"Мир молодежи" на фестивале “Время жить”

11 кастрычніка 2019 года культурна-асветніцкая ўстанова “Свет моладзі” ("World of Youth"), якая існуе з верасня гэтага года на базе каледжа, прыняла ўдзел у маладзёжным творчым форуме “Час жыць” у Палацы культуры г. Маладзечна.

На бліц-канферэнцыі “Я-ты-мы-яны: жыццё, якое мяняецца ў свеце” дырэктар установы Руслан Апановіч прэзентаваў арганізацыю, расказаў пра яе дзейнасць і як да яе можна далучыцца. 

Ініцыятарам інтэрактыўнай пляцоўкі стала каардынатар установы Алеся Каролік. Цягам некалькіх гадзін госці фестывалю, пад пільным вокам навучэнцаў 3-4 курсаў ДПМ каледжа, маглі зрабіць сабе паштоўкі. Акрамя таго, кожны з прысутных мог паўдзельнічаць у бясплатнай гульні і атрымаць падарункі ад праекта ў межах перапісу насельніцтва “Беларускамоўныя”. 

Аўтар тэксту: А. Каролік 

Фота: удзельнікаў “World of Youth” і Я. Стэльмаха