«Напеў зямлі маёй»

photo 2022 12 05 13 48 10

У Барысаве прайшоў XVIII абласны фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй». «Напеў зямлі маёй» - галоўны конкурс для ўсіх творчых калектываў Мінскай вобласці. Напэўна, таму што да яго рыхтуюцца цэлы год. І галоўны прыз – мікрааўтобус - вельмі важны: дзякуючы яму вашу творчасць убачаць многія, вы зможаце наведваць розныя канцэрты, святы, фестывалі, - адзначыла на адкрыцці свята начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ала Шахоцька. Маладзечанскі раён прадстаўлялі ансамбль народнага танца «Раздоліца» (кіраўнік Яўгеній Завацкі), Алеся Кульша - кіраўнік узорнай эстраднай студыі «Жывы гук» Палаца культуры, студыя сучаснага танца «Пластылін» (кіраўнік Яўгеній Завацкі), змешаны хор «Gaudeamus» (кіраўнік Вера Каханоўская) Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. Нашы землякі былі адзначаны дыпломам у новай намінацыі «За творчае ўвасабленне гістарычнай тэмы». Ім уручылі сертыфікат на настольную камп’ютарную сістэму для мантажу і апрацоўкі відэа.

Падрабязней...