Вечер памяти А.В.Сперанской

Ты з намі, ты ў сэрцах!

(памяці выкладчыка МДМК  імя М.К.Агінскага Спяранскай Ганны Васільеўны)

27 кастрычніка 2016 года ёй бы споўнілася 60 год.       

По улице моей который год

Звучат шаги − мои друзья уходят.

Друзей моих медлительный уход

Той темноте за окнами угоден.

 Б.Ахмадулина.

Гэтымі словамі вядучая і адна з арганізатараў, Таццяна Іванаўна Мурзіна, пачала канцэрт, прысвечаны памяці любімай настаўніцы, сяброўкі, калегі ‑ Ганны Васільеўны Спяранскай, якая так рана пайшла з нашага жыцця. У зале шмат людзей, у сэрцах якіх яна пакінула часцінку сябе: блізкія, родныя,сябры, тыя, хто памятае і любіць яе.

img 0492 1024x683

img 0490 1024x683

Увесь вечар, быццам падарункам на імяніны, гучаў яе любімы інструмент − раяль, якому Ганна Васільеўна прысвяціла ўсё сваё жыццё.

img 0495 1024x683

А.Глебаў.Адажыа. Выконвае А.Мігура.

“Незаменныя людзі ёсць, − кажа загадчык цыклавой камісіі фартэпіяннага аддзялення С.Ю.Шпадарук, – страта вельмі вялікая”. І з гэтым пагодзяцца многія.

Менавіта таму, аддаючы даніну павагі цудоўнаму настаўніку і выдатнаму чалавеку, мы вырашылі ў гэтым артыкуле расказаць пра яе, пра вельмі цікавага чалавека нашага часу.

img 0488 1024x660

Ганна Васільеўна Спяранская нарадзілася ў Барысаве, у сям’і ваеннага ўрача. Там жа паступіла ў ДМШ, аднак  неўзабаве сям’я пераехала ў Германію, дзе яны і пражылі каля пяці год (недалёка ад Дрэздэна). Пасля вяртання на радзіму, у горад Барысаў, Ганна заканчвае музычную школу і паступае ў Мінскае музычнае вучылішча імя М.Глінкі, якое заканчвае па класе фартэпіяна  ў выкладчыка Л.Т.Ліхачэўскай. Кансерваторыю, Ганна Васільеўна, закончыла пад кіраўніцтвам Заслужанага дзеяча мастацтва РБ, прафесара В.Л.Рахленкі. З  1980-га года і да канца свайго жыцця працавала ў МДМК імя М.К.Агінскага.

Ганна Васільеўна Спяранская заўсёды была вельмі інтэлігентным чалавекам, як сёння кажуць “блакітнай крыві”. Невыпадкова аднойчы ад блізкіх знаёмых у яе адрас прагучалі наступныя словы:

“Мне кажется не будет слишком странно,

Коль назову её я − донна Анна.

Признайтесь ,есть в её обличии,

Какое-то Сперанское величие!"

img 0508 1024x683

Мы разумеем, як мала жывём, калі адыходзяць такія людзі, як Ганна Васільеўна, − цудоўны музыкант, абаяльны чалавек. Па жыцці яна ішла адна, але ніколі не была адзінокай, вакол яе заўжды было шмат творчых людзей. Пералічыць іх усіх немагчыма.

Ёсць людзі, аб павазе і любові да якіх можна гаварыць бясконца. І Ганна Васільеўна, як ніхто іншы, заслугоўвае цёплых слоў і выказанных прысвячэнняў, якія гучалі на працягу ўсяго канцэрта.

img 0509 1024x683

Усё жыццё на першым месцы ў Ганны Васільеўны быў раяль, музыка, праца. Яна выпусціла цэлую плеяду цудоўных вучняў. І сёння на гэтай сцэне адзін з іх М.Ялецкі.

img 0512 683x1024

Кажучы пра Ганну Васільеўну, нельга не сказаць аб яе незвычайнай сіле волі, аб яе здіўляючым жыццялюбстве: “Яна, ледзьве пачаўшы хадзіць пасля аперацыі, − расказвае Л.Кавалеўская, − імкнулася на дачу, дзе спрабавала дапамагаць на агародзе, і да апошніх дзён вязала адной рукой шалікі родным і блізкім”.

img 0511 1024x683

Страчваць такіх людзей, як Ганна Васільеўна Сперанская, горка і бапюча, але ведаць іх, памятаць і паважаць іх вельмі важна і патрэбна.

Напрыканцы канцэрта прагучаў твор Я.Фрэнкеля “Жураўлі", у выкананні вакальнага гуртка пад кіраўніцтвам В.Бялько. Слухаючы гэты твор, здавалася, што Ганна Васільеўна сапраўды ператварылася ў птушку і разам з намі вітае ў гэтай канцэртнай зале.

img 0513 1024x683