Пастаноўка оперы "Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт"

4 кастрычніка ў Палацы культуры горада Маладзечна ў рамках правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 60-ці гадоваму юбілею музычнага каледжа, адбылася пастаноўка оперы "Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт".

IMG 2702 640x427

У гэтым годзе таксама свой 50-ці гадовы юбілей адзначае сімфанічны аркестр Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа, без якога не магчыма ўявіць дзейнасць Маладзечанскага маладзежнага народнага музычнага тэатра, сіламі якога і быў ажыццёўлены гэты музычны падарунак гораду.
У пастаноўцы оперы прынялі ўдзел:

Харэаграфічная група пад кіраўніцтвам Аляксандры Сяргеевай

Змешаны хор Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага

Канцэртмайстар Маладзечанскага маладзежнага народнага музычнага тэатра – Таццяна Сарока

Асістэнт рэжысёра – выкладчык Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага Вераніка Стасілевіч

Хормайстар Маладзечанскага маладзежнага народнага музычнага тэатра ­– Вера Каханоўская

Аўтары твору: кампазітар Алег Залетнеў і лібрэтыст, сцэнарыст, рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Макарэй.

Выканаўца ролі Фельд’егера – выпускнік Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага Іван Кручко

Выканаўца ролі Марыі – лаурэат міжнародных конкурсаў, студэнтка 4 курса Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага Валерыя Пронька

Выканаўца ролі мастака – выпускнік Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага, выкладчык Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага Мікалай Карпіевіч

Выканаўца ролі Катрыны – выкладчыца Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага, лаурэат міжнародных конкурсаўзапрошаная салістка Сафійскай оперы і аперэты Кацярына Купрыеўская

Выканаўца ролі Юзэфа Лубенскага – выпускнік Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага, лаурэат міжнародных конкурсаў, саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Андрэй Мацюшонак

Выканаўца ролі Міхала Клеафаса Агінскага – выпускнік Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага, дыпламант міжнароднага конкурса, саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Дзяніс Янцэвіч

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь сімфанічны аркестр Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага і яго мастацкі кіраўнік, дырыжор, ідэйны натхняльнік стварэння оперы, Заслужаны дзеяч культуры РБ, кавалер ордэна Францыска Скарыны Рыгор Сарока

Вядучая – кандыдат мастацтвазнаўства Вольга Царык.

Відэа - Валерый Кліменчанка.

Фатаграфіі - Руслан Апановіч.