Трэнінг «Make a Chance»

У апошні дзень зімы (29.02.2020) у тэлевізійнай зале інтэрната ўстановы адукацыі “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага” адбыўся трэнінг “Make a chance” у межах праекту “Youth power” Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый.

Арганізатаркамі выступілі Ганна Холад (NSNL) і Алеся Каролік ("Свет моладзі").

Трэнінг адбыўся пры падтрымцы Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый, ГА “NSNL”, Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага, культурна-асветніцкай установы "Света моладзі" і Жывой бібліятэкі Беларусь. Інфармацыйную падтрымку аказалі мясцовыя СМІ (Рэгіянальная газета, партал Kraj.by, Маладзечанская газета) і розныя суполкі  сац.сетках Маладзечна.

У трэнінгу прынялі ўдзел 16 чалавек ад 14-ці да 32-х гадоў.

Сустрэча была падзелена на некалькі блокаў.

Мэта трэнінгу: Паказаць моладзі пра існаванне розных форм Non-formal education.

Задачы трэнінгу:

  • Пазнаёміць актывістаў(-к) горада Маладзечна паміж сабой;
  • Расказаць пра лесвіцу Харта;
  • Вызначыць асноўныя патрабаванні/праблемы моладзі;
  • Запрасіць прыняць удзел у Мэйкатоне (14-15 сакавіка 2020г.);
  • Пагутарыць пра дыскрымінацыю ў грамадстве праз сацыяльную гульню Linit 2.0 у межах Zero Discrimination Day (Жывая бібліятэка).

Для таго каб удзельнікі больш блізка пазнаёміліся адзін з адным, былі выкарыстаны розныя метады. Удзельнікам сустрэчы было прапанавана даць азначэнне паняццю “маладзёжны ўдзел”, пасля чаго іх варыант параўналі з азначэннем з Хартыі аб удзелу моладзі ў грамадскім жыцці на мясцовым і рэгіянальным узроўнях. Наступным крокам трэнінгу стаў разбор узроўнеў маладзёжнага ўдзелу па тэорыі Роджэра Харта. Пасля гэтага перайшлі да этапу выяўлення патрабаванняў/праблемаў моладзі. Гэты этап быў праведзены па інструкцыі метадычнага матэрыялу для правядзення воркшопа “Маладзёжны ўдзел” ад Офіса.

У топ праблемаў моладзі ўвайшлі:

  • Страх неразумення ініцыятывы - “навошта гэта рабіць”;
  • Не ўспрыманне тваіх ідэй усур’ёз з-за ўзросту;
  • Адсутнасці ці абмежаванне магчымасцяў моладзі штосьці рабіць (недасведчанасць) / Адсутнасць інфармацыі аб магчымасцях працы для моладзі;
  • Праблемы з выказваннем свайго меркавання.

Фінальным блокам трэнінгу стала сацыяльная гульня Limit 2.0. Асноўная мэта - з дапамогай гульні зрабіць акцэнт на тым, што дыскрымінацыя існуе ў нашым грамадстве і што з гэтым неабходна змагацца. Правядзенне гэтай гульні было прыўрочана Zero Discrimination Day. Гульня атрымалася настолькі эмацыйнай, што прыйшлося знаходзіць сродкі, каб палепшыць атмасферу сустрэчы. Пасля фінальнай рэфлексіі ўдзельнікам было прапанавана падацца на двухдзённы мэйкатон ад Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый, які адбудзецца 14-15 сакавіка ў Мінску. Больш падрабязна па спасылцы https://oeec.by/youth-makethon/.

Аўтар тэксту: Алеся Каролік

Фота прадстаўлена А.Каролік і Г.Холад