«З любоўю да роднай мовы»

Цеснае супрацоўніцтва выкладчыкаў музычнага каледжа Русак І.А., Дзядзюль А.В. і работнікаў гарадской бібліятэкі «Верасок» дапамагае актыўна працаваць над праблемай «Новыя формы заняткаў як сродак развіцця пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў і цікавасці да вывучэння прадметаў». Сумесна праведзены цікавыя ўрокі для навучэнцаў 1 курса на тэму: «Мая Радзіма - Беларусь».   

Дзень беларускай мовы быў адзначаны змястоўным пазакласным мерапрыемствам «З любоўю да роднай мовы», у якім прынялі ўдзел навучэнцы 1-4 курсаў.

Да тыдня цыклавой камісіі агульнаадукацыйных дысцыплін 14 мая 2021 года ў малой зале музычнага каледжа  цікава прайшоў літаратурна-гістарычны вечар, прысвечаны творчасці У.Караткевіча. Прэзентацыі, конкурсы, віктарыны па творах У.Караткевіча стымулявалі і развівалі цікавасць навучэнцаў да мастацкай літаратуры і гісторыі роднага краю.

Перамогу ў конкурсах-віктарынах (грамату і прыз) атрымалі навучэнцы 1 курса «СХДПМ» групы.

За актыўны ўдзел у літаратурна-гістарычнай вечарыне адзначаны граматай і навучэнцы 1 курса «ФДНМ» групы.