Творчы праект «Мелодыя сэрца»

 

Высокае мастацтва імправізацыі, запальныя рытмы, рэдкае пачуццё ансамбля – усё гэта ў творчым праекце «Мелодыя сэрца». Гэта сумесны праект таленавітай моладзі Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага.

Лепшыя айчынныя творы беларускіх кампазітараў прагучалі ў суправаджэнні эстраднага аркестра «Бай-блюз» Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага на Цэнтральнай плошчы горада падчас ХХI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2022”. Кіраўнік – Дзмітрый Арцямёнак.