Дзень працы і свята вясны

1 мая 2019 года выкладчыкі і навучэнцы УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага” далучыліся да гарадскога святкавання Дня Працы. Гэтым разам урачыстаць была прыўрочана 115-годдзю з дня ўтварэння прафсаюзнага руху на Беларусі. Традыцыйна свята пачалося з шэсця “Парад прафесій” ад райвыканкама да цэнтральнай плошчы горада. Узначальваў шэсце Духавы аркестр Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага пад кіраўніцтвам Аляксея Андрэева. Выкладчыкі і навучэнцы нашай установы, на чале з старшынёй прафсаюзу каледжа Галінай Сяргееўнай Кажура, далучыліся да калоны прафсаюзнага саюзу работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызму. Пасля ўрачыстага адкрыцця свята ўсіх прысутных чакала выступленне творчых калектываў Маладзечанскага раёна, мотапрабег байкераў “Сан-сіці” і запуск фантанаў. Святкаванне Дня Працы працягнулася ў гарадскім парку культуры і адпачынку імя Перамогі. Урачыстую атмасферу стваралі культурна-забаўленчая праграма “Сонечны май”, выстава вырабаў майстроў-рамесленікаў,  гульні і танцы з этнаграфічным клубам “Кола” і інш.

Тэкст і фота: А. Каролік