Ад землякоў Агінскага

1 42 a 2У музыкі няма ўзросту. Нават калі дакладна пазначаны пачатак яе нараджэння, прыналежнасці да месца. Калі адна пранізлівая нота потым дае аснову выразнай мелодыі, узмацняецца акордамі, што напаўняюць прастору поліфанічнасцю гучання. Момант нараджэння ўсё адно будзе ўмоўны: прастора ніколі не бывае цалкам маўклівая, і ёсць тое, што гучала раней. Так і гісторыя адной музычнай з’явы — Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа: аднойчы стартаваўшы, жывілася поліфаніяй, што віравала ў прасторы раней, у тым ліку дзякуючы папярэднікам, імя аднаго з якіх установа носіць цяпер. Далей...

Аўтар: Ларыса Цімошык

Фота: БЕЛТА