Канцэрт аркестра беларускіх народных інструментаў

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў вялікай зале Музычнага каледжа імя М.К.Агінскага адбыўся ўрачысты канцэрт Лаурэата міжнародных фестываляў і конкурсаў аркестра беларускіх народных інструментаў пад кіраўніцтвам лаурэата першага Рэспубліканскага конкурса імя Жыновіча, дыпламанта міжнароднага конкурса “Дні гармоніка” ў Германіі - Ігара Шэлега. Падчас імпрэзы прагучала вялікая колькасць віншаванняў у бок жанчын, з зычаннем усяго самага найлепшага не толькі 8 Сакавіка, але і кожны дзень.

Стварыць святоную атмасферу аркестру дапамагалі салісты: Вольга Альшэўская, Кацярына Гірс, Кацярына Шэлег, Ілля Рагальчук і Дзмітрый Ціхановіч. Харэаграфічную аснову склалі лаурэаты шматлікіх конкурсаў і фестываляў дуэты Паліна Буткевіч і Данііл Бабаеў, Мікіта Шаўлюк і Мілана Лабачова, а таксама ўдзельнікі студыі сучаснага танца “Пластылін” пад кіраўніцтвам харэографа Маргарыты Пратасевіч. Вядучай вечара стала выкладчыца агульнаадукацыйных дысцыплін Аляксандра Грыбовіч.

Аўтар тэкста: А.Каролік.