Моладзевая вечарына

Напрыканцы зімы навучэнцы каледжа вырашылі зладзіць “Моладзевую вечарыну”. Асноўнымі арганізатарамі выступілі старшыня савета інтэрната каледжа Буглай Ганна (3 курс) і адказная за культмасавы сектар Есаян Лаура (4 курс).

У вялікай зале ў выкананні “1-га курса і не толькі” прагучалі вершы, песні ў арыгінальным выкананні і не абышлося без танцаў.

phoca thumb l dpp 0012

Так, Вікторыя Пішчака ўпершыню выканала свой аўтарскі верш “Пока слышу как сердце стучит”, Аліна Айвазоўская разам з аднагрупнікамі падрыхтавала арыгінальнае выкананне песні “Моё сердце” на музычным інструменце “укулеле”. За пастаноўку танцавальнай кампазіцыі “Tous les memes” адказваў навучэнец харэаграфічнага аддзялення Гімназіі-каледжа мастацтваў Бажко Павел, а творчыя калектывы “LunaparK” і “Табуретка” аб’ядналі свае сілы для стварэння святочнай атмасферы вечара. Традыцыйным стала выкананне аўтарскіх твораў выкладчыка каледжа Аляксандра Еўдакімава. Гледачоў уразіла і тое, што на сцэне ў якасці спевакоў і музыкаў выступалі навучэнцы аддзялення “ДПМ”.

Таленавітыя вядоўцы імпрэзы (Ганна Буглай і Ягор Руткоўскі) задавалі гледачам цікавыя пытанні, а за правільныя адказы ўручалі салодкія падарункі.

Фінальнай кропкай вечарыны стала ўзнагароджванне пераможцаў у намінацыі “Закаханыя птушкі каледжа”. Імі сталі Чадовіч Яўген і Барышнікава Валерыя.

Спонсарам “Моладзевай вечарыны” выступіў Прафсаюз навучэнцаў каледжа ў асобе яго старшыні Валянціны Сцяпанавай.

Аўтар артыкула: Алеся Каролік