«Музыцы і Вам – маё прызнанне»

photo 2024 10 22 15 39 17

Напрыканцы восені адзначыць свой юбілей Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, Кавалер ордэна Францыска Скарыны Рыгор Сарока. З гэтай нагоды 29 лістапада Маэстра запрашае жыхароў і гасцей горада Маладзечна на канцэртную праграму «Музыцы і Вам – маё прызнанне»!

На сцэне Палаца культуры ў суправаджэнні Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага выступяць вучні Рыгора Сарока, якія з гонарам працягваюць справу свайго Настаўніка. У праграме прагучаць знакамітыя і сусветнавядомыя творы беларускіх і замежных аўтараў у выкананні А. Мацюшонка, І. Нікіценкі, М. Карпіевіча, Дз. Апяцёнка, Н. Шыбко і інш.

Вядучая юбілейнага вечара – В. Кохан.


29 лістапада 2024 г. / 18.00

Канцэртная зала Палаца культуры г.Маладзечна.

Даведкі і заказ білетаў па тэл.: +375 176 55 55 55, +375 29 175 27 84

https://store.kvitki.by/public/ru/event/447093/purchase/sector/46506?sp=rus