Урачыстае адкрыцце 2019-2020 навучальнага года

2 верасня 2019 года музычны каледж імя М.К. Агінскага распачаў новы навучальны перыяд. Гэты год для ўстановы адукацыі будзе не меньш знакавы, чым папярэдні: 255-годдзе з дня нараджэння знакамітага кампазітара М.К. Агінскага, 60-годдзе духавога аркестра і 75-годдзе Заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, дырэктара каледжа Рыгора Сямёнавіча Сарокі. 

З прывітальным словам да выкладчыкаў і навучэнцаў выступіў Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, намеснік дырэктара па навучальнай працы Георгій Іларыёнавіч Юрэвіч. 

Намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Дзмітрый Уладзіслававіч Арцямёнак павітаў усіх прысутных з новым навучальным годам і ўрачыста прадставіў навучэнцаў 1-га курса і іх куратараў. 

Святочную частку канцэрта напаўнялі інструментальныя і вакальныя творы ў выкананні навучэнцаў 2-3 курсаў: Надзеі Луцкай, Ігната Данько і Паўла Шчуцкага.

Вядучыя ўрачыстага адкрыцця: Яўгенія Ляшкевіч і Мікіта Літвінка.

Аўтар тэкста: Алеся КАРОЛIК

Фота: Руслан АПАНОВIЧ