КЛАСІКА + ДЖАЗ

КАНЦЭРТ ДУХАВОГА АРКЕСТРА

“КЛАСІКА+ДЖАЗ”

imgonline com ua Resize E2dWpVZVuuJwfy

21 снежня 2018 года канцэртная зала Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага напоўнілася гукамі джазавай музыкі. Разам з духавым аркестрам альма-матэр гледачы выправіліся ў незвычайнае падарожжа па хвалях свінга, імправізацыі і экспрэсіі.

imgonline com ua Resize IOBoxmu532s

Распачаўся канцэрт традыцыйным джазавым творам Джорджа Гершвіна, але так як назва сустрэчы была заяўлена “Класіка+джаз”, то не абышлося і без сюрпрызаў.

У выкананні духавога аркестра пад кіраўніцтвам маладога таленавітага дырыжора Аляксея Андрэева прагучала серыя класічных твораў, з якімі выканаўцы крыху паімправізавалі, дапоўнілі асноўную тэму новымі матывамі і пагулялі з фактурай.

Такім чынам гледачы пачулі творы А. Хачатурана, А. Барадзіна, П. Чайкоўскага, М. Рымскага-Корсакава і нават В.Моцарта ў новым джазавым гучанні.

imgonline com ua Resize WBlzXIxfsXILA5y

Пад гукі трубы і саксафона госці вечара перамясціліся на амерыканскі кантынент, дзе іх увазе былі прадстаўлены музычныя шэдэўры кінематографа. “Чаттануга чу-чу” і “Take the train A” – гэта толькі частка таго, што выканалі маладыя джазмэны.

У завяршэнні канцэрта прагучаў праўдзіва джазавы твор, які стаў пачатковай кропкай лацінаамерыканскага джаза - “Караван” Дз.Элінгтана.

Аматарам джаза застаецца сказаць толькі тое, што ўжо ў 1-й палове 2019 года іх чакаюць новыя падарункі ад духавога аркестра нашай навучальнай установы.

imgonline com ua Resize V6DS8T505FvuRtI

imgonline com ua Resize U5Fbs4cZ94

Аўтар артыкула: А. КАРОЛІК

Фота: І. ШАБУНЕВIЧ