«Мастацтва беларускай выцінанкі: традыцыі і развіццё»

6-7  кастрычніка 2021 года на базе УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» прайшоў рэспубліканскі майстар-клас «Мастацтва беларускай выцінанкі: традыцыі і развіццё».

Для правядзення лекцыі-знаёмства «Маладзечанская школа выцінанкі: творчыя здабыткі і майстэрства» і творчага майстар-класу былі запрошаны выкладчыкі ЦК ДПМ, народныя майстры Беларусі Валковіч-Борыс Л.М. і Чырвонцава Л.Л. Адбыўся прафесійны дыялог па пытанням развіцця і распаўсюджвання выцінанкі на Беларусі, інтэрактыўнае знаёмства з УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага» і працай цыклавой камісіі ДПМ.

Выкладчыкі Валковіч-Борыс Л.М. і Чырвонцава Л.Л. пазнаёмілі педагогаў дадатковай адукацыі, удзельнікаў мерапрыемства, з арнаментальнай выцінанкай і прыёмамі стылізацыі ў гэтым відзе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Падчас творчага выразання была створана агульная кампазіцыя «Чароўны лес».

Аўтар: Чырвонцава Л.Л.