Вынікі віктарыны “Лепшы мовазнаўца”

Вынікі віктарыны “Лепшы мовазнаўца”

ў межах культурна-асветніцкага фестывалю “І адвечна гучыць беларускае слова”

6 лістапада ў малой зале каледжа адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў віктарыны “Лепшы мовазнаўца”. У нефармальнай абстаноўцы навучэнцам 1-га курса былі ўручаны дыпломы і падарункі ад спонсараў віктарыны.

Табліца вынікаў віктарыны.

02

Акрамя таго некаторыя з навучэнцаў атрымалі падзякі і падарункі за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні фестывалю. Сярод такіх трэба адзначыць Ліхоткіну Настассю, Пішчака Ірыну і Шабуневіча Івана.

Фінальнай кропкай сустрэчы стала выступленне ганаровага госця Андрэя Хадановіча, які завітаў у Маладзечна ў межах бясплатных курсаў беларускай мовы “Мова нанова”. Акрамя прэзентацыі новай кнігі “Школа травы”, у выкананні аўтара прагучаў шэраг песен.

Навучэнцы, якія не змаглі прысутнічаць на імпрэзе, атрымалі свае падарункі на занятку па беларускай мове.

Аўтар: А. Каролік

Фота: Я. Сухаверх, А. Каролік