“ШЛЯХ ДА ОПЕРНЫХ ШЭДЭЎРАЎ”

photo 2023 03 01 21 12 24

Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага сустракае сваё 65-ГОДДЗЕ!

“ШЛЯХ ДА ОПЕРНЫХ ШЭДЭЎРАЎ” - новы творчы праект заслужанага аматарскага калектыву РБ сімфанічнага аркестра МДМК імя М.К.Агінскага пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры РБ РЫГОРА САРОКІ. Менавіта на базе каледжа, сімфанічнага аркестра і змешанага хора быў створаны Маладзечанскі народны маладзежны музычны тэатр, намаганнямі якога ажыццявілі пастаноўкі 5 оперных шэдэўраў. І ўжо 17 сакавіка ў прыгожай канцэртнай зале музычнага каледжа мы разам успомнім усе пяць опер у канцэртным выкананні!

На сцэне будуць працаваць амаль 100 музыкантаў. Прагучаць самыя папулярныя і знакамітыя хіты. Паспяшайцеся купіць білет і правесці з намі прыгожы і цудоўны музычны вечар 17 сакавіка ў 18.00.

Кошт білетаў 10 рублёў.

📞Давадкі па тэлефонах +375259395070 +375297095038