МАЗГАбойКа. Перазагрузка

12 лютага 2020 года напярэдадні дня ўсіх закаханых навучэнцы каледжа паспаборнічалі ў інтэлектуальным змаганні “МАЗГАбойКа. Перазагрузка”. Арганізатарамі гульні выступілі: выкладчыца агульнаадукацыйных дысцыплін Аляксандра Віктараўна Грыбовіч і педагог-арганізатар Алеся Святаславаўна Каролік. У спаборніцтве ўзялі ўдзел каманды творчых калектываў навучальнай установы і каманда цыклавой камісіі ДПМ.

Унікальнасцю гэтай імпрэзы стала ўключэнне навучэнцаў у склад членаў журы (Настасся Ліхоткіна) і ў асістэнцкую групу (Ірына Пішчака, Яўген Чадовіч). Музычны падарунак для ўдзельнікаў інтэлектуальнага спаборніцтва падрыхтавалі салісты ансамбля “Aginski Jazz”. Традыцыйнымі спонсарамі гульні выступілі прафсаюзны камітэт навучэнцаў і крама беларускіх падарункаў і сувеніраў Symbal.by.

Выніковая табліца:

Месца

Назва каманды

Капітан

1

“Дети капитана Андреева”

Мікіта Літвінка

2

“Синий иней”

Крысціна Барысава

3

“Девочки-кислотницы”

Уладзіслаў Савіцкі

4

“Мажоры”

Яўгенія Шыковіч

5

“Хоровьё”

Аляксей Новік

Аўтар артыкула: А.С. Каролік

Фота: А.В. Грыбовіч