Вiншуем i жадаем далейшых поспехаў!

26 кастрычніка ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбыўся Савет навучальнай установы, падчас якога рэктар акадэміі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Дулава Кацярына Мікалаеўна ўручыла дыплом кандыдата навук загадчыцы цыклавой камісіі “Музыказнаўства”  Царык Вользе Славаміраўне.

333Нагадаем, што 19 красавіка 2018 года ў вучоным Савеце пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Царык Вольга Славаміраўна абараніла  кандыдатскую дысертацыю на тэму “Музычная культура малых гарадоў Мінскай вобласці ў XX – XXI ст.: асноўныя тэндэнцыі і накірункі развіцця”. Да верасня бягучага года ў Вышэйшай Атыстацыйнай Камісіі Рэспублікі Беларусь доўжылася праверка працы, пасля завяршэння якой – 19 верасня на паседжанні Прэзідыума ВАК  Царык В.С. была прысуджана вучоная ступень “кандыдат мастацтвазнаўства”.