Гарадскі фэст “Прышчэпка”

У суботу, 19 кастрычніка, у Маладзечна прайшоў гарадскі фэст “Прышчэпка”. Цягам дзевяці гадзін госці імпрэзы маглі прыняць удзел у майстар-класах, наведаць шэраг цікавых лекцый і пагуляць у гульні. Дзеі адбываліся паралельна на 5-ці пляцоўках: адукацыйны цэнтр “Адкрытая прастора”, дзіцячы клуб “Кроха”, рэстарацыя “Азіяцкая кухня”, фітнэс-студыя “Амазонка” і Red Bar.

Наш каледж таксама далучыўся да фэсту. Інтэрактыўную пляцоўку “Арт workshop” ад КАУ “Свет моладзi” арганізавалі навучэнцы цыклавой камісіі “ДПМ” (Барысаў Андрэй, Корсак Максім, Мурашоў Віктар, Савіцкі Уладзіслаў) і педагог-арганізатар Алеся Святаславаўна Каролік. 

Усе ўдзельнікі майстэрнi маглі зрабіць паштоўкі пры дапамозе трафарэтаў, а таксама нанесці малюнак на цішотку або торбу. Па заканчэнні актыўнасці, тыя хто паказвалі гатовыя паштоўкі, атрымлівалі спецыяльны стыкер ад арганізатараў фэсту. 

 

Аўтар: А.Каролік

Фота: удзельнікаў фэсту “Прышчэпка”