История цикловой комиссии

ГІСТОРЫЯ ЦЫКЛАВОЙ КАМІСІІ

Цыклавая камісія канцэртмайстраў існуе ў каледжы больш за 30 гадоў. Неабходнасць у кваліфікаваных канцэртмайстарскіх кадрах узнікла адразу ж пасля адкрыцця навучальнай установы. Доўгі час функцыі канцэртмайстраў выконвалі навучэнцы і выкладчыкі аддзялення спецыяльнага фартэпіяна, якія сумяшчалі педагагічную дзейнасць з акампаніятарскай. Аднак з цягам часу з’явіліся спецыялісты, якія цалкам прысвяцілі сябе канцэртмайстарскай справе і стварылі аснову будучай цыклавой камісіі.

15 640x426

 Цыклавая камісія канцэртмайстраў у 2008 годзе.

16 640x424

Цыклавая камісія канцэртмайстраў у 2013 годзе.

Сёння цыклавая камісія аб’ядноўвае сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы. Гэта М.А. Дзяруга, Л.М. Кавалеўская, С.М. Кудрын, Г.М. Алейнік, Т.В. Сівец, С.В. Пазняк, І.В. Януш, В.Б. Канапелька, А.Э. Арцямёнак, Ю.У. Мядзведзева, і іх маладыя калегі М.П. Аўчыннікава, Н.Г. Наумец, Т.Г. Наумец, Р.І. Апановіч, Ю.В. Счасная, В.Д. Скопінава, Т.В. Кекер, А.С. Ляпеша.

З 1989 года цыклавую камісію ўзначальвае Л.М. Кавалеўская – дасведчаны музыкант і творчы чалавек. За высокае канцэртмайстарскае майстэрства яна неаднаразова ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі і дыпломамі. Прадстаўнічае журы розных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў адзначала ўзнагародамі работу і іншых канцэртмайстраў навучальнай установы. Сярод іх – С.Ю. Шпадарук, Г.В. Спяранская, С.М. Кудрын, А.У. Матвеенка, І.В. Януш, Э.В. Станевіч, Т.Г.Наумец, Р.І. Апановіч.

За раялем – Л.М. Кавалеўская

W5JdFc3gnvA

Цыклавая камісія канцэртмайстраў у 2018 годзе.