16-18 кастрычніка 2019 года ў горадзе Варшава адбыўся міжнародны семінар “Zoom East” пры падтрымцы SALTO Eastern Europe and Caucasus. На некалькі дзён у сталіцы Польшчы сабраліся прадcтаўнікі маладзёжных арганізацый з краін ЕС (Венгрыя, Францыя, Партугалія, Польшча), краін праграмы Усходняга партнёрства (Беларусь, Азербайджан, Украіна, Арменія, Грузія) і Расіі.
Галоўнай мэтай сустрэчы стала падвядзенне вынікаў праграмы 2000-2019 года і абмеркаванне наступнага перыяду моладзевых праграм ЕС 2021-2027.
Цягам сесій удзельнікі прааналізавалі і далі ацэнку розным накірункам міжнародных мабільнасцяў, такіх як маладзёжны абмен, валанцёрства, трэнінгі, семінары, навучальныя паездкі, праца па абмену, партнёрскія сустрэчы.
Нашу краіну прадстаўляла педагог-арганізатар Алеся Святаславаўна Каролік, якая падзялілася з калегамі інфармацыяй пра дзейнасць культурна-асветніцкай установы “Свет моладзі”.
Error
Аўтар: А. Каролік
Фота ўдзельнікаў семінару “Zoom East”