнароднага конкурсу ў горадзе Пярну (Эстонія, 2008); лаўрэат 1 прэміі Усеўкраінскага конкурсу салістаў-вакалістаў імя Аксаны Петрусенка (2008); лаўрэат 1 прэміі V Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў “Санкт-Пецярбург” (2011); уладальнік Гран-пры Маскоўскага Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў рускага раманса “Рамансіяда” (2012); уладальнік Прыза “Culture Arte Award Puerto-Rico” конкурсу Пласіда Дамінга “Апералія” (2013). Прызёр (ІІ месца) тэлепраекта “Вялікая опера” г. Масква (Расія).

З 2017 года – саліст опернай трупы Музычнага тэатра імя К.С. Станіслаўскага і Ул.І. Неміровіча-Данчанка.

М. Раманчук – лаўрэат Міжнароднага конкурсу імя Т. Кузіка (Эстонія), выкладчык Беларускай акадэміі музыкі, артыст Нацыянальнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. 

 

В. Шыцько – лаўрэат міжнародных конкурсаў, запрошаная салістка опернага тэатра Вендзіта Васса г. Асколі-Пічэна ў Італіі. Выкладчык кансерваторыі г. Бары (Італія).

 

 Е. Духцік (Шыгапава) – лаўрэат і дыпламат міжнародных конкурсаў, прымае ўдзел як запрошаная салістка ў тэатральных пастаноўках г. Санкт-Пецярбурга.

 Д. Чыжоў – лаўрэат міжнародных конкурсаў у Расіі, Арменіі, Францыі, студэнт Санкт-Пецярбугскай кансерваторыі імя М. Рымскага-Корсакава.

Дзякуючы высокаму прафесіяналізму М.П. Васілевіч, яе навучэнцы заваёўваюць прызавыя месцы на розных міжнародных конкурсах – гэта Д. Шор, Д. Войшэль, А. Харужык, В. Пронька.

Так, В. Пронька стала лаўрэатам 1 прэміі Трэцяга інтэрнацыянальнага конкурсу вакалістаў у горадзе Токіа. Выпускнік 2016 г., цяпер студэнт Беларускай акадэміі музыкі, Е. Марцюк – лаўрэат 2 Міжнароднага фествалю-конкурсу “Новыя вяршыні”. Выпускнікі класа Васілевіч М.П. плённа працуюць у навучальных установах Рэспублікі Беларусь, эстэтычных цэнтрах і школах мастацтваў.   

Цыклавая камісія ў 2008 годзе.

У 2003 годзе на працу ў каледж  прыйшла Наталля Георгіеўна Шыбко, былая выпускніца Маладзечанскага музычнага вучылішча (клас Васілевіч М.П.). У 2010 г. яна прызначана старшынёй цыклавой камісіі. Шыбко Н.Г. закончыла БДАМ і асістэнтуру-стажыроўку пры ёй (клас прафесара Колас Л.Я.). З’яўляецца лаурэатам І прэміі Рэспубліканскага конкурсу “Убельская ластаўка” і Міжнароднага конкурсу імя Стырчы (г. Кішынёў, Малдова). У якасці салісткі сімфанічнага аркестра каледжа Шыбко Н.Г. паспяхова выступае на канцэртных пляцоўках Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Галандыі, Літвы, Эстоніі, Францыі. З 2007 г. яна з’яўляецца вядучай салісткай Маладзечанскага маладзёжнага музычнага тэатра.

Цыклавая камісія ў 2013 годзе.

Выкладчыца цыклавой камісіі Г.А. Баян-Ключнікава на працягу многіх гадоў актыўна займалася выканальніцтвам. Неаднаразова яна выступала ў якасці салісткі амаль усіх аркестравых калектываў каледжа, а таксама з сольнымі канцэртамі на пляцоўках горада і раёна.

Неабходна адзначыць вялікую творчую працу выкладчыкаў акцёрскага майстэрства і сцэнічнай мовы. Цікава і натхнёна займаюцца з навучэнцамі акцёры Мінскага абласнога драматычнага тэатра Т.В. Карпец і А.М. Карпец. Засваенне асноў акцёрскай прафесіі дапамагае будучым спевакам раскрыць свой творчы патэнцыял, падрыхтавацца да працы ў музычных тэатрах. Дзякуючы іх пленнай працы выпускнік цыклавой камісіі А. Каласніцын працягвае навучанне на акцерскім факультэце Акадэміі мастацтваў Беларусі.

 Цыклавая камісія спеваў – зладжаны, творчы калектыў. Выкладчыкі-вакалісты даюць якасную прафесійную падрыхтоўку сваім выхаванцам, якія з гонарам працягваюць і памнажаюць добрыя традыцыі навучальнай установы.