ВИДЕОВИЗИТКА
Струнны ансамбль "Амелія" створаны ў 2015 годзе на базе Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага і названы ў гонар любімай дачкі вядомага кампазітара М.К.Агінскага — Амеліі.
Ансамбль, канцэрты якога праходзяць з вялікім поспехам, з'яўляецца яркай творчай адзінкай горада Маладзечна і Мінскай вобласці.
У гісторыі калектыву выступленні на адных з лепшых канцэртных пляцовак нашай краіны (Беларуская дзяржаўная філармонія, Палац Рэспублікі, Палац прафсаюзаў, Нацыянальны гістарычны музей, Нацыянальны мастацкі музей, Беларускі дзяржаўны музей гістрыі Вялікай Айчыннай вайны, Музей-сядзіба М.К.Агінскага у Залессі, Палац культуры г. Маладзечна), а таксама створаны шматлікія праекты ў розных гарадах Беларусі.
Аднымі з апошніх маштабных канцэртных дасягненняў з'яўляюцца:
- Пастаноўка оперы «Сон» П. Масканьі. Пастаноўка спектакля была міжнародным праектам «Беларусь-Італія» і прайшла з вялікім поспехам у горадзе Маладзечна.
- Канцэрты прысвечаныя вядомаму кампазітару М.К.Агінскаму на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі і Музей-сядзібе М.К.Агінскага у Залессі.
- Канцэрт «Сімфанічная рапсодыя», які адбыўся ў рамках ХХ Нацыянальнага фестываля беларускай песні і паэзіі.
4 сакавіка 2021 года Народны струнны ансамбль «Амелія» быў узнагароджаны ганаровымі граматамі ад Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Галоўнае ўпраўленне ідэалагічная работы, культуры і па справах моладзі за вялікую канцэртную дзейнасць, высокі прафесіяналізм і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Мінскай вобласці.
Error
Склад:
Кіраўнік і першая скрыпка - Маліноўская Валерыя Віктараўна
Другая скрыпка - Бохан Маргарыта Сяргееўна
Альт - Чараповіч Юлія Паўлаўна
Віяланчэль - Францкевіч Дар'я Уладзіміраўна
Кантрабас - Сцяпанава Валянціна Іванаўна
Фартэпіяна - Сарока Таццяна Рыгораўна
Кіраўнік струннага ансамбля «Амелія» - Маліноўская Валерыя Віктараўна
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, кафедра «Мастацтва эстрады, інструментальная музыка».
Лаўрэат міжнароднага конкурсу «International Digi-Art festival-competition», канцэртмайстар Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага пад кіраўніцтвам Заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Рыгора Сарока.