КОЛЛЕДЖ

Цыклавая камісія «Спецыяльнае фартэпіяна»

КОНЦЕРТ ФОРТЕПИАННОЙ МУЗЫКИ 

17 октября в концертном зале Молодечненского государственного музыкального колледжа им.М.К.Огинского состоялся концерт фортепианной музыки. В концерте приняли участие студенты доцента Белорусской государственной академии музыки Дулова Владимира Андреевича: Кобыльченко Иван, Хотылева Ксения, Ковалевич Елена. В их исполнении прозвучали произведения И.С.Баха, Д.Скарлатти, В.А.Моцарта, Ф.Шопена, С .Рахманинова, Н.Метнера, К.Дебюсси, С.Прокофьева, А.Хинастера.


 ТЫ З НАМІ, ТЫ Ў СЭРЦАХ!

  (памяці выкладчыка МДМК  імя М.К.Агінскага Спяранскай Ганны Васільеўны)

 По улице моей который год 

Звучат шаги − мои друзья уходят. 

Друзей моих медлительный уход 

Той темноте за окнами угоден. 

 Б.Ахмадулина.

Гэтымі словамі вядучая і адна з арганізатараў, Таццяна Іванаўна Мурзіна, пачала канцэрт, прысвечаны памяці любімай настаўніцы, сяброўкі, калегі ‑ Ганны Васільеўны Спяранскай, якая так рана пайшла з нашага жыцця. У зале шмат людзей, у сэрцах якіх яна пакінула часцінку сябе: блізкія, родныя,сябры, тыя, хто памятае і любіць яе. Чытаць далей...


НЕДЕЛЯ ЦИКЛОВОЙ КОМИССИИ "СПЕЦИАЛЬНОЕ ФОРТЕПИАНО"

С 4 по 6 апреля 2017 года в УО "Молодечненский государственный музыкальный колледж им.М.К.Огинского" прошла неделя цикловой комиссии "Специальное фортепиано".

В рамках недели цикловой комиссии были проведены следующие мероприятия:

- концерт учащихся 1-4 курсов отделения "Специальное фортепиано", а также учащихся центра практики колледжа;

- преподаватель Жданюк Вероника Павловна провела концерт под названием "Встреча с Моцартом", в рамках которого в её исполнении прозвучали редко используемые в концертной и педагогической практике сочинения В.А.Моцарта;

- преподаватель Апанович Руслан Иосифович провел открытый урок по дисциплине "Исполнительский анализ" с учащимися 4 курса отделения "Специальное фортепиано" на тему "Исполнительский анализ музыкального произведения".


НЕДЕЛЯ ЦИКЛОВОЙ КОМИССИИ "СПЕЦИАЛЬНОЕ ФОРТЕПИАНО"

img 3603 640x427

С 27 марта по 3 апреля 2015 г. в УО «Молодечненский государственный музыкальный колледж им.М.К.Огинского» прошла неделя цикловой комиссии «Специальное фортепиано». В течение недели цикловой комиссии был проведен ряд концертов и открытых уроков, организованных преподавателями отделения. Читать далее...      


ПЕРВЫЙ МЕЖДУНАРОДНЫЙ КОНКУРС ПИАНИСТОВ В БРЕСТЕ, ПОСВЯЩЕННЫЙ 100-ЛЕТИЮ СО ДНЯ РОЖДЕНИЯ С.РИХТЕРА

EPSON043 452x640

17-19 матра 2015 года в музыкальном колледже им. Григория Ширмы города Брест (Республика Беларусь) проходил Первый Международный конкурс пианистов, посвящённый 100-летию со дня рождения Святослава Рихтера. Обалдетелем 1 премии и звания лауреата стал учащийся 3 курса отделения "Специальное фортепиано" Иван Кобыльченко класс преподавателя Шпадарука С.Ю.   Романовская Мария (учащаяся 2 курса), Ковалевич Алена (учащаяся 3 курса) стали дипломантами I Международного конкурса пианистов в честь 100-летия со дня рождения Святослава Рихтера. Подробнее о кункурсе можно прочитать в материале Брестского курьера перейдя по ссылке...


БЕЛАРУСЬ – РАСІЯ

Саюзная дзяржава – маладым талентам XXI стагоддзя

У жніўні навучэнцы Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага спасцігалі сакрэты выканальніцкага майстэрства ў вядучых маскоўскіх музыкантаў у рамках майстар-класаў «Саюзная дзяржава – маладым талентам XXI стагоддзя». Чытать далей... 


45 ЛЕТ ПЕДАГОГИЧЕСКОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ Н.М. ТАТАРИНЦЕВОЙ

3

26 марта в Концертном зале МГМК прошел концерт приуроченный к 45-ти летию педагогической деятельности Натальи Максимильяновны Татаринцевой. В праздничном концерте приняли участие учащиеся класса, а также выпускники и ученики выпускников Н.М.Татаринцевой.

Н.М.Татаринцева работает на цикловой комиссии "Специальное фортепиано" с 1968 года. Является ученицей известного педагога, профессора Белорусской государственной консерватории Г.И.Шершевского. В процессе своей работы в МГМК она подготовила свыше 80 специалистов, среди которых сегодняшние преподаватели и концертмейстеры ВУЗов и средних специальных учебных учреждений Беларуси и зарубежья, руководители и учителя детских музыкальных школ и школ искусств. 

Вы можете посмотреть фотографии мероприятия в нашей фотогалерее.


ГІСТОРЫЯ ЦЫКЛАВОЙ КАМІСІІ


Фартэпіяннае аддзяленне існуе ў вучылішчы з першых дзён яго заснавання. У розныя гады на цыклавой камісіі працавалі выкладчыкі І.І. Буевіч, Ю.Я. Ледзер, Н.Я. Парэцкая,  Г.Г. Аляксандрава, Э.А. Эзэрын, Т.Н. Хрупала, Н.А. Дзяруга, А.С. Басавец, Л.В. Галачкіна, Т.П. Закурына, Л.Д. Захарава, В.М. Петухоў, І.І. Барташэвіч, Г.Ф. Бушкін, У.А. Мурзін, С.М. Кудрын, Л.М. Кавалеўская, І.Б. Багачова, Э.В. Станевіч, К.А. Вараўка, Р.М. Сільвестрава, Г.В. Спяранская. 

30 640x400

Н.Я. Парэцкая (другая злева) сярод калег 

 31 640x499

Выкладчыкі І.Б. Багачова і Э.А. Эзэрын

Сёння цыклавая камісія працуе ў наступным складзе: Сяргей Юльянавіч Шпадарук (старшыня), Наталля Максіміліянаўна Татарынцава, Валянціна Фёдараўна Ісаева, Юрый Паўлавіч Ялецкі, Аксана Віктараўна Сярдзюк, Вераніка Паўлаўна Жданюк, Таццяна Рыгораўна Сарока, Руслан Іосіфавіч Апановіч. Пра высокі ўзровень іх працы сведчыць той факт, што толькі за апошнія 15 гадоў на кафедру спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі паступілі больш за 30 выпускнікоў аддзялення.

32 497x640

С.Ю.Шпадарук

На працягу 20 гадоў загадчыкам цыклавой камісіі з’яўляецца С.Ю. Шпадарук. Выпускнік Маладзечанскага музычнага вучылішча і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, ён працуе плённа і творча. Сяргей Юльянавіч неаднаразова выступаў разам з сімфанічным аркестрам і аркестрам рускіх народных інструментаў вучылішча, выконваючы фартэпіянныя канцэрты рускіх і замежных кампазітараў. Ён з’яўляецца дыпламантам міжнароднага конкурсу як канцэртмайстар. Але асноўнай сваёй дзейнасцю С.Ю. Шпадарук лічыць музычную педагогіку.

Ён падрыхтаваў некалькі лаўрэатаў, дыпламантаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Яго выпускнікі паспяхова працягваюць навучанне ў профільных ВНУ Беларусі і Расіі. Плённая выніковая праца С.Ю. Шпадарука адзначана Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскага аблвыканкама.

33 463x640

Н.М. Татарынцава

З 1968 года працуе на цыклавой камісіі Н.М.Татарынцава, вучаніца знакамітага педагога, прафесара Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Г.І. Шаршэўскага. Яна падрыхтавала больш за 80 спецыялістаў, сярод якіх сённяшнія выкладчыкі і канцэртмайстры ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі і замежжа, кіраўнікі і настаўнікі дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў. Адным з асноўных прынцыпаў навучання Наталля Максіміліянаўна лічыць комплекснасць. Гэта значыць – не толькі авалодванне навыкамі ігры на фартэпіяна, але і выхаванне творчых і чалавечых якасцей. Таму з класа Н.М. Татарынцавай выйшла шмат сапраўды яркіх творчых асоб.

34 640x434 

Пасля дзяржаўнага экзамену

На высокім прафесійным узроўні рыхтуюць спецыялістаў вопытныя выкладчыкі цыклавой камісіі Ю.П. Ялецкі, В.Ф. Ісаева, В.П. Жданюк. Першыя станоўчыя вынікі дае праца маладых педагогаў – выпускнікоў вучылішча – А.В. Сярдзюк, Т.Р. Сарока, Р.І.Апановіча. Выкладчыкі С.Ю. Шпадарук, В.П. Жданюк, А.В. Сярдзюк, Т.Р. Сарока, Р.І.Апановіч  –  выдатныя канцэртмайстры.

Пра высокі прафесійны ўзровень цыклавой камісіі спецыяльнага фартэпіяна сведчыць і той факт, што многія выкладчыкі ў розныя перыяды былі лаўрэатамі і дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу метадычных і творчых работ.

На працягу многіх гадоў выпускнікі цыклавой камісіі складаюць аснову педагагічных калектываў фартэпіянных аддзяленняў дзіцячых музычных школ Мінскай вобласці, выкладаюць у сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах рэспублікі, з’яўляюцца дыпламантамі і лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Павел Ялецкі, выхаванец сектара практыкі вучылішча (клас выкладчыка Ю.П. Ялецкага), стаў лаўрэатам першых прэмій некалькіх прэстыжных музычных спаборніцтваў: Рэспубліканскага адкрытага конкурсу імя Агінскага, Міжнароднага конкурсу піяністаў у г. Смаленску. П. Ялецкі – уладальнік Гран-пры Міжнароднага конкурсу імя Цвятаевай у г. Мінску, дыпламант і лаўрэат Міжнароднага конкурсу памяці Горавіца (г. Кіеў, Украіна). Ён з поспехам скончыў Маскоўскую кансерваторыю імя Чайкоўскага і аспірантуру пры ёй. Гастраліраваў у Расіі, Украіне, Германіі, Бельгіі, Францыі, Харватыі, Японіі. Павел быў стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Вучылішча ганарыцца і сваім выпускніком Міхаілам Ялецкім (клас выкладчыка Ю.П. Ялецкага). Яшчэ падчас навучання ў сектары практыкі ён стаў пераможцам Міжнароднага конкурсу юных піяністаў імя Баха (г. Віцебск), Рэспубліканскага конкурсу юных кампазітараў «Музыка надзеі» (г. Мінск), Міжнароднага конкурсу імя Цвятаевай (г. Мінск), Рэспубліканскага адкрытага фартэпіяннага конкурсу імя Шапэна (г. Гродна).

За гады вучобы ў вучылішчы Міхаіл заваяваў званне лаўрэата Міжнароднага конкурсу памяці Горавіца (г. Кіеў, Украіна), Міжнароднага конкурсу імя Ліста (г. Веймар, Германія), Міжнароднага конкурсу імя Віярдо (г. Запарожжа, Украіна), Міжнароднага конкурсу імя Крайнева (г. Харкаў, Украіна), Міжрэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў фартэпіяннай музыкі ў г. Гродна, Міжнароднага конкурсу піяністаў «Крымская вясна» (г. Ялта, Украіна), Міжнароднага конкурсу піяністаў «Сіняя птушка» (г. Сімферопаль, Украіна), Міжнароднага фестывалю піяністаў «У гасцях у Айвазоўскага» (г. Феадосія, Украіна). М. Ялецкі неаднаразова станавіўся стыпендыятам і ўладальнікам Гранд-прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Ён гастраліраваў у Польшчы, Германіі, Францыі, Галандыі, Украіне, Расіі. Зараз Міхаіл з’яўляецца студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Павел і Міхаіл Ялецкія творча супрацоўнічалі з сімфанічным аркестрам вучылішча і разам з ім неаднойчы дэманстравалі сваё выканальніцкае майстэрства на прэстыжных канцэртных пляцоўках Беларусі і па-за яе межамі.

36 640x515

Павел і Міхаіл Ялецкія

Аляксандр Дзяруга (клас выкладчыка С.Ю. Шпадарука) стаў дыпламантам і лаўрэатам II Міжнароднага конкурсу імя Цвятаевай у г. Мінску, I Міжнароднага фестывалю фартэпіяннай музыкі ў г. Брэсце, VII Міжнароднага конкурсу піяністаў у г. Этлінгене (Германія), Міжнароднага конкурсу “Мастацтва ХХІ стагоддзя” (Україна). А. Дзяруга з’яўляецца ўладальнікам Дыплома вышэйшай катэгорыі за ўдзел у конкурсе метадычных і творчых работ выкладчыкаў ССНУ мастацтваў Беларусі.

37 427x640

Аляксандр Дзяруга

Выпускніца вучылішча Таццяна Захарава (клас выкладчыка С.Ю. Шпадарука) стала дыпламантам Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Б. Сметаны (Чэхія).

Сяргей Харчанка (клас выкладчыка С.Ю. Шпадарука) атрымаў званне лаўрэата III Міжнароднага фестывалю славянскай музыкі ў г. Мелітопалі (Украіна), а Віталь Жалняровіч (клас выкладчыка А.Г. Дзяругі) стаў пераможцам Рэспубліканскага адкрытага конкурсу піяністаў імя Мендзялеўскай у г. Магілёве; лаўрэатам VI Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў фартэпіяннай музыкі «Творчая моладзь – ХХІ стагоддзю» і Міжнароднага конкурсу фартэпіяннай музыкі «Fortissimo -2006» (г. Харкаў, Украіна); дыпламантам VIII Міжнароднага фестывалю славянскай музыкі ў г. Мелітопалі (Украіна) і Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Віярдо (г. Запарожжа, Украіна).

38 436x640

Віталь Жалняровіч

Шасцігодкамі ў падрыхтоўчы клас сектара практыкі вучылішча прыйшлі Таццяна Сарока, Вячаслаў Скадорва, Аляксей Мурзін, Уладзімір Ключнікаў, Руслан Апановіч  (класы выкладчыкаў С.Ю. і Д.Ю. Шпадарукоў, Н.М. Татарынцавай, У.А. Мурзіна, Г.В. Спяранскай). Т. Сарока стала лаўрэатам конкурсу юных выканаўцаў імя М.К. Агінскага. Выхаванцы сектара практыкі паспяхова пераадолелі ўсе ступені навучання ў вучылішчы, а пасля сталі студэнтамі Беларускай акадэміі музыкі.

Выпускнікі цыклавой камісіі працуюць сёння канцэртмайстрамі Беларускай акадэміі музыкі і Беларускай філармоніі (Ірына Гембіцкая, Анастасія Хоміч, Наталля Астроўская, Алена Маслякова, Ганна Кудрына, Наталля Навакоўская, Аляксей Мурзін). Добрая прафесійная падрыхтоўка дае магчымасць выпускнікам-піяністам дастойна прадстаўляць наш каледж пры паступленні ў элітныя профільныя ВНУ былога СССР. Ірына Літвін скончыла асістэнтуру-стажыроўку Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі і некаторы час сумяшчала работу ў абласным Упраўленні культуры з выкладчыцкай дзейнасцю на кафедры камернага ансамбля акадэміі музыкі. Таццяна Велікава паспяхова скончыла Расійскую акадэмію музыкі імя Гнесіных і працуе там канцэртмайстрам опернай студыі. У маскоўскіх і санктпецярбургскіх ВНУ працягвалі сваё навучанне Алена Суворкіна, Святлана Башкова, Святлана Макарава, Сяргей Харчанка. За межамі Беларусі плённа вучацца і працуюць па спецыяльнасці Лілія Яўно (музычная школа ў Канадзе), Алена Цярпіцкая (Англія), Вольга Бельская (г. Калінінград, Расія), Таццяна Якубеня (Кракаўская кансерваторыя, Польшча).

39 274x398

Э. Андрэенка, Член Беларускага саюза кампазітара

Цыклавая камісія спецыяльнага фартэпіяна ганарыцца і тымі выпускнікамі, якія пасля заканчэння каледжа яскрава праявілі сябе ў іншых накірунках музычнай дзейнасці. Сярод іх – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, лаўрэат міжнародных конкурсаў вакалістаў, прафесар, загадчык кафедры сольных спеваў БДАМ Людміла Колас; салістка некалькіх еўрапейскіх оперных тэатраў Наталля Залатарова; выпускніца Адэскай кансерваторыі і аспірантуры пры Маскоўскай кансерваторыі, лаўрэат рэспубліканскага і міжнароднага конкурсаў вакалістаў Марына Шчурок; член Беларусага саюза кампазітараў Эла Андрэенка; выпускніца музыказнаўчага аддзялення РАМ імя Гнесіных Алена Гіпіч; выпускніца гукарэжысёрскага аддзялення гэтага ж ВНУ, пераможца Усерасійскага конкурсу гукарэжысёраў Надзея Хоціна; супрацоўнікі музычнай рэдакцыі Белтэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Алена Дземідовіч і Яна Хадоска. Два аддзяленні БДАМ – фартэпіяннае і кампазітарскае – скончыла лаўрэат міжнароднага конкурсу Ірына Пяткевіч. Аспірантуру БДАМ па спецыяльнасці "Музычнае мастацтва" скончыў Руслан Апановіч. Сваё імкненне да вывучэння гісторыі мастацтваў рэалізавала Вольга Корсак, якая скончыла магістратуру Дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва і выкладае ў каледжы курс сусветнай мастацкай культуры.

У сферы эстраднай музыкі плённа працуюць Людміла Ісупава, Віталь Скадорва, Алеся Дзяржавец. Сяргей Аляксандраў і Дзмітрый Хаменка з’яўляюцца артыстамі Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі.

Безумоўна, вялікае значэнне для ўсіх гэтых музыкантаў маюць веды і навыкі, набытыя падчас навучання на фартэпіянным аддзяленні Маладзечанскага музычнага каледжа. І сёння выкладчыкі цыклавой камісіі пад кіраўніцтвам С.Ю. Шпадарука працягваюць плённую працу па выхаванні новых пакаленняў выкладчыкаў музыкі, выканаўцаў і канцэртмайстраў.

339 640x329

Цыклавая камісія “Спецыяльнае фартэпіяна” у 2003 г.

3339 640x456

        Цыклавая камісія “Спецыяльнае фартэпіяна” у 2008 г.

  33339 640x424

Цыклавая камісія “Спецыяльнае фартэпіяна” у 2013 г.