Творчая сустрэча (2019)

З 30 красавіка па 2 мая ў Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.К.Агінскага на цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” прымалі гасцей з-за мяжы:  з Германіі Штэфана Штоля (г.Мюнхен),   Ганну Гютхофф (г.Аўгзбург) і з Польшчы Дарыуша Ледзіёна (г.Лобез). Нашы замежныя сябры прыязджалі з новай прапановай арганізацыі і правядзення маладзёжнага мастацкага праекта “Мастацтва і культура Памераніі, Беларусі, Баварыі”. Ідэя праекта - стасункі  паміж моладдзю з  розных краін, знаёмства з культурай і мастацтвам Польшчы, Германіі і Беларусі, правядзенне  майстар-класаў  па розных  відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацкаму пленэру, абмен педагагічным вопытам.

1 640x360

2 640x360

У час сустрэчы  для гасцей былі праведзены экскурсіі па каледжы. Яны былі вельмі ўражаны ўстановай, яе матэрыяльнай базай, умовамі навучання. Удзельнікі праекта мелі магчымасць пазнаёміцца з нашымі традыцыйнымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва - выцінанкай, саломапляценнем і разьбой па дрэве. 

3 640x450

На фотаздымку з лева на права:

Старшыня цыклавой камісіі ДПМ –  Людміла Валковіч-Борыс;

Дырэктар Лобезкага дома культуры (г.Лобез, Польшча) – Дарыуш Ледзіон;

Выкладчык цыклавой камісіі ДПМ – Лізавета Чырвонцава;

Дырэктар Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага – Рыгор Сарока;

Выкладчык мастацтва Штэфан Штоль (г.Мюнхен, Германія);

Выкладчык мастацтва Ганна Гютхофф (г.Аўгзбург,Германія).