EdCampBelarus-2019

Новыя магчымасці для выкладчыкаў, ці як педагог-арганізатар папала на неканферэнцыю “EdCampBelarus-2019”

12-13 кастрычніка 2019 года у бізнэс-цэнтры Імагуру (г. Мінск) сабраліся лепшыя настаўнікі краіны. Нагодай для сустрэчы стала неканферэнцыя EdCampBelarus-2019. 

EdCamp – гэта адзін з папулярных фарматаў канферэнцый у настаўніцкай супольнасці, упершыню апрабаваная ў 2010 г. у ЗША. У 2017 Беларусь стала 26-ай краінай свету, на якую пашырылася эдкэмп-супольнасць. Эдкэмп як фармат дазваляе самім удзельнікам прапаноўваць і выбіраць тэмы. Арганізатары ладзяць шэраг дыскусій і майстар-класаў ад беларускіх і замежных экспертаў, але большасць зместу мерапрыемства прапануюць і вызначаюць самі ўдзельнікі, галасуючы за найбольш упадабаныя тэмы з прапанаваных калегамі (спасылка на матэрыял)

Гэтым разам на Эдкэмп завітала каля 200 настаўнікаў, шэраг замежных экспертаў, прадстаўнікі грамадскай супольнасці і бізнэсу. Сярод экспертаў былі такія выбітныя дзеячы як Рос Морысан МакГіл (Велікабрытанія), Марціна Чурдава (Чэхія), Данута Стэрна & Катажына Дмітрук (Польшча), Коля Ваўранюк (Польшча) і інш. Арганізатарамі сустрэчы выступілі  ініцыятыва Сусветнага эканамічнага форума Мінскі хаб Global Shapers і Таварыства беларускай школы.

Педагог-арганізатар Алеся Святаславаўна Каролік мела магчымаць расказаць пра валанцёрскую дзейнасць каледжа і арганізацыю “Свет моладзi”, а таксама пра метады пазакласнай актыўнасці, такія як інтэлектуальная гульня сярод навучэнцаў каледжа “МазнаБойка” і культурна-асветніцкі фестываль “І адвечна гучыць беларускае слова”.

Больш інфармаці пра неканферэнцыю Эдкэмп можна атрымаць на сайце http://edcamp.by/.

Артыкул: А.Каролік

Фота: EdCamp Belarus