27 лістапада 2018 года старажытны горад Заслаўе стаў месцам сустрэчы ўдзельнікаў праекта Мінскага абласнога камітэта Грамадскага аб’яднання “БРСМ” “Адкрыты дыялог”.
Напачатку імпрэзы гасцей правялі па залах выставачнага комплекса гісторыка-культурнага музея-запаведніка, завялі на этнаграфічны комплекс “Млын”, дзе кожны жадаючы мог паспрабаваць сябе ў справе па вырабу мукі, а таксама пачаставалі гарбатай з зёлак.
Залю для “Адкрытага дыялогу” прадставіў Заслаўскі гарадскі выканаўчы камітэт. Тэма сустрэчы: “Роля моладзі ў ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міншчыны” – актуальна, як ніколі.
Сярод экспертаў былі: Юркевіч В.М. (галоўны спецыяліст аддзела культуры Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама), Волкаў М.А. (Кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік аддзела гiсторыi Беларусi Сярэднiх вякоў i пачатку Новага часу ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі), Плавінскі М.А. (Кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры СКД і ўстолівага развіцця МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ), Сцяпанава М.І. (загадчык студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі па вывучэнню і выкарыстанню турыстычнай дзейнасці аб’ектаў гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны ў мэтах устройлівага развіцця кафедры СКД і ўстолівага развіцця МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ) і наш педагог-арганізатар і дырэктар фонда “Спадчына М.К. Агінскага” Каролік А.С. Мадэратарам дыялога выступаў першы сакратар Мінскай абласной арганізацыі ГА “БРСМ” Шык К.І.
Падчас сустрэчы ўздымаліся пытанні адносна таго, што такое “гісторыка-культурная спадчына” і што з гэтым рабіць, наколькі даступны помнікі архітэктуры, а таксама як выкарыстоўваць рэгіянальныя асаблівасці гістарычнай спадчыны для прыцягнення патэнцыйных турыстаў і інвестараў.
Напрыканцы дыскусіі ўсім экспертам і самым актыўным удзельнікам былі ўручаны падарункі ад Мінскага АК ГА “БРСМ”.
Аўтар: А.Каролік
Фота: аўтара артыкула і Т. Глушко