Юбілейны канцэрт сімфанічнага аркестра

2 лістапада 2023 года

Юбілейны канцэрт Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра музычнага каледжа імя М.К.Агінскага

photo 2023 10 18 15.28.30

Чароўнае музычнае падарожжа і неверагодныя ўражанні падорыць вам юбілейны канцэрт Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Рыгора Сарокі, які пройдзе ў Палацы культуры г.Маладзечна.

На працягу 55 год калектыў удасканальвае свае прафісійныя навыкі для ўдзячнай і любімай публікі. Падчас канцэртнай праграмы разам з аркестрам вы дакранецеся да свету выдатнай музыкі і мастацтва. 

Прыходзьце правесці гэты юбілейны вечар разам і падарыць свае шчырыя авацыі! 

⏳Пачатак мерапрыемтсва ў 18.00. 

📲Даведкі па тэлефонах: +375 176-55-55-55, +375 29 175-27-84.