“МАЗГАБойКа. БЕЛАРУСЬ ХХ-ХХІ стст.”

17 красавіка 2019 года ў музычным каледжы імя М.К. Агінскага адбыўся 2-гі тур інтэлектуальнага змагання навучэнцаў “МАЗГАБойКа. БЕЛАРУСЬ: ХХ-ХХІ стст.”. Арганізатарамі гульні выступілі музычны каледж, у асобах выкладчыка агульнаадукацыйных дысцыплін А.В. Грыбовіч і педагога-арганізатара А.С. Каролік, і раённы камітэт ГА “БРСМ”.

Гэтым разам пазмагацца за першае месца сабраліся чатыры каманды: каманда ДПМ “Музыканты” (капітан каманды А. Барысаў), каманда духавога аркестра “Дзеці капітана Андрэева” (капітан каманды І. Рагальчук), каманда сімфанічнага аркестра “Лепшы дэвіз” (капітан каманды У. Лушчык) і каманда змешанага хора “Гаудэамус” (капітан каманды А. Новік).

Усяго было праведзена шэсць тураў, кожны з іх быў прысвечаны пэўнай тэме, так, напрыклад, былі пытанні да 75-годдзя вызвалення ад нямецкіх захопнікаў, пытанні па мове, літаратуры, гісторыі і грамадству.

Нязменную перамогу атрымала каманда змешанага хора “Гаудэамус”.

Усе ўдзельнікі змагання былі ўзнагароджанны падарункамі ад партнёраў гільні, а менавіта ад крамы Symbal.by, грамадскага аб’яднання “БРСМ” і прафкома навучэнцаў каледжа. Першы сакратар Мінскага АК ГА “БРСМ” К.І. Шык адзначыў спецыяльным дыпломам “За волю да перамогі” каманду ДПМ “Музыканты”, а таксама педагога-арганізатар А.С. Каролік “За плённую творчую дзейнасць па папулярызацыі беларускай мовы і патрыятычнае выхаванне моладзі”.

Святочны настрой гульні стварыў ганаровы госць, удзельнік гурта “Гарадскі вал” Раман Абрамчук. У яго выканнанні навучэнцы пачулі аўтарскія песні і каверы на вядомыя хіты ў перакладзе на беларускую мову. 

Аўтар: А. Каролік

Фота: І. Шабуневіч