1 сентября 2021 года

1 верасня ў Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.К.Агінскага адбылося ўрачыстае адкрыццё новага 2021/2022 навучальнага года.

З прывітальным словам для першакурснікаў, выкладчыкаў і навучэнцаў выступіла начальнік аддзела культуры Галоўнага упраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Краўчонак Таццяна Паўлаўна.

Таксама з найлепшымі пажаданнямі да ўсіх прысутных выступілі: дырэктар каледжа Рауба Дзмітрый Аляксандравіч, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Апановіч Руслан Іосіфавіч і намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Арцямёнак Дзмітрый Уладзіслававіч.

На сяточнай імпрэзе першакурснікаў пазнаёмілі з іх куратарамі і з творчымі калектывамі каледжа, у складзе якіх яны будуць пражываць сваё творчае жыццё, а таксама пажадалі ім новых адкрыццяў, поспехаў, перамог і дасягненняў!

Для прысутных у зале прагучалі музычныя падарункі ад навучэнкі 1 курса Таўгень Маргарыты, маладога, але вельмі таленавітага калектыва «Onyx combo» у складзе: Селятыцкай Паліны, Дар'і Дуйновай, Браніслава Дабравольскага, Аляксандры Быкавай і Святланы Гомель, а таксама навучэнца IV курса, лаўрэата Міжнародных конкурсаў Ігната Данько.